Навіны на тэму: суды

Зміцер Шурхай зноў абскарджвае абвінавачанне ў “брыдкаслоўі”

25.10.2011 Зміцер Шурхай зноў абскарджвае абвінавачанне ў “брыдкаслоўі”

Каардынатар аргкамітэта па стварэнню партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя па Брэсцкай вобласці Зміцер Шурхай падаў скаргу ў абласны суд, каб той адмяніў рашэнне суда першай інстанцыі.

Максіма Вінярскага асудзілі за акцыю салідарнасьці на 10 сутак

25.10.2011 Максіма Вінярскага асудзілі за акцыю салідарнасьці на 10 сутак

З памяшкання суду Цэнтральнага раёна Менска, дзе праходзіць разгляд адміністратыўнай справы затрыманага пад час акцыі салідарнасьці 24 кастрычніка Максіма Вінярскага выдалілі ўсіх грамадзян. І толькі пасьля настойлівых патрабаванняў праваабаронцаў і сяброў затрыманага, быў атрыманы дазвол прысутнічаць на судзе.

Працоўныя ААТ «Полацк-Шкловалакно» патрабуюць павышэння заробку праз суд

24.10.2011 Працоўныя ААТ «Полацк-Шкловалакно» патрабуюць павышэння заробку праз суд

Памочнік майстра цэха № 7 ААТ «Полацк-Шкловалакно», сябра Свабоднага прафсаюзу Мікола Шарах падаў у Полацкі гарадскі суд іскавую заяву з патрабаваннем павысіць аплату працы за дадатковую працу, якую даводзіцца выконваць рабочым па патрабаванні адміністрацыі.

Пастанову суда абскардзіць стала немагчыма

24.10.2011 Пастанову суда абскардзіць стала немагчыма

Гісторыя з выдачай Віктару Сазонаву пастановы суда Ленінскага раёну Гародні пра тое, што яго аштрафавалі, дайшла да свайго завяршэння. Праваабаронца не мог дамагчыся атрымання копіі пастановы суда, а калі яна была даслана, то мінуў тэрмін абскарджання.

Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу аднаго з арганізатараў Народнага сходу

24.10.2011 Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу аднаго з арганізатараў Народнага сходу

Суддзя Брэсцкага абласнога суда Андрэй Алешчанка адмовіў Лявонцію Чыпурных у аднаўленні тэрміну на абскарждванне раней вынесенага рашэння, бо палічыў, што падчас арышту прадстаўніка партыі “Справядлівы свет” у яго была магчымасць сваечасова скласці скаргу на рашэнне суда першай інстанцыі.

За акцыю салідарнасці гамяльчук Віталь Пратасевіч пакараны 10 суткамі

24.10.2011 За акцыю салідарнасці гамяльчук Віталь Пратасевіч пакараны 10 суткамі

24 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбылося паседжанне па справе грамадскага актывіста Віталя Пратасевіча, які ўвечары 21 кастрычніка правёў адзіночную акцыю салідарнасці з палітычнымі зняволенымі.

У Дзяржынску актывіста асудзілі за пікет 8 верасня

24.10.2011 У Дзяржынску актывіста асудзілі за пікет 8 верасня

22 кастрычніка ў Дзяржынску ў кватэры актывіста Аляксандра Тарнагурскага прайшоў ператрус. Апроч таго, сёньня на яго склалі пратакол за ўдзел у пікеце, які прайшоў 8 верасня. Суд Дзяржынскага раёну прысудзіў Аляксандру Тарнагурскаму штраф у памеры 5 базавых велічыняў.

Суды над затрыманымі ў Менску ўдзельнікамі акцыі салідарнасці праходзяць у закрытым рэжыме (аднаўляецца)

24.10.2011 Суды над затрыманымі ў Менску ўдзельнікамі акцыі салідарнасці праходзяць у закрытым рэжыме (аднаўляецца)

У судзе Цэнтральнага раёна Менска пачаліся суды над затрыманымі 21 кастрычніка трыма ўдзельнікамі акцыі салідарнасці. Дагэтуль вядомыя толькі два прозвішчы. Гэта Аляксандр Валанцэвіч і Сяргей Чаравяк. Ягоную справу разглядае суддзя Хадановіч.

Гомельскі абласны суд адмовіўся разглядаць скаргу Андруся Цянюты

21.10.2011 Гомельскі абласны суд адмовіўся разглядаць скаргу Андруся Цянюты

Суддзя Дзмітрый Улога адмовіўся разглядаць скаргу апазіцыянера на той падставе, што Андрусь Цянюта не паспеў у вызначаны тэрмін абскардзіць рашэнне. Але актывіст не мог гэта зрабіць па аб'ектыўных прычынах: ён адбываў пакаранне, 10 сутак арышту, і вядома, не мог падаць скаргу ў суд.

Суд над Алесем Бяляцкім пачнецца 2 лістапада

20.10.2011 Суд над Алесем Бяляцкім пачнецца 2 лістапада

На сераду 2 лістапада прызначаны судовы працэс па справае Алеся Бяляцкага. Крымінальную справу будзе весці суд Першамайскага раёна Менска (суддзя Сяргей Бандарэнка), аднак працэс будзе праходзіць у будынку суда Маскоўскага раёна (праспект газеты "Праўда", 27). Пачатак – а 10-ай гадзіне.

Касацыйную скаргу Фядыніча не задаволілі

20.10.2011 Касацыйную скаргу Фядыніча не задаволілі

Нагадаем, што ў верасні салігорскі суддзя Сяргей Самуйлік прызнаў вінаватым прафсаюзнага лідэра ў парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах і пакараў Генадзя Фядыніча штрафам у памеры 700 тысяч беларускіх рублёў. Падставай для прысуду сталі ўлёткі з запрашэннем на Народных сход.

Старшыня суда прызнала скаргу Кастуся Жукоўскага неабгрунтаванай

20.10.2011 Старшыня суда прызнала скаргу Кастуся Жукоўскага неабгрунтаванай

Старшыня суда Чыгуначнага раёна Гомеля Таццяна Адрыбец прызнала скаргу Кастуся Жукоўскага неабгрунтаванай. Нагадаем, канфлікт у судзе адбыўся 11 кастрычніка, пры разглядзе адміністрацыйнай справы ў дачыненні аднаго з арганізатараў Народнага сходу Валерыя Сляпухіна.

20.10.2011 Раман Кісляк выступае супраць прымусовай дактыласкапіі

У судзе Ленінскага раёна Брэста была разгледжана скарга юрыста-праваабаронцы Рамана Кісляка на неправамерныя дзеянні Міністэрства ўнутраных спраў, Ленінскага РАУС горада Брэста і ўчастковага інспектара дадзенага РАУС, які прынёс позву праваабаронцу на прымусовую дактыласкапію.

Пастанову пра штраф Валянціну Стэфановічу паказалі яшчэ да разгляду справы

19.10.2011 Пастанову пра штраф Валянціну Стэфановічу паказалі яшчэ да разгляду справы

19 кастрычніка падаткавая інспекцыя Партызанскага раёна Менска аштрафавала праваабаронцу на 4 мільёны 727 тысяч 330 рублёў – за тое, што “па неасцярожнасці не паказаў усю суму даходу, якi падлягае падаткаабкладанню”. Валянцін Стэфановіч намераны абскардзіць гэту пастанову ў судзе цягам 10 дзён.

19.10.2011 Вярхоўны суд адхіліў пазоў прадстаўнікоў кампаніі «Гавары праўду»

Суддзя Мікалай Бабкоў не задаволіў хадайніцтва Уладзіміра Някляева і Сяргея Вазняка, якія аспрэчвалі рашэнне Міністэрства юстыцыі не рэгістраваць грамадскую арганізацыю. На рашэнне суда Уладзімір Някляеў зрэагаваў словамі: «Хто б сумняваўся!»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства