Навіны на тэму: суды

Барысаўскі праваабаронца праінфармаваў спецдакладчыка ААН пра суды над актывістамі

14.03.2012 Барысаўскі праваабаронца праінфармаваў спецдакладчыка ААН пра суды над актывістамі

Праваабаронца Алег Мацкевіч накіраваў паведамленне пра нядаўнія суды над барысаўскімі актывістамі Анатолем і Ігарам Аскерка і Іванам Шутко спецыяльнаму дакладчыку па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне (пры Савеце па правах чалавека ААН).

Справа Мікалая Уласевіча: судовыя выдаткі не вярнулі, у касацыйнай скарзе адмовілі

12.03.2012 Справа Мікалая Уласевіча: судовыя выдаткі не вярнулі, у касацыйнай скарзе адмовілі

12 сакавіка ў Гарадзенскім абласным судзе на паседжанні судовай калегіі па грамадзянскіх справах былі разгледжаны дзве прыватныя скаргі на вызначэнні суду Ашмянскага раёну па справе Мікалая Уласевіча. Адну з гэтых скаргаў падаваў сам Уласевіч, другую – яго прадстаўнік у судзе ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту Гары Паганяйла.

Чатыром “малафронтаўцам” разам  – 60 сутак арышту

12.03.2012 Чатыром “малафронтаўцам” разам – 60 сутак арышту

11 сакавіка ў Ленінскім судзе Менска адбыўся разгляд адміністратыўных спраў чатырох актывістаў «Маладога фронту» Міхася Мускага, Змітра Крэмянецкага, Рамана Васільева і Уладзімера Яроменкі, якія былі затрыманыя яшчэ 7 сакавіка.

Наваполацк: Дзмітрый Рыжычэнка падаў у суд на мясцовы тэлеканал «Вектар-TV»

11.03.2012 Наваполацк: Дзмітрый Рыжычэнка падаў у суд на мясцовы тэлеканал «Вектар-TV»

Дзмітрый Рыжычэнка звярнуўся з пазовам да тэлекампаніі «Вектар-TV» у Наваполацкі гарадзкі суд. Малады чалавек лічыць, што сюжэт, паказаны на гэтым мясцовым тэлеканале 24 лютага і прысвечаны дзейнасці «ультраправай моладзевай групы», зневажае яго годнасць і змяшчае паклёпніцкія звесткі.

09.03.2012 Права на атрыманне інфармацыі зноў абскарджваецца ў судзе

Брэсцкі актывіст Сяргей Вакуленка спрабуе праз суд дамагчыся выканання заканадаўства пра звароты грамадзян ад мясцовых уладаў. Ён звярнуўся у суд Ленінскага раёну Брэста, аднак там не знайшлі ніякіх парушэнняў у дзеяннях гарадскіх уладаў. Зараз мясцовы актывіст звярнуўся ў Брэсцкі абласны суд.

Паўторны суд над Аляксандрам Крутым адбудзецца 19 сакавіка

09.03.2012 Паўторны суд над Аляксандрам Крутым адбудзецца 19 сакавіка

Паўторны разгляд па справе жыхара Менска Аляксандра Крутога, якога прысудзілі да прымусовага лячэньня, прызнаўшы недзеяздольным, адбудзецца 19 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Менска. Суддзёй прызначаны Яўген Хаткевіч.

Пратакол - на дапрацоўку, Паўла Вінаградава - на волю.

05.03.2012 Пратакол - на дапрацоўку, Паўла Вінаградава - на волю.

У судзе Маскоўскага раёна Менска прайшоў суд над актывістам кампаніі "Гавары праўду" Паўлам Вінаградавым. Ён павінен быў быць вызвалены з Акрэсціна, дзе адбываў 10 сутак арышту, 2 сакавіка. Аднак блізкія і сябры яго ў той дзень так і не дачакаліся.

Арцыбашава асудзілі адразу  ў дзень вызваленьня з Акрэсціна

05.03.2012 Арцыбашава асудзілі адразу ў дзень вызваленьня з Акрэсціна

Актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандр Арцыбашаў, які пасьля 10 сутак адміністратыўнага арышту павінен быў выйсці на волю, 2 сакавіка быў тэрмінова дастаўлены ў суд, дзе атрымаў яшчэ 7 сутак за ўдзел у акцыі «Хрэн ад прэзыдэнта».

Зінаіда Міхнюк скардзіцца ў Вярхоўны суд

02.03.2012 Зінаіда Міхнюк скардзіцца ў Вярхоўны суд

Свой зварот у Вярхоўны суд Зінаіда Міхнюк тлумачыць жаданнем адстаяць свой гонар: “Я займаюся грамадскай і прафсаюзнай дзейнасцю, шмат хто мяне ведае ў родным горадзе і таму абвінавачванне ў лаянцы проста зневажае мяне як асобу”.

Аргкамітэт БХД будзе судзіцца з кіраўніцтвам Палаца культуры МТЗ

02.03.2012 Аргкамітэт БХД будзе судзіцца з кіраўніцтвам Палаца культуры МТЗ

19 сакавіка суд Партызанскага раёна Менска разгледзіць пазоў аргкамітэта па стварэньні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя на дзеяньні Палацу культуры Менскага трактарнага завода. Суд адбудзецца ў 11 гадзін.

Брэсцкі абласны суд задаволіў касацыйную скаргу Мікалая Чарнавуса

01.03.2012 Брэсцкі абласны суд задаволіў касацыйную скаргу Мікалая Чарнавуса

Мікалай Чарнавус прасіў абласны суд адмяніць рашэнне суда горада Баранавічы, згодна з якім ён быў пакараны штрафам у 70 тысяч рублёў нібы за самаўпраўства пры стварэнні грамадскага аб’яднання. У зале суда прысутнічала віцэ-консул Генеральнага консульства Украіны ў Брэсце Ірына Чабатарова.

Судовае рашэньне ў дачыненьні Валянціна Стэфановіча прыводзяць у выкананьне

29.02.2012 Судовае рашэньне ў дачыненьні Валянціна Стэфановіча прыводзяць у выкананьне

Намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч атрымаў дзьве пастановы аб узбуджэньні выканаўчай вытворчасьці на падставе рашэньня суду Партызанскага раёну аб спагнаньні з праваабаронцы падаходнага падатку, пені і дзяржаўнай мыты.

Ігар Случак просіць старшыню Вярхоўнага суда яшчэ раз і справядліва разгледзець яго скаргу

28.02.2012 Ігар Случак просіць старшыню Вярхоўнага суда яшчэ раз і справядліва разгледзець яго скаргу

Гамяльчук ужо звяртаўся да старшыні ВС, але атрымаў адказ ад яго намесніка, таму яшчэ раз напісаў непасрэдна Валянціну Сукалу. Грамадскі актывіст ужо на працягу шасці месяцаў абскарджвае ў судах адміністрацыйны арышт, які атрымаў нібыта за здзяйсненне дробнага хуліганства (брудная лаянка).

Паўторны разгляд адміністратыўнай справы студэнткі БДУ працягнецца 12 сакавіка

27.02.2012 Паўторны разгляд адміністратыўнай справы студэнткі БДУ працягнецца 12 сакавіка

Сёньня ў судзе Партызанскага раёну Менска распачаўся паўторны разгляд адміністратыўнай справы студэнткі БДУ Сьвятланы Задзядзюрынай, якую затрымалі каля Чырвонага касьцёла падчас акцыі 19 сьнежня 2011 года. Разгляд справы працягнецца 12 сакавіка.

27.02.2012 Валерый Шчукін выйграў суд

Суд Слуцкага раёна прызнаў вядомага ў краіне праваабаронцу Валерыя Шчукіна невінаватым у справе “імянных рыдлёвак”. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства