Навіны на тэму: суды
14.07.2011 Cуды ў Наваполацку: “маўклівых” пакаралі штрафамі
Сёння Наваполацкі гарадскі суд пакараў затрыманых у "маўклівую сераду" 13 ліпеня штрафамі: Яўгену Канстанцінаву – 10 б.в., Аляксандру Грудніцкаму (яго затрымалі разам з шасцігадовым сынам) і Аляксею Трубкіну – па 20 б.в.
14.07.2011 У Салігорску судзілі “маўклівых рэвалюцыянераў”
Раніцай 14 ліпеня Салігорскі суд пачаў разглядаць адміністратыўныя справы затрыманых учора ўдзельнікаў маўклівай акцыі пратэсту Івана Шылы і Андуся Тычыны, а таксама прадпрымальніка Алега Бахты. Суд над маладафронтаўцам Іванам Шыла перанесены на раніцу 15 ліпеня ў сувязі з патрабаваннем маладзёна прадставіць яму адваката. Справу бузе разглядаць суддзя Бураўцоў.
14.07.2011 Жодзіна: Раману Васільеву – трое сутак
Сёння ў Жодзіне разглядалася адміністратыўная справа затрыманага ўчора падчас “маўклівай” акцыі Рамана Васільева. Суд пакараў маладога чалавека арыштам на трое сутак па артыкуле 17.1 КаАП.
14.07.2011 Дзмітрыя Капцюга з Вілейкі асудзілі на 7 сутак за акцыю 6 ліпеня
14 ліпеня ў Вілейцы суддзя Арцімовіч А.В. асудзіла Дзьмітрыя Капцюга на 7 сутак арышту за маўклівую акцыю 6 ліпеня.
14.07.2011 Бліжэйшым часам адбудуцца разгляды касацыйных скаргаў па прысудах за Плошчу
15 ліпеня Менскі гарадзкі суд разгледзіць касацыйныя скаргі Андрэя Саньнікава, Ільлі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Уладзіміра Яроменка і Фёдара Мірзаянава.
14.07.2011 Сёння пройдуць суды над затрыманымі падчас акцыі 13 ліпеня (абнаўляецца)
У Менску сёньня пройдуць суды над грамадзянамі, затрыманымі падчас акцыяў "маўклівага пратэсту" 13 ліпеня. Большасьць затрыманых абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ).
14.07.2011 Праваабаронца Барыс Бухель вызвалены ў ноч на 14 ліпеня
У Магілёве ў ноч на 14 ліпеня, а 3-яй гадзіне, з ізалятара часовага ўтрымання выйшаў на волю Барыс Бухель. Ён адбываў адміністратыўнае пакаранне за “маўклівую акцыю” 3 ліпеня. Суддзя Ленінскага суда Станіслаў Шандаровіч 8-га ліпеня асудзіў праваабаронцу на 7 сутак арышту.
13.07.2011 У Гародні суд пакараў штрафам журналістку Гражыну Шалкевіч
13 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Гародні разглядалася адміністратыўная справа журналісткі "Радыё Рацыя" Гражыны Шалкевіч, затрыманай падчас асвятлення маўклівай акцыі 6 ліпеня. Суд пакараў журналістку штрафам у памеры 30 базавых велічыняў.
13.07.2011 "Народную волю" таксама не закрываюць
13 ліпеня ў ў Вышэйшым Гаспадарчым судзе прайшоў судовы працэс па пазову Міністэрства інфармацыі аб спыненьні выпуску газэты «Народная Воля». Міністэрства інфармацыі адразу выступіла з хадайніцтвам адклікаць свой пазоў супраць Народнай волі.
13.07.2011 Вырашаецца лёс “Народнай Волі”
У 10 гадзін раніцы ў Вышэйшым Гаспадарчым судзе (вул. Валадарскага, 8) пачнецца судовы працэс па зыску Міністэрства інфармацыі аб спыненні выпуску газеты «Народная Воля».
12.07.2011 Вілейка: вынясенне прысуда за акцыю 6 ліпеня зноў адклалі
12 ліпеня працягваўся разгляд адміністрацыйнай справы над удзельнікам маўклівай акцыі Дзмітрыем Капцюгом.
12.07.2011 Рашэнне Мінінфарма стала нечаканасцю для супрацоўнікаў «Нашай Нiвы»
На думку галоўнага рэдактара, газета, хутчэй за ўсё, будзе аштрафаваная. «Проста так, без пакарання, нас не пакінуць», — мяркуе Андрэй Скурко.
12.07.2011 Міністэрства інфармацыі перадумала закрываць "Нашу Ніву"
Міністэрства інфармацыі заявіла хадайніцтва аб адкліканьні свайго пазову аб закрыцьці "Нашай Нівы".
12.07.2011 Алесь Бяляцкі прапануе Менгарсуду паставіць пытанне аб прызнанні артыкула 193.1 неканстытуцыйным
Сваю прапанову старшыня ПЦ “Вясна” выклаў у касацыйнай скарзе на рашэнне суда Цэнтральнага раёна, які 20 чэрвеня 2011 года прызнаў вынесенае праваабаронцу афіцыйнае папярэджанне Генеральнай пракуратуры законным.
11.07.2011 Таццяну Севярынец выпусцілі на волю
Суд прызнаў яе вінаватай у арганізацыі несанкцыянаванага шэсця 3 ліпеня ў Віцебску і пакараў штрафам у 20 базавых велічынь (700 тысяч).










