Навіны на тэму: суды

Бабруйск: Віктар Бузінаеў па волі і будзе пісаць скаргу

14.11.2011 Бабруйск: Віктар Бузінаеў па волі і будзе пісаць скаргу

13 лістапада на свабоду пасля 10 сутак арышту выйшаў адзін з сябраў аркамітэта Народнага схода Віктар Бузінаеў. Ён паведаміў, што будзе падваць скаргу на рашэнне суддзі Наталлі Шэгеды.

Полацкі суд на трэцім паседжанні адмовіўся разглядаць справу

11.11.2011 Полацкі суд на трэцім паседжанні адмовіўся разглядаць справу

Сёння прайшло трэцяе паседжанне суда з нагоды грашовай кампенсацыі за дадатковую працу па пазове, пададзенай актывістам Свабоднага прафсаюза Міколам Шарахом супраць адміністрацыі ААТ "Шкловалакно". Папярэднія паседжанні праходзілі 4 і 10 лістапада.

Бабруйск: Локцеў атрымаў трое сутак, Смірнова – пяць

11.11.2011 Бабруйск: Локцеў атрымаў трое сутак, Смірнова – пяць

Сёння ў Бабруйску адбылося другое пасяджэнне па справе сябраў аркамітэта Народнага сходу. Канстанціну Локцеву суддзя Шэгеда прысудзіла трое сутак арышту, яго павезлі ў ІЧУ адразу з залі суда. Разгляд справа Галіны Смірновай скончыўся арыштам на пяць сутак.

Баранавіцкія арганізатары Народнага сходу аштрафаваныя

11.11.2011 Баранавіцкія арганізатары Народнага сходу аштрафаваныя

11 лістапада ў Баранавіцкім раённым (гарадскім) судзе завяршыўся суд над Віктарам Мезяком і Віктарам Сырыцам. Суддзя Станіслаў Півавар традыцыйна прыняў бок прадстаўнікоў улады і прыцягнуў актывістаў да адміністрацыйных штрафаў у памеры 875 тыс. руб. Кожнага.

Суд над Віктарам Сырыцам працягнецца 11 лістапада

10.11.2011 Суд над Віктарам Сырыцам працягнецца 11 лістапада

У Баранавічах судзяць ужо пятага сябра аргкамітэта Народнага сходу -- сакратара сходу Віктара Сырыцу. Яго абвінавачваюць у парушэнні Закона “Аб масавых мерапрыемствах” -- арганізацыі масавага мерапрыемства без дазволу ўлады.

10.11.2011 АБСЭ: Судовую сыстэму Беларусі трэба грунтоўна рэфармаваць

Янэз Ленарчыч, дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ, заявіў сёньня ў Варшаве, што суды над затрыманымі пасьля выбараў 19 сьнежня 2010 году паказваюць на патрэбу грунтоўнага рэфармаваньня судовай сыстэмы Рэспублікі Беларусь.

Гарадзенскі абласны суд разгледзеў скаргу слонімскага актывіста Алеся Масюка за 10 секунд

10.11.2011 Гарадзенскі абласны суд разгледзеў скаргу слонімскага актывіста Алеся Масюка за 10 секунд

Менавіта столькі спатрэбілася часу суддзі абласнога суду Мікалаю Рачынскаму, каб паведаміць пра тое, што скарга слонімскага грамадскага актывіста Алеся Масюка на пастанову Слонімскага раённага суду пакідаецца без задавальнення. Актывіст быў аштрафаваны за ўдзел у Народным сходзе.

З Мікалая Уласевіча патрабуюць спагнаць 30 мільёнаў

10.11.2011 З Мікалая Уласевіча патрабуюць спагнаць 30 мільёнаў

Працягваецца пераслед грамадскага актывіста з Варнянаў Мікалая Уласевіча, аднога з ініцыятараў грамадскай кампаніі “Астравецкая атамная – гэта злачынства”. У Ашмянах над ім пачаўся чарговы судовы працэс.

Cуд па справе Алеся Бяляцкага працягнецца 16 лістапада... з новым абвінавачаньнем

09.11.2011 Cуд па справе Алеся Бяляцкага працягнецца 16 лістапада... з новым абвінавачаньнем

Суддзя абвесьціў перапынак у паседжаньні да 10 гадзінаў 16 лістапада. Пракурор заявіў хадайніцтва аб перапынку ў судовым працэсе да 16 лістапада. Да таго часу Алесю Бяляцкаму будзе выстаўлена новае абвінавачаньне, якое, са слоў пракурора, "будзе істотна адрозьніваццца ад папярэдняга".

Артак Кіракасян: У Беларусі заканадаўства само па сабе рэпрэсіўнае

09.11.2011 Артак Кіракасян: У Беларусі заканадаўства само па сабе рэпрэсіўнае

Генеральны сакратар FIDH і Кіраўнік Праўлення "Інстытута грамадзянскай супольнасці" Арменіі Артак Кіракасян, які ўважліва сачыў за ходам судовых слуханняў, падзяліўся сваімі ўражаннямі і здагадкамі адносна судовага працэсу над беларускім праваабаронцам, віцэ-прэзідэнтам FIDH Алесем Бяляцкім.

Пяць сутак атрымаў Васіль Палякоў па паклёпу невядомых асоб

09.11.2011 Пяць сутак атрымаў Васіль Палякоў па паклёпу невядомых асоб

Як аказалася на судзе, адказны сакратар адміністрацыйнай камісіі адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля Людміла Мяшкова і студэнт універсітэта Аляксандр Мележ звярнуліся ў міліцыю са скаргай на Васіля Палякова.

У Брэсце ўлады не дазволілі пікет супраць забароны пікетаў

09.11.2011 У Брэсце ўлады не дазволілі пікет супраць забароны пікетаў

Намеснік старшыні грамадскай арганізацыі “Перспектыва” Віктар Чайкоўскі падаў у суд Ленінскага раёна Брэста скаргу на дзеянні прадстаўнікоў мясцовай улады. Нагодай для складання скаргі з’явілася чарговае рашэнне гарвыканкама забараніць правядзенне пікету.

Суд над Віктарам Мезяком перанесены на 11 лістапада

08.11.2011 Суд над Віктарам Мезяком перанесены на 11 лістапада

Суддзя Станіслаў Півавараў вырашыў перанесці разгляд справы Віктара Мезяка на 11 лістапада. Дзеля аб’ектыўнага разбіральніцтва суддзя паабяцаў выклікаць у суд прадстаўніка гарвыканкама і супрацоўнікаў міліцыі.

Суддзя прызнала, што сведка па «дробнаму хуліганству» валодае талентам тэлепартацыі

07.11.2011 Суддзя прызнала, што сведка па «дробнаму хуліганству» валодае талентам тэлепартацыі

Ігар Случак атрымаў адказ ад старшыні Гомельскага абласнога суду. Ён звяртаў увагу, што яго прызналі правапарушальнікам на падставе паказанняў сведкі, які, згодна дакументаў, знаходзіўся ў час здзяйснення правапарушэння за некалькі кіламетраў ад месца здарэння.

Віктара Сырыцу будуць судзіць за Народны сход

05.11.2011 Віктара Сырыцу будуць судзіць за Народны сход

Грамадскі актывіст абвінавачваецца ў здзяйсненні правапарушэння па артыкуле 23.34 КаАП -- за арганізацыю і ўдзел у Народным сходзе 8 кастрычніка ў старым парку горада.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства