Навіны на тэму: суды
01.11.2011 Брэст: забарона пікетаў абскарджваецца ў судзе
Скаргу ў суд Ленінскага раёна Брэста на забарону пікетаў накіравалі Віктар Чайкоўскі, праваабаронца Раман Кісляк, каардынатар РГА "Перспектыва" па Брэсце Уладзімір Катрыч і каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" па Брэсцкай вобласці Зміцер Шурхай.
31.10.2011 Панядзелак пачынаецца з судоў (аднаўляецца)
Адміністратыўная справа затрыманага 30 кастрычніка актывіста “Правага Альянсу” Юрася Карэтнікава разгледжаная ў судзе не Першамайскага, а Савецкага раёну Менска. Яго звінавацілі у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ) і пакаралі арыштам на 10 сутак. Высветлілася, што разам з Карэтнікавым быў затрыманы і Сяргей Савін. Савіну - 7 сутак. Іх судзіў суддзя Дзмітрый Паўлючэнка.
28.10.2011 Валянцін Стэфановіч падаў скрагу ў суд на рашэнне падаткавай інспекцыі
Намесніка страшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч падаў у суд скаргу на рашэнне падаткавай інспекцыі Партызанскага раёну Мінска ад 19 кастрычніка аб штрафе ў памеры 4 727 330 рублёў.
28.10.2011 Павел Левінаў праз суд дамогся добраўпарадкавання ў двары
Па сутнасці, вырашэннем гэткага пытання павінны былі б займацца гарадскія дэпутаты. Але добраўпарадкаванне дваравой тэрыторыі каля дома 43-1 па Маскоўскім праспекце сталася такой даўняй праблемай для ЖРЭТ Першамайскага раёну, што займацца ёй давялося віцебскаму праваабаронцу.
28.10.2011 Суд прызнаў законным зьняволеньне Аляксандра Крутога
Суд Маскоўскага раёну Мінску прызнаў законным зьняволеньне Аляксандра Крутога, які прадстаўляе інтарэсы сваёй пацярпелай дачкі Інэсы ў судзе па справе аб тэракце ў Менскім мэтрапалітэне 11 красавіка.
27.10.2011 У Гомелі Іллю Міронава асудзілі таемна
Адметнасць суда была ў тым, што нікога, нават маці актывіста, не пусцілі на паседжанне. Міліцыянеры на вахце падманвалі сяброў, якія прыйшлі ў суд падтрымаць Іллю. Актывіста пакаралі арыштам на 10 сутак за падрыхтоўку Народнага сходу, які мае адбыцца 12 лістапада.
27.10.2011 Самавольства гарадзенскіх судовых “законнікаў”
Да Міхаіла Васільева, удзельніка акцыі маўклівага пратэсту 3-га ліпеня, без папярэджання ўварваліся ў дом судовыя выканаўцы і сталі забіраць маёмасць. Прытым “прадстаўнікі закону” не паказалі аніякіх дакументаў, якія б пацвярджалі іх паўнамоцтвы, а проста хапалі тое, што маглі хутка вынесці.
27.10.2011 Барысаў: суд над зборшчыкам подпісаў за НС перанеслі на два тыдні
27 кастрычніка ў Барысаве прайшло судовае паседжанне ў дачыненні да зборшчыка подпісаў за правядзенне Народнага сходу Мікалая Ільюшонка. Падставай для судовага разбіральніцтва стаў інцыдэнт, які адбыўся яшчэ 21 верасня.
27.10.2011 Малчанаў “стварыў аварыйную сітуацыю, лаяўся матам і не падпарадкоўваўся міліцыянтам”
Суддзя Барысаўскага раённага суда вынес рашэнне аб арышце былога палітвязня Аляксандра Малчанава з-за непадпарадкавання супрацоўнікам міліцыі. На пасяджэнні была агучана даволі цікавая версія паводзін Малчанава.
27.10.2011 Праваабаронцу Рамана Юргеля незаконна турбуе абласны суд
Нечаканыя праблемы з Гарадзенскім абласным судом напаткалі сябра Беларускага Хельсінкскага Камітэту Рамана Юргеля. Узніклы юрыдычны казус ён тлумачыць псіхалагічным пераследам за яго прааабарончую дзейнасць.
27.10.2011 Судзяць удзельнікаў учорашняй акцыі салідарнасьці (аднаўляецца)
Мікіту Каваленку – 10 сутак арышту, Аляксандру Вялітчанку – 15 сутак, Сяргею Лыскову. - 10 сутак.
27.10.2011 Барысаў: Аляксандра Малчанава арыштавалі на 10 сутак
У 10:30 раніцы 27 кастрычніка ў судзе Барысаўскага раёна пачалося паседжанне ў дачыненні палітвязня Аляксандра Малчанава. У якасці сведкі была апытаная маці Аляксандра. Потым высветлілася, што на паседжанне не з'явіўся міліцыянт, які павінен выступіць як сведка.
27.10.2011 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу актывіста з Астравеччыны на будаўніцтва АЭС
Грамадскі актывіст з Астравеччыны Мікалай Уласевіч атрымаў адмову ў адказ на сваю скаргу ў Вярхоўны суд аб прызнанні ўказу прэзідэнта №418 “Аб размяшчэнні і праектаванні атамнай станцыі ў Беларусі” не адпавядаючым Канстытуцыі.
26.10.2011 Пяць затрыманых – у Цэнтральным судзе Менска (аднаўляецца)
Галіну Паддубко суддзя Алена Семак пакарала штрафам на суму 700 тысяч рублёў;
26.10.2011 Фядыніч аштрафаваны за Народны сход
Старшыня Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзь Фядыніч быў сёньня ў Нацыянальным аэрапорце Менску зьняты з авіярэйсу і дастаўлены ў суд Савецкага раёну сталіцы. Прафсаюзны лідэр накіроўваўся ў Прагу на пасяджэньне цэнтральнага камітэту Міжнароднай фэдэрацыі мэталургаў.










