Навіны на тэму: суды

Справа Мажальскага адпраўлена на дапрацоўку

03.08.2012 Справа Мажальскага адпраўлена на дапрацоўку

Сёння ў гарадскім судзе Мінску разглядалася касацыйная скарга на рашэнне, вынесенае судом Першамайскага раёну 18 ліпеня. Суддзя накіравала справу на дапрацоўку ў гэты ж суд, паколькі выявіла працэсуальныя недахопы, якія павінны быць выпраўленыя.

02.08.2012 Суд не задаволіў скаргу Алега Гулака

Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хэльсынскі камітэт» Алег Гулак дамагаўся, каб суд прызнаў незаконнымі дзеяньні Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства юстыцыі, якія зрабілі яго невыязным з краіны. Прадстаўнікі міністэрстваў не прызналі скаргі і прасілі суд яе не задавальняць.

“Грамадзяне Беларусі пазбаўлены права мець правы”

01.08.2012 “Грамадзяне Беларусі пазбаўлены права мець правы”

Да такой высновы прыйшоў праваабаронца з Мазыра Уладзімір Целяпун у выніку сваёй судовай эпапеі. Ужо год як ён абскарджвае адмовы ў правядзенні пікетаў у падтрымку кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных вязняў Беларусі.

Суддзя адмовіла ў зыску супраць Яны Ляснеўскай

31.07.2012 Суддзя адмовіла ў зыску супраць Яны Ляснеўскай

Прычына - прайшоў тэрмін даўніны з часу здзяйснення правапарушэння.

Павел Сапелка не знаходзіць прапаганды культу гвалту і жорсткасці ў дзеяннях Яніны Ляснеўскай

31.07.2012 Павел Сапелка не знаходзіць прапаганды культу гвалту і жорсткасці ў дзеяннях Яніны Ляснеўскай

Каментуючы адміністрацыйны працэс па абвінавачванні Яніны Ляснеўскай ў распаўсюдзе твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці, юрыст-праваабаронца Павал Сапелка адзначае, што ў дзеяннях жыхаркі Оршы адсутнічаюць прыкметы складу адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ст.17.8 КаАП.

Яну Ляснеўскую будуць судзіць за прапаганду культу гвалту і жорсткасьці

30.07.2012 Яну Ляснеўскую будуць судзіць за прапаганду культу гвалту і жорсткасьці

У Аршанскім гарадскім судзе 31 ліпеня пачнецца разгляд адміністрацыйнай справы актывісткі кампаніі “Наш Дом” Яны Ляснеўскай. Яе затрымалі 12 ліпеня ў Віцебску і звінавацілі ў распаўсюдзе твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасьці.

Бабруйск: Дзверы офіса свабоднага прафсаюза замуравалі (фота)

27.07.2012 Бабруйск: Дзверы офіса свабоднага прафсаюза замуравалі (фота)

Дзверы офіса Свабоднага прафсаюза Беларускага на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТДіА) замуравалі - нягледзячы на пастанову Гаспадарчага суда Магілёўскай вобласці, які адмовіў заводу ў задавальненні іску аб прымусовым высяленні аб’яднання з памяшкання.

Журналіста “Еўрарадыё” адпусцілі. Справу накіравалі на дапрацоўку.

26.07.2012 Журналіста “Еўрарадыё” адпусцілі. Справу накіравалі на дапрацоўку.

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядалася адміністрацыйная справа журналіста “Еўрапейскага радыё” Віталя Ругайна, затрыманага 25 ліпеня і абвінавачанага ў брыдкаслоўі. Суддзя – Таццяна Ткачова.

Андрэя Моўчана  прысудзілі да штрафу

25.07.2012 Андрэя Моўчана прысудзілі да штрафу

У судзе Першамайскага раёну Менску 24 ліпеня была разгледжаная адміністрацыйная справа актывіста Андрэя Моўчана, якога супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўначы 14 ліпеня. Справу разглядаў суддзя Сяргей Люштык.

Жыхарка Маладзечна патрабуе прыцягнуць да адказнасці суддзю

24.07.2012 Жыхарка Маладзечна патрабуе прыцягнуць да адказнасці суддзю

Ужо паўгады Алеся Садоўская адстойвае свае правы, звяртаючыся ў мясцовыя і рэспубліканскія органы ўлады. Гэтым разам яна падала скаргу ў Маладзечанскую пракуратуру на незаконныя дзеянні суддзі Інэсы Южык.

Слуцк: Абласны суд разгледзіць скаргу па скандальнай справе пра рыдлёўкі

24.07.2012 Слуцк: Абласны суд разгледзіць скаргу па скандальнай справе пра рыдлёўкі

На 6 жніўня ў Менскім абласным судзе прызначаны разгляд касацыйнай скаргі грамадскай актывісткі Зінаіды Цімошак, якую суд Слуцкага раёна абавязаў сплаціць дэпутатам 2 мільёны 800 тысяч рублёў за маральны ўрон.

Суды апраўдваюць пакараных удзельнікаў канцэрту ў ДК МТЗ 24 сакавіка

24.07.2012 Суды апраўдваюць пакараных удзельнікаў канцэрту ў ДК МТЗ 24 сакавіка

Яшчэ аднаму пакаранаму ў адміністрацыйным парадку ўдзельніку дабрачыннага канцэрта ў менскім ДК МТЗ удалося аднавіць справядлівасьць. 5 ліпеня суд Цэнтральнага раёна пастанавіў спыніць адміністрацыйную справу Паўла Дзяркача у сувязі з недаказанасьцю правапарушэньня.

Заўтра Менгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу Васіля Парфянкова

23.07.2012 Заўтра Менгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу Васіля Парфянкова

24 ліпеня а 10-й гадзіне раніцы ў Менскім гарадскім судзе пачнецца разгляд касацыйнай скаргі грамадскага актывіста Васіля Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананне ўмоваў прэвентыўнага нагляду, устаноўленага судом (артыкул 421 КК РБ).

Лябедзьку выключылі са спісу невыязных

23.07.2012 Лябедзьку выключылі са спісу невыязных

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска завяршыўся працэс паводле пазову лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі да Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства юстыцыі.

Забарона пікету ў падтрымку Бяляцкага абскарджваецца ў Вярхоўным судзе

23.07.2012 Забарона пікету ў падтрымку Бяляцкага абскарджваецца ў Вярхоўным судзе

Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін накіраваў скаргу на рашэнне мясцовага гарвыканкаму забараніць пікет у падтрымку кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства