Навіны на тэму: суды
22.08.2012 Судзяць актывістак БХД
Суд Савецкага раёна Менска аштрафаваў актывістак аргкамітэту БХД Галіну Каржанеўскую і Іну Лойку на тры базавыя велічыні (300 тысяч рублёў) кожную.
21.08.2012 Сяргея Гоўшу пакаралі штрафам - 15 базавых велічынь (дадаліся падрабязнасці)
Баранавіцкі назіральнік судом быў прызнаны вінаватым ў брыдкаслоўі падчас размовы са старшынёй акруговай камісіі. Суддзя - Васіль Петрыеў.
21.08.2012 Сёння можа вырашыцца лёс беларускага палітуцекача ў Эквадоры
Палітычнаму ўцекачу з Беларусі Аляксандру Баранкову пагражае пазбаўленне статусу палітуцекача ў Эквадоры і экстрадыцыя ў Беларусь. Сёньня суд у сталіцы Эквадору Кіта можа вырашыць яго лёс.
21.08.2012 Суд па справе Дашкевіча адбудзецца 28 жніўня
Суд па новай крымінальнай справе супраць лідэра «Маладога фронту», Зьміцера Дашкевіча прызначаны 28 жніўня ў папраўчай калёніі № 13 у Глыбокім. Пасяджэньне будзе закрытым, паведамляе сайт МФ.
20.08.2012 Баранавічы: заўтра суд над праваабаронцам Сяргеем Гоўшам
Назіральнік Сяргей Гоўша атрымаў позву у суд Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы па адміністрацыйнай справе, заведзенай адносна яго 2 жніўня капітанам міліцыі Мікалаем Кудраўцавым па арт.17/1 (дробнае хуліганства) КаАП.
17.08.2012 Святлана Гарда дамаглася кампенсацыі пашкоджанай тэхнікі
У судзе Лунінецкага раёна адбыўся разгляд адміністратыўнай справы па факту пашкоджання маёмасці (фотакамеры) сябра ГА “БАЖ” Святланы Гарда ў адносінах да грамадзяніна г.Пінска Альберта Сіманава, які быў прыцягнуты да адказнасці па артыкуле 10.9 КаАП.
17.08.2012 Дзмітрый Ус зноў абскардзіў прысуд за Плошчу
Экс-кандыдат у прэзідэнты накіраваў на імя старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы наглядную скаргу.
16.08.2012 Магілёў: скаргі аб неўключэнні ва ўчастковыя камісіі суды не задаволілі
Суды Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Магілёва не задаволілі пазовы грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” аб неўключэнні іх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій. Суды адбыліся адпаведна 13 і 15 жніўня.
14.08.2012 Алена Дубовік праз суд патрабуе кампенсацыі за знаходжанне на Акрэсціна
Затрыманая разам з сябрамі 24 сакавіка ў Доме культуры МТЗ Алена Дубовік звярнулася ў суд з зыскам да ГУУС Мінгарвыканкама, каб кампенсаваць маральную шкоду падчас яе знаходжання на Акрэсціна.
10.08.2012 Скаргу збітай міліцыянтамі жыхаркі Маладэчна Менскі абласны суд не задаволіў
Менскі абласны суд разгледзеў 10 жніўня скаргу жыхаркі Маладэчна Алесі Садоўскай на парушэньні ў пратаколе адміністрацыйнага правапарушэньня, нібыта здзейсьненага ёй напачатку года.
09.08.2012 Журналістак у Менску асудзілі да штрафаў
Юлю Дарашкевіч і Ірыну Козлік пакаралі штрафамі па 3 мільёны рублёў
08.08.2012 Барысаў: суддзя Пасюк ўзбагаціла казну на пяць мільёнаў (відэа)
Суддзя Барысаўскага раённага суду Ірына Пасюк вынесла рашэнне аб накладанні штрафу ў памеры двух мільёнаў рублёў для Васільева і трох мільёнаў рублёў для Марголіна. Пры гэтым першапачатковы пратакол аб арганізацыі несанкцыянаванай масавай акцыі быў перароблены ў парушэнне правілаў правядзення пікетавання (!).
07.08.2012 Барысаў: праваабаронцы аспрэчваюць забарону пікету ў судзе
Праваабаронцы Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч падалі ў Барысаўскі раённы суд пазоў супраць мясцовага райвыканкама, якія забараніў пікет «Свабоду Алесю Бяляцкаму». У Барысаве за апошнія пяць гадоў мясцовыя ўлады не дазволілі ні адной масавай акцыі, ініцыяванай дэмакратычнымі актывістамі.
06.08.2012 Віцебскі абласны суд не адмяніў штраф за ўлёткі пра байкот выбараў(+ відэа)
Актывісту "Маладога фронту" Яўгену Гуцалаву не ўдалося аспрэчыць рашэнне суддзі Кастрычніцкага райсуду Іны Грабоўскай, якая прысудзіла хлопцу штраф памерам у 24 базавыя велічыні. Яго абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні за тое, што распаўсюджваў у Віцебску ўлёткі з заклікам да байкоту выбараў.
06.08.2012 Суд Маскоўскага раёна Мінска адмовіўся разгледзець скаргу праваабаронцы Алега Волчака аб закрыцці ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама
Суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска Вольга Гусакова вынесла рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні справы. Суддзя паказала на тое, што справа знаходзіцца не ў кампетэнцыі суда. На яе думку, ўтрыманне ў ЦІП вызначаецца правіламі ўнутранага распарадку спецыяльных устаноў органаў унутраных спраў, якія выконваюць адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, зацверджаныя пастановай МУС Рэспублікі Беларусь.










