Навіны на тэму: суды
02.10.2012 Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Алеся Пушкіна
Гарадзенскі абласны суд 2 кастрычніка разгледзеў скаргу асуджанага Смаргонскім раённым судом мастака Алеся Пушкіна. Паводле рашэння Смаргонскага суду Пушкін за ўдзел у мастацкім перфомансе ў гонар забітага энкавэдыстамі беларускага патрыёта Расціслава Лапіцкага быў засуджаны да 10 сутак адміністратыўнага арышту.
28.09.2012 Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва падала наглядную скаргу ў Вярхоўны суд
"У скарзе пералічваюцца парушэнні, з якімі вялося следства і судовы працэс, і я лічу неабходным, каб адбыўся новы, справядлівы разгляд гэтай справы. Я разумею, што пасля смяротнай кары можна толькі адстаяць чэснае імя сына. Але памятаю і пра тое, што неабходна знайсці сапраўдных вінаватых арганізатараў выбуху", - кажа Любоў Кавалёва.
28.09.2012 Суд над Палінай Шарэндай-Панасюк перанесены
Адміністрацыйную справу ў дачыненні да Паліны Шарэнда-Панасюк суддзя Марыя Леванчук адправіла ў міліцыю на дапрацоўку. Па яе словах, «звесткі, пададзеныя ў пратаколе, не пацвярджаюцца». Акрамя таго у судзе не было сведак-міліцыянтаў.
24.09.2012 Братам Дварэцкім прысудзілі 3 сутак арышту
Судзілі ў судзе Партызанскага раёне па артыкуле 23.4 КаАП – непадпарадкаванне міліцыі. У суботу іх затрымалі падчас расклейвання налепак за байкот. Суддзя - Мар'яна Валчкова.
19.09.2012 Сёньня - суды над актывістамі «Zмены» (дадаецца)
Паўла Вінаградава судзілі адразу па 2 артыкулах: 17.1 КаАП (брыдкаслоўле з прымяненнем мегафону) і 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Прысуды - 5 і 7 сутак адпаведна. Усяго - 12 сутак.
12.09.2012 Суд патрабуе ад Мікалая Петрушэнкі маральнай кампенсацыі
У Талачынскім судзе завяршыўся разгляд зыску старшыні Талачынскага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Юрыя Лычкоўскага да газеты "Віцебскі кур'ер" і Мікалая Петрушэнкі.
11.09.2012 Алег Стахаевіч адсудзіў у «Граніта» 865 тысяч рублёў
Лунінецкі суд пастанавіў спагнаць на карысьць кіраўніка суполкі незалежнага прафсаюзу Алега Стахаевіча 865 тысяч рублёў зь мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт».
11.09.2012 Смаргонскі суд сёння разгледзіць скаргу кандыдата Мікалая Уласевіча
Смаргонскі раённы суд 11 верасня павінен разгледзець скаргу кандыдата ў дэпутаты па Смаргонскай выбарчай акрузе №59 Мікалая Уласевіча, датычную таго, што яго выступы былі знятыя з тэле- і радыёэфіра.
10.09.2012 Сёньня – суды над актывістамі “Zмены” (дадаецца)
Справу Паўла Вінаградава разглядае суддзя суду Маскоўскага раёна Юрый Сезін. Сведкі - супрацоўнікі міліцыі Савугін і Андрушэнка. Аляксандра Арцыбашава пакаралі арыштам на 3 сутак і выпусцілі з залі суда, паколькі ён прабыў на Акрэсціна ўсе выходныя.
10.09.2012 У Смаргоні судзяць мастакоў (дадаецца)
16-40. Актывіст Уладзімір Шульжыцкі пакараны штрафам у памеры 3 мільёны рублёў.
10.09.2012 Сёстрам Паўлоўскім па 2 мільёны штрафу за надпіс "Жыве Баларусь!"
Алену і Людмілу Паўлоўскую звінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі (арт.23.4 КаАП) і прысудзілі да штрафаў у памеры па 2 мільёны рублёў кожнай.
07.09.2012 Слуцк: Грамадскага актывіста аштрафавалі “за налепкі” на мільён рублёў
На паседжанні адміністрацыйнай камісіі ў Слуцкім райвыканкаме Віталя Амяльковіча прызналі вінаватым у расклейванні налепак у горадзе. Справу разглядалі пяцера сяброў камісіі, сярод якіх былі Юрый Скрыган, галоўны юрыст райвыканкама, і Андрэй Заяц, намеснік начальніка аддзела прафілактыкі і аховы правапарадку Слуцкага РАУС.
07.09.2012 Распаўсюдніка недзяржаўнай газеты «Новы час» Аляксандра Процку аштрафавалі
6 верасня адбылося паседжанне адміністрацыйнай камісіі адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля, на якім разглядаўся пратакол, складзены міліцыяй у дачыненні Аляксандра Процкі. Сябра Руху «За свабоду» заключыў афіцыйную дамову з рэдакцыяй газеты «Новы час» на распаўсюд выдання.
05.09.2012 Вярхоўны суд прызнаў нерэгістрацыю Міхаіла Васільева правамернай
На паседжанні суда прысутнічаў старшыня акруговай камісіі Барысаўскай сельскай выбарчай акругі № 63 Леанід Навіцкі. «Пасля паседжання мы размаўлялі з Навіцкім, - распавядае Васільеў. - Я сказаў яму, што мая перамога ў судзе была адзін да дзевяноста дзевяці. Ён засмяяўся і пагадзіўся».
05.09.2012 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу на нерэгістрацыю кандыдатам Рыгора Грыка
Суддзя Вярхоўнага суда Самалюк В.І. не разглядала заявы грамадзян, якія пісьмова пацвердзілі сапраўднасць сваіх подпісаў. Старшыня АВК № 6 Тамара Шукала, у сваю чаргу, прадставіла 18 заяваў грамадзян, у якіх паведамляецца, што дата і подпіс прастаўлены Рыгорам Грыкам. Суд традыцыйна паверыў прадстаўніку АВК.










