Навіны на тэму: суды

Гомельскія актывісты абскарджваюць штрафы і суткі за Народны сход

01.12.2011 Гомельскія актывісты абскарджваюць штрафы і суткі за Народны сход

Гомельскія актывісты, пакараныя штрафамі і адміністратыўнымі арыштамі за арганізацыю і ўдзел у Народным сходзе, абскарджваюць пастановы раённых судоў у вышэйстаячых інстанцыях. Скаргі застаюцца без задавальнення.

01.12.2011 Суд над Аляксандрам Крутым пачнецца 6 снежня

Суд над Аляксандрам Крутым, які прадстаўляў на пачатковым этапе працэсу па тэракце ў мінскім метро інтарэсы пацярпелай дачкі Інэсы, пачнецца 6 снежня. Слуханні будуць праходзіць у судзе Маскоўскага раёна Мінска.

Улады спрабуюць запэўніць, што насельніцтва давярае судам

01.12.2011 Улады спрабуюць запэўніць, што насельніцтва давярае судам

Такія звесткі прыводзіць у газеце “Магілёўскія ведамасці” №137 ад 29 лістапада 2011 года начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Аляксандр Маймусаў. Паводле яго, судовая сістэма ў Беларусі мае яшчэ патэнцыял для ўдасканальвання.

01.12.2011 "Ёсьць прыкметы крымінальнага злачынства — заведама неправасуднага рашэньня"

30 лістапада першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Аляксандар Федарцоў прыгаварыў да сьмяротнага пакараньня Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. Іх прызналі вінаватымі ў шэрагу выбухаў, у тым ліку ў выбуху на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» ў Менску сёлета 11 красавіка. Тады загінула 15 чалавек, больш за 200 былі параненыя. Сваімі ўражаньнямі ад працэсу і ад сёньняшняга выраку з Радыё Свабода падзяліўся падпалкоўнік КДБ у адстаўцы Валер Костка.

Канавалава і Кавалёва прысудзілі да смяротнага пакарання

30.11.2011 Канавалава і Кавалёва прысудзілі да смяротнага пакарання

Суд прызнаў Кавалёва вінаватым у саўдзеле ў тэракце 11 красавіка. Як паведамляе БелТА, суд прысудзіў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва да смяротнага пакарання.

Крупкі: апраўданых пры масавых затрыманнях будуць зноў судзіць

30.11.2011 Крупкі: апраўданых пры масавых затрыманнях будуць зноў судзіць

Трое жыхароў Крупак, якія былі затрыманыя 18 лістапад менскім АМАПам і апраўданыя Крупскім раённым судом, зноў паўстануць перад судом.

Бабруйск: Суд за запаленыя на Дзяды свечкі працягнецца 7-га снежня

30.11.2011 Бабруйск: Суд за запаленыя на Дзяды свечкі працягнецца 7-га снежня

30 лістапада адбылося першае судовае паседжанне па справе Алены і Дзмітрыя Тоўсцікаў, Марыны Івановай і Арцёма Мархасёва, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Нагадаем, што сябраў “Маладых дэмакратаў” затрымалі ў некалькіх метрах ад Мікалаеўскага сабору, адкуль яны выйшлі з запаленымі свечкамі.

29.11.2011 Мінгарсуд не задаволіў скаргу прыхільніка Руху “За Свабоду”

Вядомы ў сацыяльных сетках блогер Юрась Навіцкі, абскарджваў прысуд у 12 сутак адміністратыўнага арышту за нібыта лаянку ў грамадскім месцы падчас правядзення Лошыцкага шэсця.

З гомельскіх удзельнікаў Народнага сходу дзяржава спаганяе амаль 4,5 мільёны рублёў

28.11.2011 З гомельскіх удзельнікаў Народнага сходу дзяржава спаганяе амаль 4,5 мільёны рублёў

Агулам за дзень судовых паседжанняў дзяржава спаганяе з удзельнікаў Народнага сходу ў Гомелі амаль 4,5 мільёна рублёў – на такую суму атрымалі штрафаў пяць жыхароў абласнога цэнтру. Самы буйны штраф – 1 мільён 750 тысяч рублёў - атрымаў Дзмітрый Карашкоў.

У Віцебскім абласным судзе разглядалі скаргу пра забарону пікетаў

28.11.2011 У Віцебскім абласным судзе разглядалі скаргу пра забарону пікетаў

Паводле судовага рашэння, тром віцебскім актывістам, якім на працягу году не дазволілі правесці ніводнага пікету, адміністрацыя Чыгуначнага раёну адмаўляла на законных падставах, што і пацвердзіў 14 кастрычніка Чыгуначны райсуд. Абскардзіць гэта не ўдалося. Але судовая калегія падкрэсліла, што новы закон пра масавыя мерапрыемствы можа паспрыяць у вырашэнні праблем з аховай пікетаў і абслугоўваннем міліцыяй і ЖКГ.

У Гомелі ўдзельнікі Народнага сходу аштрафаваныя

28.11.2011 У Гомелі ўдзельнікі Народнага сходу аштрафаваныя

28 лістапада суд Чыгуначнага раёна Гомеля разгледзеў адміністратыўныя пратаколы, складзеныя супрацоўнікамі міліцыі на ўдзельнікаў Народнага сходу, які адбыўся 8 кастрычніка.

Крупкі: участковы не пацвердзіў «удар нагой у твар»

28.11.2011 Крупкі: участковы не пацвердзіў «удар нагой у твар»

28 лістапада ў Крупках прайшло паседжанне суда ў дачыненні да апошняга фігуранта масавых затрыманняў, якія мелі месца ў раённым цэнтры 18 і 19 лістапада. Аляксандр Шыгураў, якога абвінавачвалі ў непадпарадкаванні міліцыі і ў тым, што ён нанёс удар нагой у твар участковаму інспектару Чэпянцу, апраўданы.

Віцебскія праваабаронцы звярнуліся ў Вярхоўны суд з прапановамі па ўдасканаленні працы

28.11.2011 Віцебскія праваабаронцы звярнуліся ў Вярхоўны суд з прапановамі па ўдасканаленні працы

Але ўсё, што ім адказалі, - гэта паведаменне пра тое, што іх ліст перанакіраваны старшыні Віцебскага абласнога суду “для прыняцьця да ведама выкладзеных у лісце заўвагаў і прапановаў па арганізацыі працы Віцебскага абласнога суду і раённых судоў Віцебскай вобласці”.

Заява ГА «БАЖ» з нагоды прысуду сябру арганізацыі Алесю Бяляцкаму

25.11.2011 Заява ГА «БАЖ» з нагоды прысуду сябру арганізацыі Алесю Бяляцкаму

Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказвае рашучы пратэст супраць вынесенага прысуду сябру арганізацыі, правааборонцу Алесю Бяляцкаму.

За запаленыя свечкі ў Бабруйску будуць судзіць 30 лістапада

25.11.2011 За запаленыя свечкі ў Бабруйску будуць судзіць 30 лістапада

30 лістапада адбудзецца суд над затрыманымі на Дзяды Аленай і Дзмітрыем Тоўсцікамі, Марынай Івановай і Арцёмам Мархасёвым. На сябраў “Маладых дэмакратаў” ужо некалькі разоў складалі пратакол як на ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства