Навіны на тэму: суды
05.11.2011 6 000 000 за экпертызу на наяўнасць экстрэмізму
Па хадайніцтве Алены Гнаўк яе кнігу "Асобная думка або зварот хрысьціянкі” Брэсцкі раённы суд можа накіраваць у інстытут філасофіі Акадэміі навук на экспертызу адносна наяўнасці ў ёй экстрэмізму. Але калі жанчына на рахунак суда пакладзе 6 000 000 рублёў.
05.11.2011 Алесь Бяляцкі ўказаў суду на тых, хто замовіў крымінальную справу супраць яго
"Я сцвярджаю, што гэта справа пачыналася і праводзілася з відавочным палітычным падтэкстам з мэтай пераследу сябраў Праваабарончага цэнтра "Вясна", у прыватнасці мяне, за праваабарончую дзейнасць", - заявіў суду абвінавачаны Алесь Бяляцкі 4 лістапада, у трэці дзень судовага працэсу. У пацверджанне сваіх словаў праваабаронца зачытаў некалькі дакументаў з тома першага крымінальнай справы № 11081100188, якія пракурор, даследуючы матэрыялы справы, згадаў толькі мімаходзь.
04.11.2011 Судовы працэс Бяляцкага: дзень трэці
У Першамайскім судзе Мінску 4 лістапада працягнецца судовы працэс у крымінальнай справе старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» віцэ-прэзідэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага. Чакаецца, што суд прыступіць да вывучэньня пісьмовых матэрыялаў справы.
04.11.2011 Аксану Самуйлаву аштрафавалі на 25 базавых велічынь
Сёння каардынатар кампаніі “Гавары праўду” па Магілёўскай вобласці Аксана Самуйлава атрымала ў судзе Магілёўскага раёна пастанову аб пакаранні яе штрафам у памеры 25 базавых велічынь. Пастанову аб пакаранні штрафам “за незаконны распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі” вынес суддзя Іглікаў.
04.11.2011 Рыгор Грык падаў скаргу ў суд на адмову ў пікеце
3 лістапада грамадскі актывіст Рыгор Грык падаў скаргу ў гарадскі суд на дзеянні Баранавіцкага гарвыканкама, які 5 кастрычніка забараніў правядзенне пікету супраць роста коштаў і татальнага збяднення насельніцтва ў старым парку горада.
04.11.2011 Суд над Зінаідай Міхнюк працягнецца 11 лістапада
У судзе Маскоўскага раёна Брэста адбылося судовае паседжанне, якое тычыцца затрымання ў дзень правядзення Народнага сходу ў гэтым горадзе Зінаіды Міхнюк, якая была адным з арганізатараў згаданага мерапрыемства.
03.11.2011 Другі дзень працэсу над Алесем Бяляцкім
У Першамайскім судзе Мінску працягваецца судовы працэс у крымінальнай справе старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» віцэ-прэзідэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага. У першы дзень пракурор зачытаў абвінавачваньне. Суд пачаў дапытваць Бяляцкага. Сёньня чакаецца допыт сьведак па справе. Гэта – знаёмыя і родныя Алеся Бяляцкага, калегі па праваабарончай дзейнасьці.
03.11.2011 Актывіста з Гарадка пазбавілі правоў, “каб не ездзіў па Народных сходах”
Такія словы Леанід Аўтухоў пачуў за сваёй спіной у Гарадоцкім РАУС, дзе яго знаёмілі з рашэннем камісіі ДАІ. Спадара Аўтухова пазбавілі магчымасці кіраваць аўтамабілем на цэлы год, ды яшчэ далі штраф памерам 280 тысяч рублёў.
03.11.2011 Брэст: Зміцера Шурхая ўсё ж прызналі вінаватым у брыдкаслоўі
Каардынатар аргакамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя ў брэсцкім рэгіёне Зміцер Шурхай спрабаваў трэці раз абскардзіць рашэнне суду першай інстанцыі, які мінулым летам пакараў яго нібыта за лаянку
03.11.2011 Бабруйск: Віктару Бузінаеву прысудзілі 10 сутак арышту за Народны сход
Суд над Віктарам Бузінаевым, старшынём бабруйскай суполкі АГП і адным з сябраў аргкамітэта Народнага схода пачаўся 3 лістапада ў 10.30. Яго абвінавачвалі ва ўдзеле і арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.
03.11.2011 Вярхоўны суд знайшоў парушэнне ў дзеяннях суддзі з Віцебску
Судзьдзя Валянціна Кісмярошкіна не дазволіла віцебскаму праваабаронцу Паўлу Левінаву, сведку на судовым працэсе па справе “маўклівых акцый”, азнаёміцца з пратаколам судовага пасяджэння. Вярхоўны суд прызнаў гэта парушэннем Працэсуальна-выканаўчага кодэксу і ў афіцыйным адказе паведаміў, што “суддзі ўказана на недапушчэннне” падобных пралікаў.
03.11.2011 Суд над Валянцінам Стэфановічам пачнецца 15 лістапада
Працэс па справе аб спагнанні падаткаў з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча пачнецца 15 лістапада ў судзе Партызанскага раёна Мінска.
03.11.2011 Міжнародная назіральная місія: кароткі агляд першага дня судовага пасяджэння па справе Алеся Бяляцкага
2 лістапада ў Менску пачаўся суд над Алесем Бяляцкім, кіраўніком праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH).
02.11.2011 Першамайскі райсуд патрабуе з Тацяны Севярынец выплаты штрафу, які яна ўжо сплаціла
Віцебская актывістка распавяла, што атрымала ліст з Першамайскага райсуду, дзе гаворыцца, што супраць яе завялі выканаўчую справу. Судовая выканаўца Кацярына Ткачонак піша, што спадарыня Севярынец дагэтуль не выплаціла штраф, прысуджаны ёй у ліпені за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі.
01.11.2011 Участковы пагражае даставіць Аксану Самуйлаву ў суд у прымусовым парадку
Участковы інспектар зноў патэлефанаваў Аксане Самуйлавай каля 13-00 сёння. Ён папярэдзіў актывістку кампаніі “Гавары праўду!” аб тым, што калі Аксана не пагодзіцца на сустрэчу з ім, ён будзе вымушаны даставіць дзяўчыну ў суд у прымусовым парадку.










