Навіны на тэму: суды

11.07.2011 Карэспандэнта Свабоды аштрафавалі

Суд Ленінскага раёна Горадні аштрафаваў нашага гарадзенскага карэспандэнта Міхала Карневіча на 1 мільён 50 тысяч рублёў нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 3 ліпеня. Гэта адбылося нягледзячы на тое, што ў суд быў прадстаўлены дакумэнт, што Міхал выконваў рэдакцыйнае заданьне.

Справа перакрыцця дарогі ў Брузгах набывае абсурдны змест

11.07.2011 Справа перакрыцця дарогі ў Брузгах набывае абсурдны змест

Ужо пакараных за перакрыццё дарогі ў Брузгах 12-га чэрвеня людзей пачалі наноў выклікаць у суд. На 20-га ліпеня выклікаюцца 36 чалавек.

11.07.2011 Суд вярнуў касацыйную скаргу Рымашэўскаму

Суд Фрунзенскага раёну вярнуў касацыйную скаргу экс-кандыдату ў прэзыдэнты, сустаршыні аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталю Рымашэўскаму.

11.07.2011 У 14.30 будуць судзіць Тацяну Севярынец

Віцебскую каардынатарку аргкамітэту па стварэньні партыі БХД вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага шэсьця 3 ліпеня.

11.07.2011 “Наша Ніва” атрымала яшчэ адно папярэджанне

Вы будзеце смяяцца, але, напярэдадні пачатку працэсу аб ліквідацыі газеты, «Наша Ніва» атрымала новае папярэджанне. Яго 8 ліпеня спешна з кур’ерам даставілі ў рэдакцыю пасля 17.00, а пасля яшчэ даслалі факсам з Міністэрства інфармацыі.

08.07.2011 Магілёўскага праваабаронцу арыштавалі на 7 сутак

Такі прысуд ён атрымаў за "маўклівую акцыю" 3 ліпеня.

08.07.2011 Мінгарсуд пакінуў прысуды анархістам без зменаў

Сёння ў Менгарсудзе разглядаліся касацыйныя скаргі на прысуды анархістам. Нагадаем, што Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча, Максіма Веткіна і Яўгена Сілівончыка асудзілі за шэраг палітычных акцый. У прыватнасці, за напад на расійскую амбасаду ў жніўні 2010 года.

У Менску працягваюцца суды над затрыманымі 6 ліпеня (абнаўляецца)

08.07.2011 У Менску працягваюцца суды над затрыманымі 6 ліпеня (абнаўляецца)

Людзей, затрыманых падчас акцый маўклівага пратэсту 6 ліпеня, дастаўляюць у суды розных раёнаў Менску. У суд Савецкага раёну прывезьлі 19 чалавек, у суд Партызанскага раёну 15 чалавек. Распачаліся судовыя паседжаньні ў судзе Кастрычніцкага раёну.

08.07.2011 Аднаўляецца разгляд справы аб закрыцці «Нашай Нівы»

Чарговае паседжанне ў Вышэйшым гаспадарчым судзе прызначана на 12 ліпеня.

Суд над адным з затрыманых у Вялейцы перанесены на аўторак

08.07.2011 Суд над адным з затрыманых у Вялейцы перанесены на аўторак

Суд над адным з затрыманых у Вялейцы перансены на 12 ліпеня. Як паведамлялася раней, 6 ліпеня на Цэнтральнай плошчы Вялейкі менскімі АМАПаўцамі было затрымана 8 чалавек і сабака. Гэта адбылося з прычыны Народных гуляньняў, якія меліся адбыцца.

Суды ў рэгіёнах 7 ліпеня (дапаўняецца)

08.07.2011 Суды ў рэгіёнах 7 ліпеня (дапаўняецца)

У многіх гарадах Беларусі 7 ліпеня адбываліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту 6 ліпеня. Праваабаронцы намагаюцца адсачыць, наколькі гэта магчыма, усе адміністратыўныя працэсы, і збіраюць інфармацыю аб незаконным пераследзе грамадзян.

Пакараныя ўдзельнікі “маўклівай” акцыі 6 ліпеня ў Берасьці

07.07.2011 Пакараныя ўдзельнікі “маўклівай” акцыі 6 ліпеня ў Берасьці

Шасцёра чалавек прыцягнутыя судом да адміністрацыйнай адказнасці па абвінавачванню ў парушэнні правілаў парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў па арт. 23.34 КаАП РБ

Ідуць суды ў Магілёве (дадаецца)

07.07.2011 Ідуць суды ў Магілёве (дадаецца)

Адміністратыўнымі арыштамі пакараныя: карэспандэнт БелаПАН Алесь Асіпцоў – 10 сутак, Алесь Кісялёў – 5 сутак. Віталю Заблоцкаму – штраф 30 б.в. Якімовічу і Сімановічу - папярэджанне. Барыса Бухеля і Алега Дзьячкова змясцілі да суду ў ІЧУ, паколькі на сёння не было вольных суддзяў.

07.07.2011 Вілейка: суд перанеслі на 12 ліпеня

Сёння павінны былі асудзіць удзельніка маўклівай акцыі Дзмітрыя Капцюга.

06.07.2011 Алегу Сургану далі 5 сутак арышту

Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве. Спадара Сургана затрымалі 3 ліпеня на падыходзе да плошчы Перамогі, дзе праходзіла мінулая акцыя маўклівага пратэсту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства