Навіны на тэму: суды
10.10.2011 У Берасці распачынаецца суд за “Зварот хрысціянкі”
10 кастрычніка ў судзе Брэсцкага раёна пачынаецца судовы працэс аб прызнанні экстрэмісцкай кнігі Алены Гнаук «Асобнае меркаванне або зварот хрысьціянкі». Крымінальная справа распачатая па прадстаўленні старшыні КДБ генерал-лейтэнанта Вадзіма Зайцава.
07.10.2011 Яшчэ адзін брэсцкі актывіст пакараны за распаўсюд інфармацыі пра Народны сход
Суд Ленінскага раёна Брэста аштрафаваў сябра Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Вадзіма Рабцэвіча на дзве базавыя велічыні. Віна актывіста апазіцыйнай партыі палягала ў тым, што ён расклейваў улёткі пра Народны сход, які мусціць адбыцца 8 кастрычніка.
07.10.2011 Арышт замест Народнага Сходу
Сёння днём Судом Смалявіцкага раёна адзін з арганізатараў Народнага сходу ў Смалявічах - Артур Эшбаев быў прысуджаны да 7 сутак арышту.
06.10.2011 Ян Мельнікаў арыштаваны на 5 сутак за ўлёткі пра Народны сход
Увечары 5 кастрычніка, падчас раздачы улётак пра Народны сход на прахадной Мінскага аўтамабільнага заводу (МАЗ) быў затрыманы актывіст Ян Мельнікаў. Сёньня суд Завадскога раёну горада Мінска асудзіў яго на 5 сутак арышту.
06.10.2011 Баранавіцкага актывіста Віктара Цяпіна аштрафавалі
6 кастрычніка ў Баранавічах адбыўся разгляд адміністратыўнай справы сябра аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мясцовага схода Віктара Цяпіна. Ён абвінавачваўся ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства. Суддзя Аксана Сарахман прысудзіла актывісту штраф у памеры 875 тысяч рублёў.
06.10.2011 Гомель: суд падтрымаў гарвыканкам па скарзе праваабаронцаў
6 кастрычніка суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Шыцікаў адмовіў у задавальненні скарг праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі на адмову гарвыканкама ў правядзенні пікетаў у падтрымку арыштаванага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, паведамляе "Гомельская вясна".
05.10.2011 Таццяна Севярынец другі месяц чакае адказу ад старшыні Віцебскага абласнога суду
Адаслаўшы ліст 26 жніўня і марна прачакаўшы належныя па законе 30 дзён, актывістка прыйшла па адказ сама. Але ў судовай канцылярыі афіцыйную паперу атрымаць не ўдалося.
05.10.2011 Гомельскі грамадскі актывіст Ігар Случак абскарджвае пастанову суда
Гомельскі грамадскі актывіст Ігар Случак абскарджвае пастанову суда аб прыцягненні яго да адміністратыўнай адказнасці за брудную лаянку ў грамадскім месцы і пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на трое сутак. Адпаведную скаргу ён накіраваў 5 кастрычніка старшыні Гомельскага абласнога суда Людміле Міхальковай.
04.10.2011 Пяць сутак арышту - за запрашэнне на Народны сход
Намеснік старшыні Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Лявонцій Чыпурных атрымаў 5 сутак арышту за распаўсюд улётак з запрашэннем на Народны сход.
04.10.2011 Віцебскі ўдзельнік акцыі маўклівага пратэсту дамогся адмены штрафу
Праз тры месяцы пасля затрымання і пакарання адбыўся паўторны працэс у Кастрычніцкім райсудзе Віцебску, дзе Аляксандра Бажкова прызналі невінаватым. Гэта адзіны выпадак, калі пратэстоўцу ўдалося абскардзіць рашэнне райсуду ў Віцебскім абласным судзе, бо скаргі астатніх былі адхіленыя.
04.10.2011 Слонімскія ўлады спахапіліся пасля суду
Грамадскі актывіст Іван Бедка звярнуўся ў суд Слонімскага раёна са скаргай на адмову мясцовых чыноўнікаў. І, вядома ж, рашэнне суда было прынята не на карысць заяўніка. Аднак...
04.10.2011 Затрыманы шэсць удзельнікаў пікету на плошчы Свабоды ў Мінску
У міліцыі Цэнтральнага раёна сталіцы знаходзяцца шэсць удзельнікаў несанкцыянаванага ўладамі пікету. Прадстаўнікі групы “Грамадзяне супраць беззаконня ў судах і пракуратуры” ладзілі пікет каля будынку ратушы на плошчы Свабоды.
03.10.2011 Андрусь Цянюта абскардзіў арышт
За распаўсюд сярод жыхароў Гомеля ўлётак з запрашэннем прыйсці на мясцовы сход (Народны Сход), які адбудзецца ў абласным цэнтры 8 кастрычніка, прадстаўніка аргкамітэта Андрэя Цянюту пасадзілі на 10 сутак. Сёння прававы інспектар прафсаюза РЭП па Гомельскай вобласці Леанід Судаленка дапамог актывісту скласці скаргу ў абласны суд на пастанову раённага суда аб прыцягненні да адміністрацыйнага арышту.
03.10.2011 Артур Эшбаеў на волі да пятніцы
Затрыманага ў мінулую пятніцу, 30 верасня, актывіста РЭП і зборшчыка подпісаў за правядзенне Народнага сходу Артура Эшбаева 3 кастрычніка вызвалілі з-пад варты. Судовае паседжанне адкладзена да пятніцы, 7 кастрычніка.
29.09.2011 У судзе над Алесем Яўдахам перапынак да 14 кастрычніка
У судзе Кастрычніцкага раёну Менску працягваецца суд над заснавальнікам інтэрнэт-сэрвісу "Кнігі поштай" Алесем Яўдахам.










