Навіны на тэму: суды
04.07.2012 Андрэю Молчану прысудзілі штраф за несанкцыянаваны пікет
У судзе Першамайскага раёна адбылося слуханне па справе актывіста "Еўрапейскай Беларусі”. 19 траўня ў знак салідарнасці са зняволеным віцебскім апазіцыянерам Сяргеем Каваленкам ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг у Мінску, за што быў жорстка збіты міліцыянтамі. Яму было вынесена абвінавачваюць па артыкуле 23.34 КаАП - несанкцыянаванае пікетаванне. Суддзя - Сяргей Анатольевіч Люштык.
04.07.2012 Слонімскую актывістку БХД зноў аштрафавалі
У Слоніме позна ўвечары 3 ліпеня каля мясцовага райвыканкаму была ў чарговы раз затрымана сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Вольга Пансевіч. Дзяўчыну абвінавацілі ў непадпарадкаванні патрабаванням міліцыянтаў. А раніцай 4 ліпеня над ёй адбыўся суд, дзе яе аштрафавалі на 2,4 мільёны рублёў.
04.07.2012 Скаргу Валянціна Стэфановіча ўсё ж такі разгледзяць у судзе
Праваабаронца атрымаў позву на 16 ліпеня. Разглядаць скаргу будзе суддзя Цэнтральнага раёна Алена Сямак. Амаль чатыры месяцы спатрэбілася ёй, каб прызначыць дату разгляда.
04.07.2012 Праваабаронцу выдалілі з суду па справе звольненага актывіста “Граніта”
У Лунінцы распачаўся судовы працэс паводле заявы намесніка старшыні суполкі незалежнага прафсаюза прадпрыемства “Граніт” Мікалая Карышава, які дамагаецца аднаўленя на працы. Падчас паседжання з’явіліся новыя факты ў справе пра звальненне Карышава, таму судовае разбіральніцтва па аднаўленню яго на працы перанесена на 17 ліпеня.
02.07.2012 У Мазыры сябра АГП абскардзіў у аблсуд рашэнне пра забарону пікету за сумленныя выбары
У Мазыры сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Рэпка, якому райвыканкам адмовіў у правядзенні пікета ў межах кампаніі “За сумленныя выбары бяз Лукашэнкі”, а раённы суд падтрымаў гэтае рашэнне мясцовых ўладаў, накіраваў касацыйную скаргу ў Гомельскі абласны суд.
01.07.2012 Гародня: суд Ленінскага раёна ідзе звыклым шляхам
30 чэрвеня суддзя Ленінскага раёна Гародні Людміла Жукоўская, разгледзеўшы скаргу старшыні гарадзенскай гарадской арганізацыі партыі АГП Аляксандры Васілевіч, пацвердзіла правільнасць адмовы гарвыканкаму ў правядзенні пікету пад дэвізам “Сумленныя выбары без Лукашэнкі”. На рашэнні судоў па правядзенні пікетаў сябрамі АГП ужо пададзены тры касацыйныя скаргі.
30.06.2012 Гепракуратура: хлусня салігорскіх міліцыянтаў не трапляе пад крымінальную адказнасць
Генеральная пракуратура фактычна прызанала той факт, што супрацоўнікі Салігорскага РАУС схлусілі ў сваіх сведчаннях ў судзе і пракуратуры Салігорскага района. Адбылося гэта падчас разбіральніцтва па справе былога падпалкоўніка міліцыі Віктара Малочкі.
29.06.2012 Касацыйная скарга Паўла Свярдлова знікла
Журналіст Еўрарадыё Павел Свярдлоў 25 чэрвеня накіраваў касацыйную скаргу на прысуд Маскоўскага раёна, які 22 чэрвеня прыгаварыў карэспандэнта да 15 сутак арышту. Але дакументы да гарадскога суда так і не дайшлі.
29.06.2012 Інваліда аштрафавалі як ваеннаабавязанага за адмову ад дактыласкапіі
Позву ў суд наконт адмовы ад дактыласкапіі Ігар Леўчанка атрымаў, калі клаўся ў Белаазёрскую бальніцу. Ён папрасіў адкласці суд, пакуль не выздаравее, на другую павестку не змог адказаць, паколькі ўжо знаходзіўся ў абласной бальніцы. Рашэнне суду аб тым, што аштрафаваны на 2 мільёны рублёў, атрымаў, калі ехаў на камісію атрымліваць інваліднасць.
27.06.2012 За суткі незаконнага арышту – 240 тысяч рублёў
Затрыманая летась на маўклівай акцыі пратэсту Юлія Гарачанкова праз суд атрымала кампенсацыю. Яе незаконна асудзілі на пяць сутак арышту ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама на Акрэсціна.
26.06.2012 Вярхоўны суд адмовіў інваліду Марозаву пакараць душыцеляў-міліцыянтаў
Вярхоўны суд разгледзеў скаргу Уладзіміра Марозава на адмову ва ўзбуджэньні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія ледзьве не задушылі хворага інваліда 6 ліпеня 2011 года.
26.06.2012 Вырак Малчанаву пакінулі ў сіле
Менскі абласны суд пакінуў прысуд Аляксандру Малчанаву без зьмены. 26 чэрвеня адбыўся разгляд касацыйнай скаргі Малчанава на прысуд у паўтара гады калёніі строгага рэжыму, вынесены яму 9 красавіка Жодзінскім гарадзкім судом.
26.06.2012 Судовае паседжанне па забароне велапрабега прызначана на 4 ліпеня
На мінулым тыдні ў судзе Салігорскага раёна адбылася дасудовая гутарка прадстаўнікоў мясцовага выканкаму і заяўніка маладафронтаўскага велапрабегу Андрэя Тычыны. Падчас сустрэчы пытанне аб прымірэнні бакоў нават не ўздымалася.
25.06.2012 У Віцебскай вобласці з'явіўся ўжо другі трацейскі суд
Ён будзе дзейнічаць суд пры ўстанове адукацыі «Віцебскі дзяржаўны універсітэт ім. П. М. Машэрава ». У склад суду ўвайшлі выкладчыкі гэтай навучальнай установы. Гэта альтэрнатыўны спосаб абароны правоў, калі самі бакі, без умяшання дзяржавы, вырашаюць свой прававы канфлікт з дапамогай незалежных асобаў.
24.06.2012 Справа аб выбарах Рады кірмашу: суд адмаўляецца запатрабаваць спіс галасаваўшых
Адбылося пасяджэнне Брэсцкага абласнога гаспадарчага суда па скарзе Мікалая Чарнавуса на адміністрацыю Баранавіцкага каапрынку, якая выбрала новую Раду кірмашу, на думку заяўніка, з парушэннем заканадаўства.










