Навіны на тэму: суды

08.08.2011 Трое сутак за камэнтары ў інтэрнэце

Чыгуначны суд Гомеля сёньня асудзіў да трох сутак адміністратыўнага арышту 36-гадовага інжынэра Зьмітра Шаўчэнку. Зьміцер пісаў камэнтары ў інтэрнэт-суполцы “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”.

08.08.2011 Шурхай і Шыла на суд у Горкі не паехалі

Горацкі раённы суд адклаў разгляд адміністрацыйных спраў супраць актывістаў зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" Івана Шылы з Салігорску й незарэгістраванай партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Зьмітра Шурхая зь Берасьця. Актывісты сёньня не зьявіліся на судовае паседжаньне. Судзьдзя Ірына Чаплыгіна ня стала разглядаць справы без абвінавачаных.

Суды над удзельнікамі акцыі ў падтрымку Зміцера Дашкевіча фактычна зрабілі закрытымі

04.08.2011 Суды над удзельнікамі акцыі ў падтрымку Зміцера Дашкевіча фактычна зрабілі закрытымі

Адміністратыўныя працэсы 3 жніўня і ў горацкім і ў дрыбінскім судах распачаліся пасля 18-ай гадзіны, калі працоўны дзень ужо быў завершаны. Цягам усяго дня супрацоўнікі міліцыі адказвалі праваабаронцам, журналістам і сваякам затрыманых, што “ніякай інфармацыі пра суды няма”.

Менгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу Алеся Бяляцкага

02.08.2011 Менгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу Алеся Бяляцкага

Слуханні ў Менскім гарадскім судзе па касацыйнай скарзе старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага на афіцыйнае папярэджанне Генеральнай пракуратуры прызачаны на 11 жніўня. Пачатак а 14-ай гадзіне.

01.08.2011 Суд над удзельнікамі несанкцыянаванай акцыі ў Брузгах абвясьцілі закрытым

Суд Ленінскага раёну Горадні задаволіў хадайніцтва прадстаўнікоў УУС Гарадзенскага аблвыканкаму, якія выставілі пазоў да актыўных удзельнікаў акцыі пратэсту на памежным пераходзе ў Брузгах 12 чэрвеня. Суд задаволіў хадайніцтва на падставе таго, што ў справе ёсьць дакумэнты толькі для службовага карыстаньня.

29.07.2011 Няпомняшчых аштрафаваны за надпіс "Лука тут не жыве. Выбух..."

29 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў Уладзіміра Няпомняшчых ,пэнсіянера МУС, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі - вінаватым у дробным хуліганстве і пакараў яго штрафам памерам пяць базавых велічынь (175 тысяч рублёў).

28.07.2011 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Беларускага Хэльсынскага камітэту

Праваабаронцы абскарджвалі папярэджаньне, якое ім вынесла Міністэрства юстыцыі.

28.07.2011 Магілёў: прысуды ўдзельнікам маўклівай акцыі пакінулі бязь зьменаў

Магілеўскі абласны суд не задаволіў скаргі двух грамадзянаў, якіх затрымалі падчас маўклівай акцыі 3 ліпеня.

28.07.2011 Сёння Вярхоўны суд агучыць рашэнне па скарзе БХК

Вярхоўны суд 27 ліпеня разгледзеў скаргу РГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" (БХК) на рашэнне Мінюста аб вынясенні ў гэтым годзе другога папярэджання арганізацыі. "Рашэнне па скарзе Вярхоўны суд аб’явіць 28 ліпеня ў 15 гадзін", — паведаміў старшыня БХК Алег Гулак.

27.07.2011 Заснавальніку беларускамоўнага сервісу «Кнігі — поштай» пагражае турма

28 ліпеня справу Алеся Яўдаха пачнуць разглядаць у Кастрычніцкім судзе Мінска (вул. Сямашкі, 33). Пачатак разгляду а 10-й.

Судовыя метамарфозы

27.07.2011 Судовыя метамарфозы

Жыхар сталіцы Аляксей Балашоў абскардзіў у Мінскі гарадскі суд пастанову суда Маскоўскага раёна. Аднак адказ яму прыйшоў чамусьці з суда Маскоўскага раёна. Суддзя Вольга Васільеўна Краўчанка, якая прысудзіла Аляксею пяць сутак адміністратыўнага арышту, паведаміла пра тое, што яму адмоўлена ў праве абскарджання. На якіх законных падставах суддзя Краўчанка ўзяла на сябе функцыі вышэйстаячага суда?

26.07.2011 У Магілёве судзяць назіральніц на выбарах

У Магілёве суд разглядае справу аб кампэнсацыі маральнай шкоды, нанесенай назіральніцамі старшыні участковай камісіі на прэзыдэнцкіх выбарах.

25.07.2011 Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Алеся Леўчука

Суд пакінуў без зменаў рашэнне, прынятае на карысць газеты "Знамя Юности".

У Гародні ўдзельнікі акцый маўклівага пратэсту пачалі абскарджваць прысуды

25.07.2011 У Гародні ўдзельнікі акцый маўклівага пратэсту пачалі абскарджваць прысуды

Гарадзенскія ўдзельнікі маўклівых акцый пратэсту Аляксей Аляксандраў і Ігар Грыгалец, асуджаныя на 1 050 000 і 875 000 беларускіх рублёў адпаведна, ужо падалі скаргі ў Гарадзенскі абласны суд. Таксама абскарджвае рашэнне раённага суда Канстанцін Каплін, удзельнік акцыі з пратэзам рукі, які, па словах міліцыянтаў, нібыта пляскаў у ладкі.

У Напаволацку за акцыю 20 ліпеня давалі папярэджаньні і штрафы (абноўлена)

22.07.2011 У Напаволацку за акцыю 20 ліпеня давалі папярэджаньні і штрафы (абноўлена)

Сёньня ў судзе горада Наваполацка адбыліся судовыя паседжаньні па адміністратыўных справах грамадзянаў, затрыманых пасьля акцыі 20 ліпеня. Юрый Рудкоўскі атрымаў штраф у 3 базавыя велічыні, ягонай маці, Людміле Рудкоўскай суд вынес папярэджаньне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства