Навіны на тэму: суды

Суддзі заблыталіся ў судах

15.05.2012 Суддзі заблыталіся ў судах

У абласным судзе незадавальненне іску растлумачылі тым, што справу Чарнавуса павінен разглядаць Брэсцкі гаспадарчы суд, пры тым, што двойчы ў гаспадарчым судзе ( суддзі Людміла Леванчук і Таццяна Людвіг) яму адказвалі, што яго справай павінен займацца агульны суд.

Міхаілу Мускаму - яшчэ 5 сутак арышту

14.05.2012 Міхаілу Мускаму - яшчэ 5 сутак арышту

Адміністратыўную справу Міхася Мускага, якога вінавацяць у дробным хуліганстве, разглядаў суддзя Віктар Казак. Прысуд - 5 сутак арышту..

Любоў Кавалёва разглядае магчымасць судовага зыску супраць стваральнікаў фільму "Метро"

13.05.2012 Любоў Кавалёва разглядае магчымасць судовага зыску супраць стваральнікаў фільму "Метро"

Маці расстралянага па абвінавачанні ў тэрарызме Уладзіслава Кавалёва і сябар сям'і Кавалёвых, віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда зафіксавалі больш за 20 эпізодаў у гэтым фільме, дзе аўтары спрабуюць маніпуляваць грамадскай свядомасцю.

Ігара Трухановіча аштрафавалі на 1 мільён рублёў

11.05.2012 Ігара Трухановіча аштрафавалі на 1 мільён рублёў

У судзе Цэнтральнага раёна Менска завяршыўся разгляд адміністратыўнай справы Ігара Трухановіча,затрыманага на канцэрце ў ДК МТЗ 24 сакавіка. Рашэнне суду - штраф у памеры 10 базавых велічынь (1 мільён рублёў).

11.05.2012 Маладафронтаўцаў аштрафавалі за Леніна

Суд Маскоўскага раёна Мінска задаволіў пазоў чальцоў Камуністычнай партыі Беларусі Мікалая Юшчанкі і Мікалая Валовіча супраць актывістаў зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Міхася Мускага, Рамана Васільева і Паўла Сяргея.

Берасьце. Рэтраспектыва. Праваабарончы погляд (відэа)

10.05.2012 Берасьце. Рэтраспектыва. Праваабарончы погляд (відэа)

Жыхар Берасьця Віталь Казак быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за адмову праходзіць дактыласкапію, нягледзячы на тое, што ён здаваў адбіткі ў 2003 і 2006 годах.

10.05.2012 Разгляд касацыйнай скаргі Сяргея Каваленкі адновіцца 18 траўня

18 траўня адновіцца разгляд касацыйнай скаргі актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленкі ў Віцебскім абласным судзе. Пра гэта паведаміла жонка палітвязьня Алена Каваленка.

Магілёўскі суддзя Конеў: «Судзіць па Канстытуцыі можна ў ЗША, а не ў Беларусі»

08.05.2012 Магілёўскі суддзя Конеў: «Судзіць па Канстытуцыі можна ў ЗША, а не ў Беларусі»

"Словы суддзі аб тым, што суддзіць па Канстытуцыі можна толькі ў ЗША, а не ў Беларусі, сведчаць, што суддзя не разуме тэксту сваёй прысягі, бо калі ён даваў клятву, уступаючы на пасаду суддзі, то кляўся падпарадкоўвацца толькі Канстытуцыі і быць справядлівым і неперадузятым у сваіх дзеяннях".

08.05.2012 Андрэя Дзьмітрыева й Міхаіла Пашкевіча асудзілі на 10 сутак кожнага

У панядзелак, 7 траўня, судзьдзя Смалявіцкага раёну Алена Місьнік прыняла рашэньне арыштаваць на 10 сутак аднаго зь лідэраў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзьмітрыева. На 10 сутак арыштаваны таксама актывіст гэтай жа кампаніі Міхаіл Пашкевіч.

Валянцін Стэфановіч дамагаецца пакарання суддзі Алены Сямак

07.05.2012 Валянцін Стэфановіч дамагаецца пакарання суддзі Алены Сямак

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч накіраваў на імя старшыні Менскага гарадскога суда заяву пра грубейшае парушэнне заканадаўства з боку суддзі Цэнтральнага раёна Алены Сямак, якая зацягвае разгляд скаргі невыязнога праваабаронцы.

Суд у Брэсце не задаволіў скаргу наконт забароны пікету

07.05.2012 Суд у Брэсце не задаволіў скаргу наконт забароны пікету

7 мая суддзя суда Ленінскага раёна Брэста Алег Міранюк адхіліў скаргу сябра Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Аляксандра Дзенісенкі на дзеянні намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама Вячаслава Хафізава. Рашэннем гэтага чыноўніка актывісту апазіцыйнай партыі было адмоўлена ў правядзенні адзіночнага пікету.

Суд над Ігарам Сімбіровым працягнецца 18 траўня

07.05.2012 Суд над Ігарам Сімбіровым працягнецца 18 траўня

У працэсе абвешчаны перапынак да 18 траўня. Ігара Сімбірова адпусцілі.

11 траўня – яшчэ адна спроба асудзіць Ігара Трухановіча

07.05.2012 11 траўня – яшчэ адна спроба асудзіць Ігара Трухановіча

Анархіста Ігара Трухановіча,затрыманага на канцэрце ў ДК МТЗ 24 сакавіка, судзяць паўтары месяцы. Працяг разгляду адміністратыўнай справы ў судзе Цэнтральнага раёна Менска прызначаны на 11 траўня. Пачатак у 11 гадзін.

Суд пазбавіў удзельніка леташняй “маўклівай акцыі” з Наваполацку права кіраваць аўтамабілем

04.05.2012 Суд пазбавіў удзельніка леташняй “маўклівай акцыі” з Наваполацку права кіраваць аўтамабілем

Суд Полацкага раёну і горада Полацка пакінуў без задавальнення скаргу жыхара Наваполацку Юрыя Рудкоўскага на пастанову ДАІ аб пазбаўленні яго права кіраваць аўтамабілем тэрмінам на 2 гады.

Гародня: працягваюцца справы па прымусовай дактыласкапіі

04.05.2012 Гародня: працягваюцца справы па прымусовай дактыласкапіі

Суд Ленінскага раёну Гародні ўсё ж асудзіў грамадзяніна Уладзіміра Фяненку за нібыта непадпарадкаванне службовай асобе і адмову ад дактыласкапіі. Рашэнне суддзя Мікалай Сяргейка прыняў яшчэ 11 красавіка. Сам Фяненка на гэтым паседжанні не прысутнічаў, а атрымаў на рукі копію пастановы толькі 30 красавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства