Навіны на тэму: суды
18.10.2011 “Гавары праўду" судзіцца зь Міністэрствам юстыцыі
18 кастрычніка Вярхоўны суд пачне разглядаць пазоў кампаніі "Гавары праўду" супраць Міністэрства юстыцыі.
17.10.2011 Справа Рамана Кісляка адпраўлена на дапрацоўку
Сёння ў судзе Ленінскага раёну Берасця меўся адбыцца суд над праваабаронцам Раманам Кісляком за акцыю пратэсту супраць арышту старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Суддзя адправіў адміністратыўны пратакол на дапрацоўку, а Рамана Кісляка вызвалілі з-пад варты.
13.10.2011 Касацыйная скарга Галіны Кавалевіч не задаволеная
У Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі жыхаркі горада Бярозы Галіны Кавалевіч, затрыманай і збітай міліцыянтамі Бярозаўскага РАУС 13 ліпеня, пад час адной з маўклівых акцый.
13.10.2011 Справу затрыманага 8 кастрычніка Ігара Трухановіча суд адправіў на дапрацоўку
Сёньня ў судзе Мінскага раёну адбыўся разгляд адміністратыўнай справы Ігара Трухановіча, затрыманага 8 кастрычніка перад Народным сходам. Судовае паседжанне адбывалася ў закрытым рэжыме. Суддзя Аляксей Мініч адправіў адміністратыўны пратакол на дапрацоўку.
13.10.2011 Аналітычны агляд па крымінальнай справе Святаслава Барановіча
Рашэнне суда яшчэ раз падкрэслівае палітычны характар усіх працэсаў па падзеях 19 снежня 2010 г. А ў сітуацыі з Святаславам Барановічам улады мелі за мэту прадэманстраваць змяншэнне колькасці палітычных вязняў дзеля магчымых перамоваў з краінамі Еўрапейскага Саюза.
12.10.2011 За актыўнасць – пяць базавых
12 кастрычніка ў судзе Слонімскага раёна адбыўся суд над сябрам мясцовай суполкі БХД Алесем Масюком , адным з удзельнікаў Народнага сходу, які прайшоў у горадзе 8 кастрычніка.
12.10.2011 Апошняга фігуранта справы аб "масавых беспарадках" пакінулі на волі
У судзе Маскоўскага раёна Мінска завяршыўся працэс Святаслава Барановіча, якога суддзя Алена Рудніцкая прызнала вінаватым ва ўдзеле ў “масавых беспарадках” і асудзіла да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў месцы адбывання пакарання. Гэта меньш, чым прадугледжвае мінімальная санкцыя за дадзенае злачынства.
12.10.2011 Адмовіўся ад дактыласкапіі – не падпарадкаваўся супрацоўнікам міліцыі
Па такім прынцыпе быў складзены пратакол на віцебскага інжынера Валера Стаўрова. 12 кастрычніка ў судзе Віцебскага раёну распачаўся разгляд адміністратыўнай справы, заведзенай супраць В. Стаўрова паводле артыкулу 23.4 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях.
12.10.2011 Суд спыніў справу пра зьнявагу беларускай мовы
Cуд Партызанскага раёну Менску спыніў справу па артыкуле 9.22 Адміністратыўнага кодэксу РБ «Парушэньне заканадаўства аб мовах». Справа была рспачатая паводле пазову Тацьцяны Цяцёркінай да прадавачкі менскай крамы нумар 5 Тамары Вярцінскай.
11.10.2011 У Гомелі судзяць Валерыя Сляпухіна за Народны сход
На Валерыя Сляпухіна складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, яго абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства. Вечарам 10 кастрычніка ён быў дастаўлены ў ІЧУ. Разгляд адміністратыўнай справы пачаўся зраніцы 11 кастрычніка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля.
10.10.2011 У Слоніме пачаўся суд над Алесем Масюком
10 кастрычніка ў судзе Слонімскага раёна распачаўся суд над мясцовым сябрам БХД Алесем Масюком за ўдзел у Народным сходзе ў горадзе 8 кастрычніка.
10.10.2011 Суд па справе Алены Гнаўк працягнецца пасля новай экспертызы
Алена Гнаўк не пагадзілася з высновамі экспертызы, паводле якой яе кніга прызнаная экстрэмісцкай, і падала хадайніцтва аб правядзенні новай экспертызы. Суддзя задаволіла хадайніцтва і прыняла рашэнне накіраваць не толькі гэтую кнігу, але і іншыя прадстаўленыя аўтаркай матэрыялы ў грамадскую камісію па барацьбе супраць насілля і наркаманіі пры Берасцейскім аблвыканкаме.
10.10.2011 У Міёрскім райсудзе распачаўся працэс над журналістам Кастусём Шыталем
Супрацоўнікі ДАІ, якіх журналіст нібыта абразіў, на суд не запрашалі – Кастусь Шыталь мусіў заявіць хадайніцтва, каб яны далі паказанні ў судзе. Суддзя Вадзім Драбышэўскі задаволіў гэтае хадайніцтва і прызначыў судовае разьбіральніцтва на наступны панядзелак, 17 кастрычніка.
10.10.2011 Гомель: штрафы за ўлёткі да Народнага схода
Уладзіміру Няпомняшчых – пяць базавых велічыняў, Уладзіміру Кацору - удвая болей, за недавер да суддзі.
10.10.2011 Суды над прэвентыўна затрыманымі перад Народным сходам пераносяць
У судзе Мінскага раёна і горада Заслаўя пачаўся разгляд адміністратыўнай справы Ігара Трухановіча, прэвентыўна затрыманага ў дзень Народнага сходу 8 кастрычніка. З-за няяўкі міліцыянтаў, якія мусілі выступаць у якасці сведкаў па справе, судовае паседжанне перанесена на 13 кастрычніка.










