Навіны на тэму: суды
11.01.2012 Вярхоўны суд прыступіў да разгляду скаргаў анархістаў
Вярхоўны суд прыступіў да разгляду скаргаў палітвязняў-анархістаў Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча і Аляксандра Францкевіча.
11.01.2012 Тэкст прысуду Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву, якіх чакае вышэйшая мера пакараньня
Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў, якіх 30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд Беларусі асудзіў да сьмяротнага пакараньня за выбухі на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў красавіку 2011 году і ў ліпені 2008 году ў Менску на Дзень Рэспублікі, а таксама за шэраг больш дробных выбухаў, чакаюць вырашэньня свайго лёсу ў камеры сьмяротнікаў.
11.01.2012 Суд не задаволіў пазоў Святланы Рудкоўскай
Ленінскі раённы суд Гродна не задаволіў пазоў Святланы Рудкоўскай, сябры Беларускага Хельсінскага Камітэта на выкананне працоўнага заканадаўства ўстановай, якая яе зволіла з працы.
11.01.2012 Суд спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні Уладзіміра Няпомняшчых
Суддзя Цэнральнага раёна Гомеля Алена Цалкова 11 студзеня прыняла пастанову: спыніць адміністрацыйную справу ў дачыненні Уладзіміра Няпомняшчых за «брудную лаянку» (арт. 17.1 КаАП) у сувязі з недаказанасцю яго віны. Імаверна, гэта першы «палітычны» працэс у Гомелі, калі не «даказалі» у судзе факт бруднай лаянкі з боку апазіцыянера.
11.01.2012 Гомельскія міліцыянеры адмовіліся пацвярджаць словы калегі, што Уладзімір Няпомняшчых брудна лаяўся
Апазіцыянер, як былы супрацоўнік міліцыі, усцешаны, што яшчэ засталіся ў органах прыстойныя людзі. «Так, ёсць такія, што ілгуць у вочы. Але ёсць і прыстойныя людзі, такія, якія не сталі ілжэсведчыць, і казаць, што я брудна лаяўся. Хаця я думаю, што іх прасілі аб гэтым. Але трэба ўмець казаць «не».
09.01.2012 Суды над затрыманымі каля будынку КДБ завяршыліся арыштамі
Журналіста Аляксандра Баразенку суддзя Іван Майсейчык пакараў арыштам на 11 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (арт23.34 КаАП РБ), Мікіту Каваленку - на 15 сутак.
09.01.2012 З Алеся Кіркевіча патрабуюць штраф за перадвыбарчую сустрэчу з Міколам Статкевічам
6 студзеня ў кватэру грамадска-палітычнага актывіста Алеся Кіркевіча з Гародні заявіліся судовыя выканаўцы. Гэта было зусім нечаканым для нядаўняга палітвязня, які да ўсяго неаднаразова быў пакараны рознымі штрафамі.
06.01.2012 Выдаўца газеты "Крывінка" Георгія Станкевіча аштрафавалі на 1 400 000 рублёў
На знак пратэсту супраць парушэння ягоных правоў спадар Станкевіч пакінуў залу суду, і пастанову суддзя Вольга Белавус вынесла ў ягоную адсутнасць. Рэдактара і выдаўца самвыдатаўскай рэгіянальнай газеты аштрафавалі за парушэнне парадку распаўсюду выдання.
06.01.2012 Брэсцкі актывіст дамагаецца ад чыноўнікаў галоснасці ў справе лёсу гісторыка-культурных каштоўнасцяў
Суд Ленінскага раёна Брэста не задаволіў скаргу мясцовага каардынатара руху “За Свабоду” Дзяніса Турчаняка на дзеянні адказных асобаў гарвыканкаму, якія не жадаюць паведамляць пра рашэнні, што тычацца будынкаў, маючых гістарычна-культурную каштоўнасць.
06.01.2012 Актывіст Ян Мельнікаў арыштаваны на 15 сутак
5 студзеня актывіст Ян Мельнікаў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, пра што ён пасьпеў паведаміць свайму бацьку праз СМС. Суд Ленінскага раёну Менска пакараў маладзёна арыштам у 15 сутак нібыта за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ) і парушэньне правілаў утрыманьня населеных пунктаў (арт. 21.14 КаАП РБ).
06.01.2012 Судовы разгляд скрагі інваліда Марозава перанесены на 12 студзеня
На 12 студзеня перанесены разгляд скаргі Уладзіміра Марозава на адмову ва ўзбуджэньні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія без аніякіх падстаў ледзьве не задушылі хворага на цукровы дыябет інваліда.
06.01.2012 Брэст: скаргу сябраў партыі БХД не задаволілі
Брэсцкі абласны суд не пакінуў без зменаў рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста ў адносінах да мясцовых актывістаў ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Зміцера Шурхая і Алеся Чаркашына, якія былі абвінавачаныя ў нецэнзурнай лаянцы і пакараныя на пяць сутак адміністратыўнага арышта кожны.
05.01.2012 Суд устанавіў прэвентыўны нагляд за Васілём Парфянковым
5 студзеня суддзя суда Першамайскага раёна Менска Сяргей Бандарэнка, разгледзеўшы прадстаўленне начальніка Першамайскага РУУС, устанавіў прэвентыўны нагляд за Васілём Парфянковым тэрмінам на 12 месяцаў, паколькі былы палітвязень “на шлях выпраўлення не стаў”.
05.01.2012 Берасьце: суд не задаволіў скаргу прафсаюзных актывістаў
Берасьцейскі абласны суд адхіліў скаргу актывістаў Свабоднага прафсаюзу Беларускага на гарвыканкам, які забараніў пікет «За годную працу». Паводле суду, гарвыканкам прыняў законнае рашэньне, бо актывісты не аплацілі дамовы на абслугоўваньне пікету міліцыяй, мэдыкамі і камунальнікамі.
05.01.2012 Амерыканскія юрысты прадставілі экспертнае заключэнне па справе Алеся Бяляцкага (копія дакумента)
Заключэнне Амерыканскай Асацыяцыі Юрыстаў (American Bar Association, ABA) прадстаўлена ў якасці аб’ектыўнай, юрыдычна абгрунтаванай і праўдзівай экспертнай заявы - на падставе матэрыялаў справы і ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права. Копію дакумента ABA намерана перадаць у Менскі гарадскі суд, дзе будзе разглядацца касацыйная скарга на прысуд Алесю Бяляцкаму.










