Навіны на тэму: суды
08.04.2021 Справа Аляксея Караткова: сведка спасылаецца на сакрэтныя дакументы і не можа назваць іх змест
У судзе Першамайскага раёна Мінска восьмага красавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.
07.04.2021 У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 13 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справе аб масавых беспарадках пасля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) супраць другой партыі берасцейцаў.
07.04.2021 Пачаўся суд над айцішнікам Алексеем Каратковым. Сваёй віны ён не прызнае ні ў чым
У судзе Першамайскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.
07.04.2021 Мінск: прадпрымальніка з Брэста судзяць за выдаленыя ім праз 10 хвілін паведамленні
У судзе Першамайскага раёну Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да 31-гадовага Андрэя Сачанкі
07.04.2021 Палітзняволеную Аляксандру Патрасаеву асудзілі на тры гады "хатняй хіміі"
Суддзя суда Маскоўскага раёна г. Мінска Вольга Малашэнка 7 красавіка зачытала прысуд палітзняволенай Аляксандры Патрасаевай, якую першапачаткова вінавацілі ў масавых беспарадках, а пасля - ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.
07.04.2021 Прысуд палітыку Уладзіміру Няпомняшчых: два гады і шэсць месяцаў калоніі
У судзе Савецкага раёна Гомеля 7 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да грамадскага дзеяча і палітыка Уладзіміра Няпомняшчых.
07.04.2021 Да месяца арышту асудзілі берасцейца, які на будынку працытаваў малітву: "Но избави нас от лукавого"
Суд Маскоўскага раёна Брэста 7 красавіка асудзіў па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) Андрэя Леванюка за цытату з малітвы на фасадзе жылога дома "Но избави нас от лукавого".
06.04.2021 Маладзечна: пачаўся разгляд чарговай у краіне "рэйкавай" справы
У судзе Маладзечанскага раёна пачаўся разгляд справы па артыкуле 309 Крымінальнага кодэксу
06.04.2021 У Мінску пачаўся суд над палітвязнем Віталём Шчэрбічам
У судзе Заводскага раёна пачаўся працэс па справе Віталя Шчэрбіча, паведамляе TUT.BY. Дома ў мінчука знайшлі дымавыя шашкі, петарды, страйкбольную зброю. Шчэрбіч кажа, што набыў усё гэта больш пяці гадоў таму, выкарыстаў пры гульні ў страйкбол, аднак следства трактуе гэта як падрыхтоўку да масавых беспарадкаў.
06.04.2021 Два з паловай гады "хіміі" і тысяча рублеў кампенсацыі: берасцейца асудзілі за "негатыўную ацэнку" супрацоўніка РАУС
Берасцейца двойчы прыцягнулі да адказнасці за расклейку ўлётак: спачатку ў рамках адміністрацыйнага працэсу, цяпер – паводле крымінальнага артыкула
06.04.2021 Судзяць актыўную валанцёрку і маці траіх дзяцей Ганну Сунгураву
У судзе Першамайскага раёна Мінска 6 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенай Ганны Сунгуравай. Яе абвінавачваюць арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
06.04.2021 Мінаблсуд пакінуў у сіле прысуд палітвязня Уладзіміра Няронскага. Яго этапуюць у калонію на тры гады
Мінскі абласны суд 6 красавіка разглядзеў апеляцыйную скаргу на прысуд палітычнага зняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага.
05.04.2021 Перавёз покрыўкі — трапіў пад крымінальны артыкул. Судзяць палітвязня Аляксандра Геджадзэ
У судзе Фрунзенскага раёна разглядаецца крымінальнай справы ў дачыненні да палітычнага зняволенага, грамадзяніна Расіі Аляксандра Геджадзэ. Яго абвінавачваюць па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) – а менавіта ў тым, што на машыне перавёз покрыўкі, з якіх потым былі збудаваныя барыкады на раённай акцыі пратэсту ў жылым комплексе «Каскад» увечары 12 кастрычніка.
05.04.2021 За сцяжкі і стужачкі: якія пакаранні выносяць адміністрацыйныя суды пятага красавіка
Пятага красавіка ў судах Мінска і рэгіянальных гарадоў працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў над затрыманымі на акцыях грамадзянах, а таксама за нацыянальную сімволіку ў вокнах і на балконах.
05.04.2021 БЧБ-зачыстка. Самыя недарэчныя затрыманні і прысуды падчас «Дня волі» ў Мінску
«Вясна назірае» склала спіс самых недарэчных затрыманняў сілавікамі і пакаранняў ад мінскіх суддзяў, сабраных нашымі валанцёрамі і валанцёркамі падчас назірання за судовымі працэсамі над затрыманымі падчас «Дня волі» 25 і 27 сакавіка.










