Навіны на тэму: суды

29.09.2011 Брэсцкі суд адмяніў апраўдальны прыгавор Змітру Шурхаю

Брэсцкі абласны суд адмяніў апраўдальны прыгавор каардынатару аргкамітэта па Брэсцкай вобласці па стварэнні партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Змітру Шурхаю.

29.09.2011 Гомельскі абласны суд адхіліў скаргу Ігара Случака

28 верасьня судзьдзя Гомельскага абласнога суду Аляксандар Сужаеў адхіліў касацыйную скаргу грамадзкага актывіста, студэнта юрфаку Тартускага ўнівэрсытэту Ігара Случака на пакараньне трыма суткамі арышту.

Суд за Плошчу над Святаславам Барановічам (абноўлена)

28.09.2011 Суд за Плошчу над Святаславам Барановічам (абноўлена)

У судзе Маскоўскага раёна Менска працягваецца працэс па абвінавачанні Святаслава Барановіча ва ўдзеле ў “масавых беспарадках”. Абвінавачаны зараз знаходзіцца пад падпіскай аб нявыяздзе. Суддзя абвесціла перапынак у паседжанні да 10 гадзінаў раніцы 12 кастрычніка, каб выклікаць на паседжанне ўсіх сведкаў.

27.09.2011 У Аляксандра Крутога зьявіцца адвакат

Інэса Крутая паведаміла, што інтарэсы бацькі будзе абараняць Натальля Мацкевіч.

Працяг суду над апошнім з фігурантаў “масавых беспарадкаў”

26.09.2011 Працяг суду над апошнім з фігурантаў “масавых беспарадкаў”

28 верасня ў судзе Маскоўскага раёна Менска працягнецца працэс па справе Святаслава Барановіча, фігуранта “масавых беспарадкаў”, які зараз знаходзіцца пад падпіскай аб нявыяздзе. Пачатак суда – а 10-ай гадзіне.

23.09.2011 Аднаўляецца суд за кнігі

23 верасьня ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску аднаўляецца працэс супраць заснавальніка беларускамоўнага інтэрнэт-сэрвісу "Кнігі поштай" Алеся Яўдахі.

22.09.2011 Гомельскі актывіст Канстанцін Жукоўскі прыгавораны да 15 сутак арышту

22 верасня суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Дамненка прызнала апазіцыянера Канстанціна Жукоўскага вінаватым ва ўчыненні правапарушэнняў, прадугледжаных артыкуламі 17.1 і 23.4 КоАП (нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы і непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі).

22.09.2011 У Баранавічах затрыманы чалавек, які распаўсюджваў улёткі пра “Народны сход”

Жыхар гораду Сяргей Аўчыннікаў быў затрыманы ўвечары 21 верасня, калі распаўсюджваў матэрыялы пра “Народны сход”.

21.09.2011 У Гродне суд над Сазонавым перанесены на 10 кастрычніка

У ленінскім раённым судзе Гродна завяршылася судовае разбіральніцтва па адміністрацыйнай справе грамадскага праваабаронцы з Гародні – Віктара Сазонава.

21.09.2011 Анатолю Паплаўнаму вярнулі 15 сутак арышту

19 верасьня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка асудзіла праваабаронцу Анатоля Паплаўнага на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за лаянку. Такім чынам пацьверджана аналягічнае пакараньне, вынесенае спадару Паплаўнаму 4 ліпеня судзьдзёй Цалковай, але адмененае абласным судом. Паўмесяца ён адседзеў за кратамі.

20.09.2011 Гродзенскі абласны суд пакінуў у сіле прыгавор журналісту Андрэю Пачобуту

20 верасня Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу мясцовага журналіста Андрэя Пачобута на прыгавор Ленінскага суда горада.

19.09.2011 Андрэй Пачобут падае касацыйную скаргу на свой прысуд

Разгляд скаргі адбудзецца 20 верасня а 9.30 у Гродзенскім абласным судзе.

Справа аб тэрарызме: працяг суду ў 11 гадзін

19.09.2011 Справа аб тэрарызме: працяг суду ў 11 гадзін

Сёньня ў Менскім Доме правасуддзя працягнецца суд па справе аб тэракце.

16.09.2011 Абласны суд не задаволіў скаргу аштрафаванага за запіс на старонцы "УКантакце"

16 верасьня Гомельскі абласны суд адхіліў касацыйную скаргу кіроўцы з Мазыра Міхася Караткевіча на пакараньне 105-тысячным штрафам за запіс на сваёй старонцы "УКантакце" пра маўклівыя акцыі пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку".

Справа аб тэрарызме: беспрэцэдэнтныя меры бясьпекі і ціск на журналістаў

15.09.2011 Справа аб тэрарызме: беспрэцэдэнтныя меры бясьпекі і ціск на журналістаў

У Доме правасудзьдзя ў Менску 15 верасьня распачаўся працэс над Дзьмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым, якіх вінавацяць ў выбуху на станцы метро “Кастрычніцкая” 11 красавіка 2011 году. Таксама іх падазраюць ва ўчыненьні выбухаў у Віцебску ў 2005 і ў Менску ў 2008 гадах і яшчэ ў 30 злачынных эпізодах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства