Навіны на тэму: суды

Рагачоў: Дзяніс Дашкевіч просіць прыцягнуць да адказнасці за паклёп рэдактара раёнкі

17.10.2012 Рагачоў: Дзяніс Дашкевіч просіць прыцягнуць да адказнасці за паклёп рэдактара раёнкі

Нагадаем, раённая газета арганізавала траўлю актывіста, у некалькіх артыкулах, размешчаных на сайце выдання, Дзяніса Дашкевіча невядомы аўтар называе і клоунам, і «оппікам», і злачынцам, прычым адкрыта здзекуецца і пагражае, што актывіст «сядзе ў турму надоўга».

Брэст: былы кандыдат у дэпутаты збіраецца судзіцца з гарвыканкамам

15.10.2012 Брэст: былы кандыдат у дэпутаты збіраецца судзіцца з гарвыканкамам

Па словах Мельніка, падставай для такіх дзеянняў стаў адказ мясцовых уладаў на ягоны ліст, у якім ён прасіў ініцыяваць адміністратыўны працэс у дачыненні да старшыні ўчастковай камісіі №39 Леаніда Валабуева. Як лічыць былы прэтэндэнт на дэпутацкі мандат, гэты кіраўнік участковага выбаркаму груба парушыў Выбарчы кодэкс.

Рагачоў: Дзяніса Дашкевіча аштрафавалі на 3 мільёны

15.10.2012 Рагачоў: Дзяніса Дашкевіча аштрафавалі на 3 мільёны

Скончыўся чарговы, трэці судовы працэс па зыску рагачоўскай раённай газеты «Свабоднае слова» да грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча. Суддзя прызнала яго вінаватым у парушэнні аўтарскіх правоў (артыкул 9.2 КаАП) і пакарала штрафам у памеры 3 мільёны рублёў.

12.10.2012 Гомель: суд скасаваў штраф распаўсюдніку незалежнай газэты «Новы час»

12 кастрычніка судзьдзя Савецкага раёну Гомеля Сяргей Уласаў адмяніў пастанову раённай адміністрацыйнай камісіі наконт адміністрацыйнага штрафу, накладзенага на грамадзкага актывіста Аляксандара Працко за продаж незалежнай газэты «Новы час» у «неўстаноўленым месцы».

Слуцк: “Справа аб налепках” накіравна на перагляд

12.10.2012 Слуцк: “Справа аб налепках” накіравна на перагляд

Суддзя суда Слуцкага раёна Уладзімір Арэшка адмяніў рашэнне адміністрацыйнай камісіі Слуцкага райвыканкама, якая прызнала грамадскага актывіста Віталя Амяльковіча вінаватым у расклейваньне налепак. Матэрыялы справы аб адміністрацыйным правапарушэнні накіраваны на перагляд.

Былы кандыдат спрабуе абскардзіць вынікі выбараў праз Вярхоўны суд

11.10.2012 Былы кандыдат спрабуе абскардзіць вынікі выбараў праз Вярхоўны суд

Былы кандыдат па Гомельскай-Савецкай акрузе №34 Ігар Случак накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд на вынікі выбараў па акрузе. Ён просіць ВС адмяніць пастанову ЦВК ад 5 кастрычніка ад адмове ў задавальненні скаргі аб правядзенні паўторнага пераліку галасоў выбарцаў па Гомельскай-Савецкай акрузе.

10.10.2012 Перададзена ў суд справа ў дачыненні да жыхара Жлобіна, які спрабаваў узарваць будынак міліцыі

8 кастрычніка пракуратура Гомельскай вобласці перадала ў суд Жлобінскага раёна для разгляду крымінальную справу ў дачыненні да жыхара Жлобіна, які абвінавачваецца ў спробе ўчынення тэракту. Расследаваннем займаўся Камітэт дзяржбяспекі.

Жыхар Гомеля дабіўся кампенсацыі матэрыяльнай шкоды за незаконнае асуджэнне

09.10.2012 Жыхар Гомеля дабіўся кампенсацыі матэрыяльнай шкоды за незаконнае асуджэнне

Гомельскі абласны суд 8 кастрычніка прыняў рашэнне на карысць былога асуджанага – дзяржава павінна выплаціць яму з казны больш за 20 мільёнаў рублёў, якія Яўген Дзедушкін выдаткаваў на паслугі адваката за гады следства і судоў, а таксама адбыцця пакарання.

“Брыдкаслоў” Гоўша тлумачыць рашэнне аблсуда па яго скарзе  палітычнай ангажаванасцю

05.10.2012 “Брыдкаслоў” Гоўша тлумачыць рашэнне аблсуда па яго скарзе палітычнай ангажаванасцю

Праваабаронца Сяргей Гоўша, пакараны падчас выбарчай кампаніі судом Баранавіцкага раёна мільённым штрафам нібыта за брыдкаслоўе на адрас сябраў акруговай камісіі, пры якой з’яўляўся назіральнікам, падаваў скаргу ў Брэсцкі абласны суд. Суддзя Міхаіл Грыгаровіч знайшоў падставу для незадавальнення скаргі нават пры наяўнасці неабвержных доказаў.

05.10.2012 Абласны суд не задаволіў скаргу партыі БНФ аб нерэгістрацыі

Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу партыі БНФ аб нерэгістрацыі абласной арганізацыі Упраўленнем юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя Зоя Нікольская не знайшла антызаконных дзеянняў у рашэнні рэгіструючага органа і адмовіла абласной арганізацыі ў магчымасці легальнай дзейнасці на тэрыторыі Прынёмання.

У Гародні сёння будзе абвешчана рашэнне па скарзе аб нерэгістрацыі абласной структуры БНФ

05.10.2012 У Гародні сёння будзе абвешчана рашэнне па скарзе аб нерэгістрацыі абласной структуры БНФ

У Гародні 4 кастрычніка ў абласным судзе пачаўся разгляд скаргі Партыі БНФ да ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму на прадмет нерэгістрацыі Гарадзенскай абласной структуры Партыі БНФ. Рашэнне абласнога суду будзе абвешчана сёння.

Брэст: экс-кандыдат падае ў суд на дзяржаўную газету

03.10.2012 Брэст: экс-кандыдат падае ў суд на дзяржаўную газету

Былы кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Памежнай выбарчай акрузе №4 Анатоль Новік, які вылучаўся ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, мае намер прыцягнуць да адказнасці раённую газету “Заря над Бугом” - за паклёп.

Слонімская актывістка БХД рыхтуе скаргу ў Вярхоўны Суд

02.10.2012 Слонімская актывістка БХД рыхтуе скаргу ў Вярхоўны Суд

Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Вольгі Пансевіч, якую сёлета 12 чэрвеня суддзя суда Слонімскага раёна Іван Ластоўскі па двух адміністратыўных артыкулах – за непадпарадкаванне міліцыі і нецэнзурную лаянку - аштрафаваў на 2 мільёны 500 тысяч рублёў.

Чарговы суд па справе назіральніка Гоўшы адбудзецца 4 кастрычніка

02.10.2012 Чарговы суд па справе назіральніка Гоўшы адбудзецца 4 кастрычніка

Праваабаронца не пагадзіўся з рашэннем cуддзі Баранавіцкага гарадскога суда Васіля Петрыва і напісаў скаргу ў Брэсцкі абласны суд на неаб’ектыўны разгляд яго адміністратыўнай справы.

02.10.2012 У судзе скаргу Алеся Пушкіна разгледзелі па-беларуску і не задаволілі

Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Алеся Пушкіна на тое, што падчас яго затрыманьня ў Смаргоні зь іншымі мастакамі міліцыянты адмовіліся зь ім размаўляць на беларускай мове, парушыўшы гэтым закон аб мовах, а таксама ў судзе не абвясьцілі рашэньня па-беларуску, хоць у залі ўвесь час прысутнічаў перакладчык.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства