Навіны на тэму: суды
23.05.2012 “Проста вінаваты, і ўсё тут”
Жыхару Гародні Руслану Пяцько прыйшла чарговая судовая адмова. Гэтым разам – з Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, дзе Руслан абскарджваў рашэнні судоў ніжэйшых інстанцый, якія прызналі яго вінаватым нібыта ў адмове праходзіць дактыласкапічную рэгістрацыю.
22.05.2012 Суд стаў на бок Марыны Цыбліенкі
Суд Савецкага раёна горада Мінска абвясціў рашэнне па справе “Цыбліенка супраць Івашкевіча”.
22.05.2012 Адміністрацыя магілёўскага мясакамбіната пралічылася – перамагае справядлівасць
Наталлі Салаўёвай, звольненай з мясакамбіната за скаргі на парушэнне працоўнага заканадаўства з боку кіраўніцтва, праз суд ужо ўдалося аднавіцца на працы. У хуткім часе яшчэ адна са звольненых шукальніц праўды, Вольга Якушэнка, будзе ў судзе абараняць сваё права на кваліфікаваную працу.
21.05.2012 Праваслаўны вернік Руслан Невар абскарджвае штраф за адмову ад дактыласкапіі
Менчук Руслан Невар падаў скаргу на пастанову Менскага гарадскога суда, які прызнаў законным вынясенне яму штрафа ў памеры чатырох мільёнаў рублёў за адмову ад дактыласкапіі судом Кастрычніцкага раёна сталіцы.
18.05.2012 Касацыйная скарга Сяргея Каваленкі не задаволена
18 траўня Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі на рашэньне Першамайскага райсуду, які прысудзіў актывісту 2 гады і 1 месяц зьняволеньня.
17.05.2012 У Менску праходзяць суды над затрыманымі ўчора маладафронтаўцамі
У судзе Фрунзенскага раёну Менску сёння будуць разглядацца адміністратыўныя справы затрыманых учора актывістаў “Маладога фронту”. Уладзімера Яроменка асудзілі на 7 сутак арышту, Паўла Сяргея - на 5 сутак арышту.
17.05.2012 Жонка ліквідатара-чарнобыльца звярнулася з адкрытым лістом да прэзідэнта Лукашэнкі
17 траўня мінчанка Кудзян Т.І., жонка ліквідатара-чарнобыльца, звярнулася з адкрытым лістом да прэзідэнта Лукашэнкі. Як законны прадстаўнік свайго мужа, пазбаўленага канстытуцыйнага права на ахову здароўя, яна з 2007 года прайшла мноства чынавенскіх кабінетаў і судовых інстанцый, дзе ўсяляк адхрышчваюцца ад праблем ліквідатара.
17.05.2012 Пенсіянер Міністэрства абароны: Усё ў нас пад забаронай (відэа)
У апошнія гады на берасьцейшчыне адмовы ў правядзеньні масавых мерапрыемстваў заяўнікам дэмакратычных акцыяў звычайная практыка мясцовых ўладаў. Сябра беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Аляксандр Дзенісенка дамагаецца права на свабоду мірных сходаў праз суд, аднак Ленінскі райсуд Берасця адмовіў яму ў задавальненьні скаргі на рашэньне мясцовага гарвыканкаму.
16.05.2012 Асвятленне тэракту ў Нарвегіі: журналісцкі погляд (відэа)
Мортэн Странд (Morten Strand), журналіст газеты Dagbladet (Нарвегія), у эксклюзіўным інтэрв’ю Праваабарончаму цэнтру “Вясна” распавядае пра прынцыпы СМІ пры асвятленні тэракту ў Нарвегіі і судовага працэсу па справе Брэйвіка.
16.05.2012 Гародня: Прадказальны вынік суда
Прадказальным незадавальненнем скаргі грамадска-палітычных актывістаў Юрыя Істоміна, Вадзіма Саранчукова і Уладзіміра Хільмановіча на мясцовы гарвыканкам скончыўся 16 траўня разгляд справы ў судзе Ленінскага раёну Гародні.
16.05.2012 Івана Амельчанку асудзілі на 15 сутак за дробнае хуліганства
У судзе Іван Амельчанка заявіў, што на самрэч ён напісаў на плакаце па-ангельску "My cop ok" (што прыкладна азначае "мая міліцыя - добрая"), то бок ніякай непавагі да міліцыянта не выказваў, а плакат заклікаў супрацоўнікаў праваахоўных органаў прытрымлівацца закону.
15.05.2012 Менгарсуд пакінуў у сіле прысуд за адмову ад дактыласкапіі
Менскі гарадскі суд пакінуў бяз зменаў прысуд суду Кастрычніцкага раёну па адміністратыўнай справе Руслана Невара, які адмовіўся праходзіць дактыласкапію па рэлігійных перакананнях. Справу разглядаў суддзя Сяргей Хрыпач.
15.05.2012 Суд адмовіў Лябедзьку ў зыску супраць КДБ
Мінскі суд адмовіў лідару Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў зыску супраць КДБ. Суддзя Алена Сямак адмовілася разглядаць справу, спаслаўшыся на тое, што Анатоль Лябедзька з’яўляецца “грамадзянінам з абмежаванымі правамі”.
15.05.2012 У Гародні грамадскія актывісты судзяцца з гарвыканкамам
У Ленінскім раённым судзе Гародні сёння пачаўся разгляд скаргі мясцовых грамадскіх актывістаў Вадзіма Саранчукова, Юрыя Істоміна і Уладзіміра Хільмановіча на рашэнне гарвыканкаму з просьбай прызнаць рашэнне мясцовага органа ўлады незаконным.
15.05.2012 Мінскі гарадскі суд стаў на бок Белтэлерадыёкампаніі
Гамяльчук праз суд дабіваўся кампенсацыі маральнай шкоды, нанесенай яго дачцэ, пра якую Белтэлерадыёкампанія паказала абразлівы сюжэт. Хоць на той час жанчына не мела статуса абвінавачанай і нават падазраванай, яе паказалі па тэлебачанні ў перадачы «Зона X», сцвярджаючы, што гамяльчанка займалася крымінальным бізнесам.










