Навіны на тэму: суды
06.09.2011 Стэфановіч прыедзе з-за мяжы на судовы працэс
Падатковая інспэкцыя Партызанскага раёну Менску пастанавіла спагнаць зь сябра праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянціна Стэфановіча 31 мільён 500 тысяч рублёў нібыта ўтоенага падатку. А таксама 6 мільёнаў рублёў пені. Падаткоўцы накіроўваюць у суд Партызанскага раёну пазоў аб спагнаньні гэтых грошай у сувязі зь іх няплатай у добраахвотным парадку. Дата пасяджэньня суду пакуль не прызначаная.
06.09.2011 Адхілены ад працэсу прадстаўнік дапамог маці ахвяры выбуху на “Пінскдрэве” выйграць справу
Праваабаронца Уладзімір Малей ня быў дапушчаны на судовы працэс у якасьці прадстаўніка маці загінулага падчас аварыі на “Пінскдрэве” Яўгена Рапуты. Тым не меньш, справа была вырашаная на карысьць Людмілы Рапуты. Прадпрыемства выплаціць ёй кампенсацыю ў памеры 30 мільёнаў рублёў.
06.09.2011 Суд над Галінай Кавалевіч перанесьлі
Судзьдзя бярозаўскага суду Дзьмітры Карцінскі перанёс судовае паседжаньне па адміністрацыйнай справе супраць старшыні мясцовай суполкі КХП-БНФ.
05.09.2011 Галіну Кавалевіч з Бярозы будуць судзіць
У судзе Бярозаўскага раёна 6 верасня ў 11 гадзін будзе разгледжана адміністрацыйная справа старшыні Бярозаўскай суполкі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Галіны Кавалевіч. Яна абвінавачваецца ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі падчас "маўклівай акцыі" 13 ліпеня.
02.09.2011 Гомель: Галіну Стараселец зноў аштрафавалі
Сёньня суд Цэнтральнага раёну Гомеля паўторна прызнаў Галіну Стараселец вінаватай у брыдкаслоўі ў грамадзкім месцы і чарговы раз пакараў 105-тысячным штрафам.
02.09.2011 Брэсцкі суд апраўдаў Змітра Шурхая за "маўклівую акцыю"
Разгляд скаргі актывіста БХД нечакана скончыўся для яго пазітыўна.
01.09.2011 Баранавічы: гарадскі суд традыцыйна на баку міліцыі
30 жніўня 2011 года Баранавіцкі раённы (гарадскі) суд пакараў грамадскага актывіста Аляксандра Вайцешыка нібыта за непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі падчас выканання ім службовых абавязкаў (артыкул 23.4 КаАП). Суддзя Сяргей Данільчык прысудзіў актывісту грашовы штраф у памеры 20 базавых велічыняў (700 000 руб.).
31.08.2011 Берасьце. Вярхоўны суд адмяніў вырак даверанай асобе Статкевіча
Вярхоўны суд скасаваў пастановы Ленінскага і абласнога судоў Берасьця пра пакараньне намесьніка кіраўніка арганізацыі прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» Віктара Чайкоўскага.
31.08.2011 Ігара Случака асудзілі на трое сутак адміністрацыйнага арышту
Актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі вызвалілі ў залі суда, паколькі маладзён адседзеў свой тэрмін пакарання раней.
31.08.2011 Працэс па справе аб тэракце ў метро пачнецца 15 верасня
Вярхоўны суд Беларусі пачне разглядаць крымінальную справу аб выбуху ў мінскім метро 15 верасня. Судовае разбіральніцтва будзе праходзіць на адкрытым судовым пасяджэнні, паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда.
29.08.2011 Суд над Ігарам Случаком адклалі на 2 дні
29 жніўня ў судзе Савецкага раёна Гомеля прайшло толькі слуханне адміністрацыйнага пратаколу на актывіста.
29.08.2011 Разгляд апошняй справы аб “масавых беспарадках” перанесены на 28 верасьня
У судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся разгляд справы апошяга з абвінавачаных ва ўдзеле ў “масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 года” Сьвятаслава Барановіча. У працэсе абвешчаны перапынак да 28 верасьня, абвінавачанаму зьмянілі меру стрыманьня на падпіску аб нявыязьдзе.
23.08.2011 У Магілёве адмянілі прысуд двум бабруйскім журналістам
Справа журналістаў "Бабруйскага кур'ера" Віктара Масаловіча і Віктара Качана па рашэнні Магілёўскага аблсуда будзе перагледжаная.
23.08.2011 Горадня: штраф за маўклівую акцыю "паўтарылі"
Дзьмітрыя Бакуновіча змушаюць плаціць штраф — 175 тысячаў рублёў за затрыманьне падчас маўклівай акцыі 6 ліпеня.
23.08.2011 Сына Алеся Бяляцкага аштрафавалі на 10 базавых велічыняў
Суддзя адмовіў абвінавачанаму ў праглядзе матэрыялаў відэаздымкі, паколькі не было вядома, адкуль такія матэрыялы можна ўзяць. Не выходзячы ў дарадчы пакой, суддзя вынес прысуд - штраф у памеры 10 базавых велічыняў (350 тысяч рублёў).










