Навіны на тэму: суды

Выпускніка прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад абавязковага размеркавання

29.10.2012 Выпускніка прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад абавязковага размеркавання

У Бабруйскім раёне распачата крымінальная справа ў дачыненні да выпускніка аднаго з каледжаў, які падрабіўшы працоўную кніжку, спрабаваў такім чынам ухіліцца ад абавязковай адпрацоўкі ў рамках размеркавання.

29.10.2012 29 кастрычніка — працяг суду за кубікі

У панядзелак павінен аднавіцца працэс над удзельнікамі арт-праекту Going Public. Уладзіслава Лук’янчука і Алега Давыдчыка пачалі судзіць 22-га кастрычніка. Іх вінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыі.

Грамадскага актывіста з Астравеччыны Мікалая Уласевіча зноў судзяць

29.10.2012 Грамадскага актывіста з Астравеччыны Мікалая Уласевіча зноў судзяць

29 кастрычніка ў Астравецкім раённым судзе працягнецца разгляд адміністрацыйнай справы грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча. Працэс, які вядзе суддзя Аляксандар Радкевіч, пачаўся яшчэ 26 кастрычніка, прычым Уласевіч быў выкліканы ў суд позвай, якую прывёз кіроўца раённага суду напярэдадні, толькі за суткі да пачатку працэсу.

30 кастрычніка - выязны суд над Зміцерам Дашкевічам

29.10.2012 30 кастрычніка - выязны суд над Зміцерам Дашкевічам

Выязное паседжанне мазырскага суда па справе лідара "Маладога фронту" (Чэхія) Зміцера Дашкевіча адбудзецца ў аўторак, 30 кастрычніка. Пра гэта праваабаронцам паведаміў адзін з кіраўнікоў гэтай арганізацыі Мікола Дземідзенка. Палітвязню пагражае перавод з калоніі ў турму строгага рэжыму.

Праваабаронцы дапамагаюць адстойваць права на бяспечную працу

27.10.2012 Праваабаронцы дапамагаюць адстойваць права на бяспечную працу

Жыхарка Дрыгічыну Алена Найбародзіна звярнулася за дапамогай да брэсцкіх праваабаронцаў, каб дамагчыся справядлівага разбіральніцтва ў гісторыі, што прывяла жанчыну да інваліднасці.

Маладафронтавец не можа атрымаць рашэнне суда больш за два месяцы

25.10.2012 Маладафронтавец не можа атрымаць рашэнне суда больш за два месяцы

Салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына больш за два месяцы не можа атрымаць рашэнне Мінскага абласнога суда па сваёй скарзе на незаконную забарону велапрабегу.

Гамяльчанін адсудзіў 50 млн. рублёў кампенсацыі за незаконнае асуджэнне і адбыццё пакарання

24.10.2012 Гамяльчанін адсудзіў 50 млн. рублёў кампенсацыі за незаконнае асуджэнне і адбыццё пакарання

23 кастрычніка суд Чыгуначнага раёна Гомеля вынес рашэнне па грамадзянскай справе былога ўрача-псіхіятра, жыхара Гомеля Яўгена Дзедушкіна. Па рашэнню суда, дзяржава павінна выплаціць яму 50 мільёнаў рублёў.

Баранавічы: частковая перамога ў судзе звольненага грамадскага актывіста Рыгора Грыка

23.10.2012 Баранавічы: частковая перамога ў судзе звольненага грамадскага актывіста Рыгора Грыка

У Баранавіцкім гарадскім судзе 22 кастрычніка завяршыўся суд ў справе звальнення рабочага Рыгора Грыка з Баранавіцкага аўтаагрэгатнага завода.

Магілёў: каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары” Юрый Новікаў рыхтуе скаргу ў Вярхоўны суд

22.10.2012 Магілёў: каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары” Юрый Новікаў рыхтуе скаргу ў Вярхоўны суд

Нагодай для гэтага з’яўляецца рашэнне Магілёўскага абласнога суда, які 18 кастрычніка не задаволіў скаргу актывіста і не адмяніў штраф у памеры чатырох мільёнаў рублёў, які быў вынесены Ленінскім раённым судом горада.

Аляксей Паўлоўскі не абараніў свой гонар і дзелавую рэпутацыю праз суд

20.10.2012 Аляксей Паўлоўскі не абараніў свой гонар і дзелавую рэпутацыю праз суд

Суддзя Ленінскага раёна Магілёва Галіна Кужалева не задаволіла пазоў актывіста незалежнага прафсаюза РЭП у дачыненні да дэпутата Палаты прадстаўнікоў, пракурора Магілёўскай вобласці Эдуарда Сянкевіча.

18.10.2012 Расіяніну даравалі арганізацыю забойства трох зуброў у Налібоцкай пушчы

Следчым камітэтам Беларусі завершана расследаванне крымінальнай справы, распачатай па факце выяўлення блізу вёскі Галубы Валожынскага раёна Мінскай вобласці астанкаў трох зуброў.

Брэст: абласны суд адхіліў скаргу наконт дзеянняў мясцовых чыноўнікаў

18.10.2012 Брэст: абласны суд адхіліў скаргу наконт дзеянняў мясцовых чыноўнікаў

18 кастрычніка калегія Брэсцкага абласнога суду па грамадзянскіх справах разглядала справу мясцовага каардынатара руху «За Свабоду» Дзяніса Турчаняка, які прасіў накіраваць яго скаргу на раённую адміністрацыю для разгляду ў суд ніжэйшай інстанцыі.

Гучны судовы працэс пачынаецца ў Оршы

18.10.2012 Гучны судовы працэс пачынаецца ў Оршы

18 кастрычніка пачынаюцца слуханні па гучнай крымінальнай справе. Двойчы лаўрэат рэспубліканскага конкурсу ўтрымання жылля і дзіцячых пляцовак, былы кіраўнік асацыяцыяй уласнікаў жылля «Юнацтва - Орша» Юры Дудкін абвінавачваецца ў педафіліі. Асаблівая ўвага грамадскасці да гэтай справы праявілася пасля таго, як Мікалай Петрушэнка абвінаваціў аршанскія ўлады ў пакрывальніцтве педафіла

18.10.2012 Валер Булгакаў аштрафаваны на 500 тысяч рублёў

Суд Гарадзенскай вобласьці аштрафаваў Валера Булгакава на 5 базавых велічынь. Таксама канфіскаваны ўвесь прыбытак ад продажу часопіса «ARCHE» на агульную суму 875 тысяч рублёў.

Суд Заводскага раёна Мінска знаходзіца ў неіснуючай краіне (фота)

17.10.2012 Суд Заводскага раёна Мінска знаходзіца ў неіснуючай краіне (фота)

Суд Заводскага раёна Мінска знаходзіцца ў неіснуючай краіне “Белрусь”. Па меншай меры да такой высновы можна прыйсці, калі прачытаць беларускамоўную версію афіцыйнага бланка суда, у якім дапушчана памылка -- у слове “Беларусь” прапушчана літара “а”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства