Навіны на тэму: суды

Скарга Віктара Сырыцы будзе разглядацца 1 снежня

25.11.2011 Скарга Віктара Сырыцы будзе разглядацца 1 снежня

11 лістапада суддзя Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Станіслаў Півавар аштрафаваў старшыню гарадской арганізацыі “Руха “За свабоду” Віктара Сырыцу на 875 000 рублёў за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Віцебскага актывіста Сяргея Каваленку  вінавацяць  у нецэнзурнай лаянцы і затрымалі на трое сутак

25.11.2011 Віцебскага актывіста Сяргея Каваленку вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы і затрымалі на трое сутак

Яго затрымалі ўвечары 24 лістапада, забралі з дому ў Першамайскі РАУС. 25 лістапада мусіў адбыцца суд, але яго з невядомай прычыны перанеслі на 28 лістапада. Да гэтага часу Сяргея Каваленку змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

25.11.2011 Лаўрэаты прэміі Сахарава патрабуюць тэрміновага вызвалення і рэабілітацыі Бяляцкага

23 лістапада ў Бруселі на штогадовай канферэнцыі лаўрэатаў прэміі імя А. Сахарава ад Еўрапейскага парламента (Saharov Debate 2011) з ініцыятывы беларускіх удзельнікаў форуму — старшыні ГА «БАЖ» Жанны Літвіной і кіраўніка Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча — быў арганізаваны збор подпісаў пад адкрытым лістом з патрабаваннем тэрміновага вызвалення і поўнай рэабілітацыі Алеся Бяляцкага.

Відэа "Нашай Нівы" з суда над Алесем Бяляцкім

25.11.2011 Відэа "Нашай Нівы" з суда над Алесем Бяляцкім

Відэасюжэт, падрыхтаваны журналістамі "Нашай Нівы", пра дзень вынясення прысуду Алесю Бяляцкаму.

Удзельнікаў Народнага сходу ў Гомелі будуць судзіць

25.11.2011 Удзельнікаў Народнага сходу ў Гомелі будуць судзіць

Праз больш чым паўтары месяцы пасля правядзення першага этапу Народнага сходу ў Гомелі ўлады вырашылі прыцягнуць да адказнасці яго ўдзельнікаў. Разгляды адміністрацыйных спраў пройдуць у судзе Чыгуначнага раёна Гомеля.

Андрэю Падаляку прысудзілі штраф

24.11.2011 Андрэю Падаляку прысудзілі штраф

Сёння, 24 лістапада, у магілёўскім судзе разглядалася справа бабруйскага актывіста Моладзі БНФ Андрэя Падаляка. Нагадаем, што маладога чалавека міліцыянты затрымалі позна вечарам нібыта за нецэнзурную лаянку і потым здзекваліся з яго ў аддзяленні.

30 лістапада будуць судзіць Тацяну Севярынец і Ірыну Яскевіч

24.11.2011 30 лістапада будуць судзіць Тацяну Севярынец і Ірыну Яскевіч

Віцебскіх актывістак вінавацяць у правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства -- Народнага сходу 8 кастрычніка. Каб давесці справу да суду, супрацоўнікам міліцыі давялося двойчы перапісваць адміністрацыйныя пратаколы.

Апошняе слова Алеся Бяляцкага на судзе 23 лістапада 2011 года (тэкст выступу)

24.11.2011 Апошняе слова Алеся Бяляцкага на судзе 23 лістапада 2011 года (тэкст выступу)

“Я згодны з кожным словам адваката. Лічу, што тыя аргументы, якія ён прывёў, маюць дастатковае юрыдычнае абгрунтаванне і дастаткова падставаў для сур’ёзных адносінаў да іх. У той жа ж час я знаходжуся ў дастаткова складанай сітуацыі, бо выдатна разумею, што гэтая справа ад пачатку да канца мае палітычны падтэкст...

Выступ адваката ў спрэчках на працэсе па справе Алеся Бяляцкага 23 лістапада

24.11.2011 Выступ адваката ў спрэчках на працэсе па справе Алеся Бяляцкага 23 лістапада

Высокі Суд! Перш, чым перайсці непасрэдна да прадмета прайшоўшага судовага разбіральніцтва, я б хацеў звярнуць увагу Высокага суда і нагадаць яшчэ раз, хто сёння знаходзіцца перад Высокім судом у статусе абвінавачанага.

 Прысуд Алесю Бяляцкаму: 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці

24.11.2011 Прысуд Алесю Бяляцкаму: 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці

Суддзя суду Першамайскага раёна Менска Сяргей Бандарэнка абвясціў прысуд віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму: 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці

Арганізатарка Народнага сходу ў Бабруйску абскардзіла свой адміністрацыйны арышт

23.11.2011 Арганізатарка Народнага сходу ў Бабруйску абскардзіла свой адміністрацыйны арышт

Галіна Смірнова просіць спыніць у дачыненні да яе адміністрацыйную справу ў сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння, а таксама вынесці прыватнае азначэнне у адрас УУС Бабруйска і пракурора Ленінскага раёна за зрыў правядзення Народнага сходу і вынясення ў яе бок афіцыйнага папярэджання.

23.11.2011 Стэфановічу прызначылі два суды на 2 сьнежня

23 лістапада Партызанскі суд Менску пачаў разгляд скаргі намесьніка старшыні праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянціна Стэфановіча адносна штрафу, вынесенага яму падатковай інспэкцыяй Партызанскага раёну. Суд перанёс разгляд скаргі на 2 сьнежня.

Гародня: завочныя суды і немагчымасць абскарджання

22.11.2011 Гародня: завочныя суды і немагчымасць абскарджання

Гарадзенскія суды трывала ўзялі на ўзбраенне новую тактыку – завочна выносіць пастановы па адміністрацыйных справах, а потым цягнуць з высыланнем копій пастановаў, каб прыцягнутыя да адказнасці асобы не мелі нават тэарэтычнай мажлівасці іх абскардзіць. У гэтым пераканаліся прадстаўнікі “Маладога Фронту” Алесь Кіркевіч і Вераніка Велігор.

У Магілёве арганізатар Народнага схода абскарджвае адміністрацыйнае пакаранне

22.11.2011 У Магілёве арганізатар Народнага схода абскарджвае адміністрацыйнае пакаранне

Кіраўнік магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў падаў скаргу на пастанову суддзі Ленінскага раёна Магілёва Аксаны Ратнікавай у Магілёўскі абласны суд у сувязі з вынесеным яму штрафам за арганізацыю Народнага сходу.

Крупкі: прайшлі першыя суды над затрыманымі ў пятніцу і суботу

21.11.2011 Крупкі: прайшлі першыя суды над затрыманымі ў пятніцу і суботу

Каля сарака затрыманых знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрымання Крупскага РАУС. У панядзелак частка з іх былі дастаўлены ў раённы суд. Многія з затрыманых мелі відавочныя прыкметы збіцця: кровападцёкі на твары, а адзін з затрыманых паказаў у зале суда сінякі на спіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства