Навіны на тэму: суды
16.12.2011 Крупскія міліцыянты прайгралі суд!
Менскі абласны суд сёння падтрымаў апраўдальнае рашэнне Крупскага раённага суда ў дачыненні да трох мясцовых жыхароў, якія былі затрыманыя 18 лістапада менскім АМАПам у Крупках. Рашэнне прымаў суддзя Менскага абласнога суда Уладзімір Гучок.
16.12.2011 У Бабруйску рашэнне суда за запаленыя свечкі будзе агучаны 22 снежня
16 снежня адбылося другое пасяджэнне па справе затрыманых на Дзяды ля Мікалаеўскага сабора бабруйчан. На судзе прысутнічалі Алена Тоўсцік, Марына Іванова і Арцём Мархасёў. Месцазнаходжанне Дзмітрыя Тоўсціка дасюль невядомае, ён абвешчаны ў вышук.
16.12.2011 Магіляўчанка дамаглася ў Вярхоўным судзе адмены пастановы пра арышт за ліпеньскую “маўклівую” акцыю
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала адмяніў пастанову суда Першамайскага раёна Менска, падтрыманую Менскім гарадскім судом, паводле якой 27-гадовая жыхарка Магілёва Юлія Гарачанкова ў ліпені адбывала адміністратыўны арышт тэрмінам у 5 сутак за “нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы”.
15.12.2011 Пацярпелыя ад тэракту ў метро не могуць атрымаць копіі прысуду
Як паведаміла пацярпелая Інэса Крутая, яна хоча падаць наглядную скаргу на прысуд Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву, аднак не можа атрымаць копіі прысуду. Спадарыня Крутая звярнулася з адпаведным лістом у Вярхоўны Суд 12 снежня, але адказу пакуль так і не атрымала.
15.12.2011 Абласны суд пакінуў у сіле судовае рашэнне па магілёўскім назіральніцам
Жанчыны дамагаліся адмены рашэння суда Ленінскага раёна па зыску былой старшыні адной з выбарчых камісій Ірыны Зямцовай аб кампенсацыі маральнай шкоды за тое, што жанчыны нібыта абвінавацілі яе ў тым, што яна ў дзень выбараў знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення.
15.12.2011 На Магілёўшчыне суды cтановяцца закрытымі?
13 снежня суддзя Ленінскага раёна Магілёва Дзмітрый Акуленка не дапусціў на судовае пасяджэння юрыста прафсаюза РЭП Аляксея Яўгенава. Таксама не былі дапушчаны і выдалены з памяшкання родныя трох загінулых ад абрыва высокавольтных дротаў у Горацкім раёне, якія патрабавалі ад адказчыка кампенсацыі маральнай страты за смерць сваіх родных.
15.12.2011 Суд над магілёўскай актывісткай Ірынай Трыгубавай не адбыўся
14 снежня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва павінен быў распачацца разгляд справы над актывісткай Свабоднага прафсаюза металістаў Ірынай Трыгубавай, аднак суд не адбыўся, бо суддзя Станіслаў Шандаровіч накіраваў справу назад у міліцыю на дапрацоўку з-за недакладнасцяў у пратаколе.
14.12.2011 Суд над Сяргеем Каваленкам чарговы раз перанесены
Віцебскага сябра КХП БНФ судзяць паводле відэа- і фотаматэрыялаў з інтэрнэту: паглядзеўшы відэаролік пра вывешваньне бел-чырвона-белага сцяга на даху крамы “5 элемент”, супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС склалі на Сяргея Каваленку адміністрацыйны пратакол. Прайшлі ўжо два судовыя пасяджэнні, чарговае адбудзецца 26 снежня.
13.12.2011 Нацбола Дзяніса Сахара аштрафавалі на мільён рублёў
Актывіста нацыянал-бальшавікоў затрымалі раніцай у сябе дома сёння, 12 снежня.
12.12.2011 Барысаў: зборшчык подпісаў аштрафаваны за правядзенне НС
Сёння ў Барысаве адбылося трэцяе паседжанне суду над зборшчыкам подпісаў за правядзенне Народнага сходу Мікалаем Ільюшонкам. Суддзя Барысаўскага раённага суду Аляксандр Шутко вынес рашэнне аб прызначэнні Ільюшонку штрафу ў памеры 15 базавых велічынь за парушэнне заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.
12.12.2011 Віцебскіх актывістаў судзілі за расцяжку “Свабоду палітвязням!”
Затрыманыя ўвечары 11 снежня Уладзіслаў Варанецкі і Іван Салохін атрымалі судовае папярэджанне за тое, што вывесілі на мосце імя Блахіна расцяжку “Свабоду палітвязням!”. Абодва актывісты адзначаюць некарэктныя паводзіны супрацоўнікаў міліцыі падчас затрымання. Мінулую ноч ім давялося правесці ў віцебскім ізалятары часовага ўтрымання пад вартай.
09.12.2011 Брэсцкія актывісты судзяцца за свабоду мірных сходаў
Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянцін Лазарэнкаў разам з іншымі актывістамі СПБ накіраваў скаргу ў абласны суд, спрабуючы давесці, што мясцовы гарвыканкам прымае рашэнні, якія фактычна немагчыма выканаць.
08.12.2011 У Магілёве Ірыну Трыгубаву будуць судзіць за наклееную ўлётку
Актывістка Свабоднага прафсаюзу металістаў Ірына Трыгубава была затрымана каля трох тыдняў таму каля пад’езда аднаго з дамоў у мікрараёне Юбілейны. Суд прызначаны на 14 снежня.
08.12.2011 Барысаў: рашэнне па справе зборшчыка подпісаў за НС адклалі на пяць дзён
Учора адбылося другое паседжанне суду над зборшчыкам подпісаў за правядзенне Народнага сходу Мікалаем Ільюшонкам. Рашэнне суддзя Аляксандр Шутко абвесціць толькі ў панядзелак, 12 снежня. Мікалая Ільюшонка затрымалі 21 верасня падчас збору подпісаў за правядзенне Народнага сходу.
08.12.2011 Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу арганізатара Народнага сходу ў Бабруйску
Сябра бабруйскай партыйнай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Галіна Смірнова дамагалася адмены пастановы суда Бабруйскага раёна, аднак суддзя Уладзімір Навітанюк не знайшоў нагоды для адмены гэтага рашэння.










