Навіны на тэму: суды
14.06.2012 Радавы Мускі супраць прызыўной камісіі
13-10. Суддзя Марына Дунаева адмовіла Міхаілу Мускаму з задавальненьні ягонай скаргі на незаконны прызыў у войска.
13.06.2012 Гародня: як звычайна суд на баку гарвыканкаму
Суддзя Ленінскага раённага суду Гародні Ала Баўсук за паўгадзіны разгледзела скаргу актывіста АГП на забарону пікету і не задаволіла яе. Падчас працэсу суддзя таксама не задаволіла хадайніцтва актывіста, які спрабаваў заявіць сваёй прадстаўніцай на судзе Аляксандру Васілевіч.
12.06.2012 Слонім: Суд аштрафаваў збітую міліцыянтамі актывістку БХД
У Слоніме 12 чэрвеня адбыўся суд над мясцовай актывісткай аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Вольгай Пансевіч, якую ў красавіку збілі міліцыянты. Абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні міліцыі і нецэнзурнай лаянцы, суд пакараў яе штрафам у 2,5 мільёны рублёў.
12.06.2012 У Гародні суд над святаром перанесены
12 чэрвеня ў Гародні пачаўся суд над праваслаўным святаром Мікалаем Гайдуком, якога вінавацяць у непадпарадкаванні міліцыі і адмове прайсці дактыласкапію. Суддзя перанесла разгляд справы на 22 чэрвеня, паколькі сведкі-міліцыянты не змаглі прысутнічаць на судовым паседжанні, бо занятыя на працы. Аднак праваабаронцы называюць іншыя прычыны.
12.06.2012 Суд ня вызваліў Алеся Бяляцкага ад пошліны за касацыю
Калегія Менскага гарадзкога суду вырашыла, што Алесь Бяляцкі мусіць сплаціць 3,5 мільёна дзяржаўнай пошліны за разгляд касацыйнай скаргі на прысуд. З-за нявызначанасьці гэтага пытаньня адкладаўся разгляд касацыйнай скаргі Алеся Бяляцкага на прысуд.
12.06.2012 Суд над Паўлам Сяргеем перанесены ў чарговы раз
Працяг разгляду адміністратыўнай справы актывіста зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады фронт” Паўла Сяргея павінен быў адбыцца сёньня ў судзе Фрунзенскага раёна Менска. Суддзя Людміла Лаппо. Аднак у чарговы раз суд перанесены на 22 чэрвеня.
12.06.2012 Слонім: судзяць зьбітую міліцыянтамі сяброўку БХД Вольгу Пансевіч
Паседжаньне па справе Вольгі Пансевіч заплянаванае на 12 чэрвеня. Актывістку БХД абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаваньні міліцыі.
11.06.2012 Праваслаўнага святара будуць судзіць за адмову ад дактыласкапіі
12 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёну Гародні а 14-й гадзіне мусіць пачацца адміністратыўны працэс у дачыненні да праваслаўнага святара Мікалая Гайдука па абвінавачанні нібыта ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі, якія патрабавалі ад яго прайсці дактыласкапію. Справу будзе разглядаць суддзя Ксенія Стасюкевіч.
11.06.2012 Мікалай Карышаў з “Граніта” змагаецца за аднаўленне на працы
Намеснік старшыні "гранітаўскай" суполкі незалежнага прафсаюза Мікалай Карышаў абараняе сваё права на працу ў Лунінецкім раённым судзе. Ён змагаецца за зняццё дысцыплінарных спагнанняў па тэхніцы бяспекі, з-за якіх быў звольнены з працы, і лічыць, што насамрэч пакараны за актыўную грамадскую дзейнасць.
11.06.2012 Гародня: чарговыя суды супраць гарвыканкаму
Заўтра, 12 чэрвеня, у судзе Ленінскага раёну Гародні ў 15:30 пачнецца разгляд позвы актывіста Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Сяргея Ліса да гарвыканкаму на прадмет забароны пікету. Справу будзе разглядаць суддзя Ала Баўсук.
11.06.2012 Менскі гарадскі суд адмовіўся прыцягваць да адказнасьці суддзю Сямак
З такім патрабаваньнем зьвяртаўся намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч. У сакавіку ягонае прозвішча было ўнесена ў сьпісы невыязных грамадзян з Беларусі. Праваабаронца зьвярнуўся ў суд, аднак ужо больш за тры месяцы не прызначаюць дату разгляду ягонай скаргі.
11.06.2012 Сёння будзе вынесена рашэнне па справе Мікалая Карышава
Сёння ў Лунінецкім судзе, суддзя Міхаіл Дзенісовіч вынесе рашэнне па справе намесніка "гранітаўскай" суполкі незалежнага прафсаюза Мікалая Карышава. Актывіст падаў скаргу з просьбай прызнаць незаконнымі вымовы з-за якіх ён згубіў працу на прадпрыемстве "Граніт".
11.06.2012 Суд не задаволіў скаргу Андрэя Чарнавусава
8 чэрвеня ў судзе Лідскага раёна адбылося судовае паседжанне, на якім разглядалася скарга Андрэя Чарнавусава на рашэнне прызыўной камісіі. Справу разглядала суддзя Ярмаковіч. Інтарэсы прызыўной камісіі прадстаўлялі адразу 3 члены камісіі, у тым ліку старшыня.
10.06.2012 Распаўсюдніка "Витебского курьера" затрымліваў міліцыянт у шортах (відэа)
6 чэрвеня ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебску разглядалася справа Сяргея Кандакова. Суддзя Іна Грабоўская прызнала распаўсюдніка недзяржаўнай прэсы вінаватым у парушэнні часткі 2 артыкулу 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях («незаконны распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі») і прысудзіла яму штраф у памеры 20 базавых велічынь.
08.06.2012 Гомельскаму актывісту не ўдалося дамагчыся кампенсацыі маральнай шкоды (відэа)
Гомельскі пенсіянер МУС, сябра АГП і Руху «За свабоду» Уладзімір Няпомняшчых упэўнены, што калі б ён змог адсудзіць хоць невялікую суму за нанесеную яму маральную шкоду, то ўся наша карная сістэма развалілася б, як картачны домік.










