Навіны на тэму: суды
27.12.2011 Справу збітай міліцыянтамі пенсіянеркі-“хуліганкі” Менгарсуд накіраваў на новы разгляд
Праваабаронцы лічаць, што накіраваная на новы разгляд адміністратыўная справа жыхаркі Менску Святланы Вяргейчык будзе спыненая, аднак раяць ёй па-ранейшаму патрабаваць прыцягнення да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі.
27.12.2011 Вярхоўны суд адхіліў скаргу Дзьмітрыя Бандарэнкі
Вярхоўны суд Беларусі адхіліў скаргу каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнкі на прысуд Першамайскага суду Менску, паводле якога актывіст быў пакараны 2 гадамі зьняволеньня за ўдзел у акцыі 19 сьнежня.
27.12.2011 Справа Сяргея Каваленкі за бел-чырвона-белы сцяг спынена
26 снежня Кастрычніцкі райсуд Віцебска спыніў адміністрацыйную справу супраць актывіста, на якога склалі пратакол пасля з’яўлення бел-чырвона-белага сцяга на краме “Пяты элемент”. Але становішча Сяргея Каваленкі гэта істотна не паправіла: ён па-ранейшаму знаходзіцца і следчым ізалятары.
26.12.2011 Барысаўскі зборшчык подпісаў за правядзенне НС абскарджвае рашэнне суда
Дэмактывіст Мікалай Ільюшонак, які быў аштрафаваны за нібыта «парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, іншага масавага мерапрыемства або пікетавання», дамагаецца адмены рашэння Барысаўскага раённага суду.
23.12.2011 Наталля Шкадун дамаглася адмены папярэджанняў адміністратыўнай камісіі па справах непаўнагадовых
23 снежня суд Ленінскага раёна Магілёва цалкам рэабілітаваў Наталлю Шкадун і яе непаўнагадовага сына Пятра. Афіцыйныя папярэджанні, якія былі вынесены ёй і яе сыну адміністратыўнай камісіяй па справах непаўнагадовых, суд адмяніў. Суддзя Ірына Сарока палічыла, што міліцыянты і камісія дапусцілі шмат памылак падчас працы.
23.12.2011 Віцебскія праваабаронцы дачакаліся адказу на свае рэкамэндацыі па паляпшэньні працы судоў
Раней мы паведамлялі пра рэакцыю віцебскіх праваабаронцаў на прапанову Вярхоўнага суду па маніторынгу судовай сыстэмы. Яны накіравалі ў найвышэйшую судовую ўстанову дзяржавы свае рэкамэндацыі па паляпшэньні працы судоў.
22.12.2011 Бабруйск: За запаленыя свечкі – 700 тысяч штрафу
22 снежня суддзя Таццяна Тарабуева вынесла вырак па справе затрыманых за запаленыя свечкі чацвярых бабруйчан. Арцёму Мархасёву, Алене і Дзмітрыю Тоўсцікам, Марыне Івановай прысудзілі сплаціць па 20 базавых велічынь ці па 700 тысяч беларускіх рублёў. Маладых людзей прызналі вінватымі ў парушэнні закона “Аб масавых мерапрыемствах”.
22.12.2011 Невінаватасць актывіста брэсцкі суд хавае за іншымі фармулёўкамі
Адміністратыўная справа ў адносінах да брэсцкага грамадскага актывіста Віктара Чайкоўскага, распачатая год таму, спынена «ў сувязі са сканчэннем тэрмінаў для накладання адміністратыўнага спагнання».
22.12.2011 Іван Шэга падаў у суд скаргу на Слонімскі выканкам
Слонімскі лідэр партыі БНФ звярнуўся ў суд Слонімскага раёна са скаргай на шматлікія адмовы гарадскіх чыноўнікаў у правядзенні пікету з мэтай інфармавання насельніцтва аб сітуацыі з Праваабарончым цэнтрам “Вясна” і яе кіраўніком Алесем Бяляцкім.
22.12.2011 Віцебскі абласны суд не пагадзіўся адмяніць пакаранне Таццяне Севярынец і Ірыне Яскевіч
Суддзя Віцебскага абласнога суду Ірына Смалякова пакінула без зменаў прысуд, вынесены за правядзенне Народнага сходу 8 кастрычніка каардынатарцы аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Таццяне Севярынец і актывістцы прафсаюзнага руху Ірыне Яскевіч.
21.12.2011 Назіральніцу БХК Хлашчанкову пакаралі штрафам
Назіральніцу Беларускага Хельсінскага камітэту Юлю Хлышчанкову суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў да штрафу ў памеры 9 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 19 сьнежня.
21.12.2011 Брэст: падчас арышту актывісты БХД напісалі скаргу ў абласны суд
Пасля пяці сутак адміністратыўнага арышту выйшлі на волю каардынатар па стварэнні партыі БХД у Брэсцкай вобласці Зміцер Шурхай і яго паплечнік Алесь Чаркашын. Як паведаміў Зміцер Шурхай пасля выхаду на волю, падчас знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання ён і Алесь Чаркашын склалі скаргі ў абласны суд, бо не лічаць сябе вінаватымі.
20.12.2011 Суды над удзельнікамі акцыі пратэсту 19 сьнежня (аднаўляецца)
У судах Маскоўскага, Ленінскага, Цэнтральнага і Партызанскага раёнаў Менска сёньня праходзяць суды над затрыманымі 19 сьнежня ўдзельнікамі акцыі памяці. Гэта каля 30 чалавек, якія былі дастаўленыя ў РУУС Маскоўскага, Ленінскага, Цэнтральнага і Фрунзенскага раёна Менска. У РУУСе Маскоўскага раёна на ўсіх былі складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт.23.34 КаАП РБ). Вызвалілі толькі траіх непаўнагадовых, на хуткай дапамозе ў 6-ты шпіталь вывезлі назіральніцу БХК Юлію Хлашчынкову.
16.12.2011 Суд пастанавіў спагнаць з Валянціна Стэфановіча 56 мільёнаў беларускіх рублёў
16 сьнежня падатковая інспэкцыя Партызанскага раёну павялічыла суму спагнаньня да 53 мільёнаў. Судзьдзя Партызанскага раённага суду Менска Вераніка Абрамовіч задаволіла іск падаткавікоў. Валянцін Стэфановіч заявіў, што будзе абскарджаваць гэтае судовае рашэньне.
16.12.2011 Зміцер Шурхай і Алесь Чаркашын арыштаваныя на 5 сутак кожны
Такое рашэнне прыняў суд Маскоўскага раёна Брэста, які разглядаў справу мясцовых актывістаў ствараемай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакаратыя. На іх быў складзены пратакол за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы.










