Навіны на тэму: суды

Менгарсуд не задаволіў скаргу Алеся Бяляцкага на рашэнне суду аб спагнанні з яго пені

12.07.2012 Менгарсуд не задаволіў скаргу Алеся Бяляцкага на рашэнне суду аб спагнанні з яго пені

Скарга зняволенага старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага датычылася рашэння суду Першамайскага раёна Менска аб спагнанні з яго больш за 140 мільёнаў пені за несвоечасовую ўплату сумы запазычанасці.

Мікалай Чарнавус пагадзіўся на міравое пагадненне

12.07.2012 Мікалай Чарнавус пагадзіўся на міравое пагадненне

10-11 ліпеня адбылося пасяджэнне Брэсцкага абласнога гаспадарчага суда па скарзе Мікалая Чарнавуса на адміністрацыю Баранавіцкага кааперацыйнага рынку, якая выбрала новую Раду яшчэ ў 2011 годзе, на думку Мікалая Чарнавуса, з парушэннем дзеючага заканадаўства.

Суд Маларыцкага раёна падтрымаў забарону пікета “За сумленныя выбары”

11.07.2012 Суд Маларыцкага раёна падтрымаў забарону пікета “За сумленныя выбары”

Заяўнік, сябра Брэсцкай аддзялення Праваабарончага цэнтра “Вясна” Уладзімір Малей, лічыць, што суд не быў аб’ектыўным пры прыняцці такога рашэння.

Ігар Трухановіч дамогся справядлівасці праз суд, праўда толькі часткова

10.07.2012 Ігар Трухановіч дамогся справядлівасці праз суд, праўда толькі часткова

Услед за жыхаркай Магілёва Юляй Гарачанковай, якая ў чэрвені праз суд дамаглася кампенсацыі маральнай шкоды за незаконны пяцісуткавы арышт, маральную кампенсацыю атрымае і актывіст Ігар Трухановіч.

Справу палітневыязнога Лябедзькі разгледзяць 17 ліпеня

09.07.2012 Справу палітневыязнога Лябедзькі разгледзяць 17 ліпеня

Лідэр АГП звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Мінска больш за тры месяцы таму. Справу не маглі так доўга разгледзець у сувязі з «вялікай загрузкай суддзяў».

07.07.2012 Суд вырашыў канфіскаваць офіс «Вясны»

Пра гэта Натальля Пінчук, жонка кіраўніка «Вясны» Алеся Бяляцкага, паведаміла Радыё «Свабода».

Брэст: Дзяніс Турчаняк скардзіцца на чыноўніка ў Вярхоўны суд

07.07.2012 Брэст: Дзяніс Турчаняк скардзіцца на чыноўніка ў Вярхоўны суд

Брэсцкі каардынатар Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк працягвае змагацца за тое, каб суд абавязаў намесніка старшыні мясцовага гарвыканкама Вячаслава Хафізава давесці да ведама грамадскасці рашэнне ўладаў адносна лёсу гістарычнага помніка.

Барысаў: рашэнне па пазове дэмактывіста Васільева будзе вынесена ў панядзелак

07.07.2012 Барысаў: рашэнне па пазове дэмактывіста Васільева будзе вынесена ў панядзелак

6 ліпеня ў Барысаўскім раённым судзе адбылося паседжанне па пазове старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіла Васільева да мясцовага райвыканкаму аб забароне пікету “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”.

06.07.2012 За 15 сутак арышту дабіцца адмены прысуду немагчыма?

Паводле звестак праваабаронцаў, за пяць гадоў Мінгарсуд толькі аднойчы (!) задаволіў касацыйную скаргу асуджанага на 15 сутак.

06.07.2012 Прызначаны суд па справе «невыязнога» Алега Гулака

16 ліпеня адбудзецца суд па скарзе старшыні БХК* Алега Гулака на дзеянні Мінюста і МУС. Гэта будзе другая судовая справа па абскарджанню ўнясення ў нашумелыя «спісы невыязных», якія дзейнічаюць у дачыненні да шэрагу грамадскіх дзеячаў, журналістаў, палітыкаў і праваабаронцаў.

У Віцебску актывістаў судзяць за ўлёткі з заклікам байкатаваць выбары

05.07.2012 У Віцебску актывістаў судзяць за ўлёткі з заклікам байкатаваць выбары

5 ліпеня суддзя Кастрычніцкага райсуда Іна Грабоўская пакарала актывістку "Еўрапейскай Беларусі" Алену Семенчукову дзесяццю суткамі арышту. 4 ліпеня тая ж суддзя прысудзіла два штрафы актывісту "Маладога фронту" Яўгену Гуцалаву. Пакаранне арыштам 22-гадовай дзяўчыны было нечаканым для тых, хто прыйшоў падтрымаць яе ў судзе.

Брэст: суд падтрымаў забарону пікета “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”

05.07.2012 Брэст: суд падтрымаў забарону пікета “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”

Суд Ленінскага раёна Брэста не задаволіў скаргу актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Марата Несцярэнкі на забарону пікета “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”. Несцярэнка лічыць гэта індыкатарам гатоўнасці ўладаў да фальсіфікацыі вынікаў галасавання падчас сёлетніх выбараў.

05.07.2012 Штраф за “Ігнор-2012″ - 24 базавыя велічыні

У судзе горада Віцебска 4 ліпеня разглядалася справа затрыманага 3 ліпеня падчас распаўсюду ўлётак з заклікам байкатаваць парламентскія “выбары” маладафронтаўца Яўгена Гуцалава.

05.07.2012 Суд па скарзе журналіста Еўрарадыё прызначаны на 6 ліпеня

Гарадскі суд Мінска разгледзіць касацыйную скаргу журналіста Еўрарадыё Паўла Свярдлова 6 ліпеня ў 15 гадзінаў. Яго скаргу суд атрымаў 29 чэрвеня ўвечары. Між тым, 15-сутачны арышт Паўла заканчваецца 7 ліпеня, таму, нягледзячы на рашэнне, Свярдлоў прабудзе на Акрэсціна, фактычна, увесь тэрмін.

Каментар сайту “Вясны” стаў прычынай забароны велапрабегу ў Салігорску

05.07.2012 Каментар сайту “Вясны” стаў прычынай забароны велапрабегу ў Салігорску

Пра гэта Андрэй Тычына, заяўнік велапрабегу за вяртанне афіцыйнага статусу бел-чырвона-беламу сцягу, даведаўся 4 ліпеня ў судзе Салігорскага раёна, які разглядаў скаргу маладафронтаўца на адмову выканкама ў правядзенні мерапрыемства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства