Навіны на тэму: суды

Магілёўскай прадпрымальніцы часткова дазволілі зрабіць копіі дакументаў для падрыхтоўкі да суду

12.04.2012 Магілёўскай прадпрымальніцы часткова дазволілі зрабіць копіі дакументаў для падрыхтоўкі да суду

Праўда, каб дамагчыся гэтага, Людміла Крыловіч была вымушана звярнуцца ў суд Ленінскага раёна Магілёва. Сёння адбылося папярэдняе пасяджэнне, на якім суддзя Юлія Трапыніна пачала разглядаць пазоў Людмілы Крыловіч супраць магілёўскага гарвыканкаму.

Суд не задаволіў іск Уладзіміра Няпомняшчых аб спагнанні маральнай шкоды з міліцыянераў

12.04.2012 Суд не задаволіў іск Уладзіміра Няпомняшчых аб спагнанні маральнай шкоды з міліцыянераў

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 12 красавіка вынес рашэнне аб адмове ў задавальненні іску Уладзіміра Няпомняшчых да супрацоўнікаў міліцыі. Такую пастанову прыняла суддзя Ірына Кавалевіч. Яна вырашыла, што пазасудовы арышт амаль на трое сутак грамадзяніна быў абгрунтаваным.

Бабруйск: Рашэнне па судовай справе Локцева агучаць 20 красавіка

12.04.2012 Бабруйск: Рашэнне па судовай справе Локцева агучаць 20 красавіка

12 красавіка ў Бабруйску адбылося судовае паседжанне па іску Канстанціна Локцева. Нагадаем, грамадскі актывіст быў звольнены з працы ў кацельнай яшчэ ў лютым. Ён лічыць, што нагодай для пазбаўлення працы стаў яго ўдзел у Народным сходзе, а таксама спрба стварэння прафсаюзнай пярвічкі.

Мільённые штрафы за “брыдкаслоўе”

12.04.2012 Мільённые штрафы за “брыдкаслоўе”

12 красавіка суд Ленінскага раёна Менска аштрафаваў актывістаў Маладога Фронту Насту Шулейка і Юрыя Ходуса, затрыманых учора ля станцыі метро “Кастрычніцкая”, на 20 і 15 базавых велічынь адпаведна. Судзілі іх падчас абедзенага перапынку – напэўна, каб ніхто не змог патрапіць на працэсы.

Тры мільёны штрафу за распаўсюд незалежнай газеты “Тут і цяпер”

12.04.2012 Тры мільёны штрафу за распаўсюд незалежнай газеты “Тут і цяпер”

На такую суму актывіста БНФ Сяржука Нягаціна аштрафала суддзя Ленінскага раёна Магілёва Аксана Ратнікава. Суддзя палічыла, што для распаўсюду незарэгістраванага незалежнага выдання неабходна мець з рэдакцыяй спецыяльную дамову, якой у актывіста не было.

Муляр Паўлоўскі перамог “Прамжылбуд”

12.04.2012 Муляр Паўлоўскі перамог “Прамжылбуд”

Былы наймаймальнік мусіць сплаціць рабочаму-будаўніку каля 12 мільёнаў рублёў. Сёння, 12 красавіка, у судзе Ленінскага раёна Магілёва прадстаўнікі будаўнічай арганізацыі “Прамжылбуд” вырашылі замірыцца з пазоўнікам Аляксеем Паўлоўскім і выканаць ягоныя патрабаванні.

Магілёўскага актывіста БНФ Сяржука Нягаціна судзяць за газету “Тут і цяпер”

12.04.2012 Магілёўскага актывіста БНФ Сяржука Нягаціна судзяць за газету “Тут і цяпер”

11 красавіка яму патэлефанавалі міліцыянты і прапанавалі забраць газеты, канфіскаваныя каля месяца таму. Па з’яўленні ў пастарунак на актывіста быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Прычынай для гэтага сталі выходныя звесткі, пазначаныя ў газеце “Тут і цяпер”.

Суд Лунінецкага раёна не задаволіў іск Алега Стахаевіча

11.04.2012 Суд Лунінецкага раёна не задаволіў іск Алега Стахаевіча

Старшыню незалежнага прафсаюза прадпрыемства “Граніт” з Мікашэвіча Алега Стахаевіча суд Лунінецкага раёна (старшыня суда Васіль Бельскі ) не ўзнавіў на працы. Звальненне Стахаевіча прызнана законным.

Справа Сяргея Каваленкі. Віцебскі аблсуд. 10 красавіка (відэа)

11.04.2012 Справа Сяргея Каваленкі. Віцебскі аблсуд. 10 красавіка (відэа)

Дзясяткі неабыякавых людзей прыйшлі 10 красавіка да будынку Віцебскага абласнога суду, дзе распачаўся працэс па касацыйнай скарзе Сяргея Каваленкі. Судовае паседжанне адбывалася фактычна ў закрытым рэжыме. На яго змаглі патрапіць толькі жонка палітвязьня і трое актывістаў. Астатнім супрацоўнікі міліцыі абвесцілі, што больш вольных месцаў у залі судовых паседжаньняў няма...

Рыгор Васілевіч: Смяротнае пакаранне можна адмяніць і без рэферэндуму

11.04.2012 Рыгор Васілевіч: Смяротнае пакаранне можна адмяніць і без рэферэндуму

Былы генпракурор распавёў Еўрарадыё, што трэба мяняць у законах і ці магчыма было прызначыць іншы прысуд абвінавачаным у тэракце.

Мікалай Чарнавус падаў скаргу на суддзю

11.04.2012 Мікалай Чарнавус падаў скаргу на суддзю

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус 11 красавіка накіраваў скаргу ў Брэсцкі абласны суд на суддзю Баранавіцкага раённага (гарадскога) суда Жукаву Т.Ю., якая 4 красавіка адмовілася разглядаць скаргу, датычную незаконных “выбараў” Рады кірмашу на Баранавіцкім каапрынку.

11.04.2012 Быць суддзёй ў Беларусі сорамна

З пачатку бягучага года А.Лукашэнка падпісаў ужо два Указы аб вызваленні ад пасадаў суддзяў агульных судоў. Звяртае на сябе ўвагу ненатуральна вялікая колькасць суддзяў, якія напісалі заявы аб складанні з сябе паўнамоцтваў па ўласнай ініцыятыве.

Суд над Ігарам Трухановічам перанесены

11.04.2012 Суд над Ігарам Трухановічам перанесены

Суддзя Ткачова прыняла рашэньне ад пераносе разгляду адміністратыўнай справы Ігара Трухановіча на 23 красавіка. Прычына - адсутнасьць сведак з боку абвінавачваньня.

10.04.2012 Пакаранне за незаконны прысуд — пазбаўленне прэміі?

Летась беларуская Феміда незаконна асудзіла па крымінальных артыкулах 426 грамадзян. Такую лічбу называе намеснік старшыні Следчага камітэта Андрэй Швед. А кіраўнік прэс-службы Следчага камітэта Павел Траулька ўдакладняе: усе гэтыя людзі былі вызваленыя. А вось якое пакаранне панеслі тыя, з-за каго гэтыя 426 чалавек незаконна былі пакараныя, не ўдакладняецца.

Судзейская салідарнасць

10.04.2012 Судзейская салідарнасць

У адказе, які атрымала прадпрымальніца Людміла Крыловіч за подпісам старшыні Ленінскага раённага суда Галіны Кужалевай, адзначаецца, што нетактоўных паводзінаў, грубасці, перадузятага стаўлення і знявагі з боку суддзі гэтага суда Трапынінай не было выяўлена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства