Навіны на тэму: суды

Штраф за акцыю ўшанавання памяці братоў Каліноўскіх пакінуты ў сіле

03.12.2012 Штраф за акцыю ўшанавання памяці братоў Каліноўскіх пакінуты ў сіле

Прадказальнай адмовай Гарадзенскага абласнога суду скончыўся разгляд касацыйнай скаргі прадстаўніка партыі АГП Віталя Лопасава на прадмет незаконнасці штрафу, да якога актывіст быў асуджаны Свіслацкім раённым судом за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 году, што праводзіўся 27 кастрычніка.

Магілёвец Юрый Новікаў працягвае абскарджваць канфіскацыю інфармацыйных матэрыялаў для назіральнікаў

03.12.2012 Магілёвец Юрый Новікаў працягвае абскарджваць канфіскацыю інфармацыйных матэрыялаў для назіральнікаў

Магілёўскі каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары 2012” Юрый Новікаў гэтым разам накіраваў наглядную скаргу на імя старшыні Магілёўскага абласнога суда.

Сёння працяг суда над Мікалаем Уласевічам

30.11.2012 Сёння працяг суда над Мікалаем Уласевічам

Гэта ўжо шостая спроба Астравецкага раённага суда разабрацца ў сітуацыі, праўда, два разы судовыя пасяджэнні не адбываліся па аб’ектыўных прычынах. Працэс мае незвычайны характар, паколькі аб'яднаў фактычна дзве справы: першая – гэта скарга самога актывіста на праваахоўныя органы, а другая – гэта абвінавачанне актывіста з боку органаў у нібыта непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.

Ігар Случак просіць Канстытуцыйны суд ініцыяваць змены ў выбарчае заканадаўства

29.11.2012 Ігар Случак просіць Канстытуцыйны суд ініцыяваць змены ў выбарчае заканадаўства

Экс-кандыдат у дэпутаты лічыць, што хоць КС і не можа сам ініцыяваць праверку канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў, як гэта было да 1996 года, але ў адпаведнасці з законам «Аб Канстытуцыйным Судзе» ён ўносіць ўсім дзяржаўным органам прапановы аб неабходнасці ўнясення змен і дапаўненняў у заканадаўства.

Яўген Басарэўскі: “Я гатовы да любога прысуду”

29.11.2012 Яўген Басарэўскі: “Я гатовы да любога прысуду”

Сябра партыі “Справядлівы свет” Яўген Басарэўскі ўжо больш за два гады знаходзіцца пад следствам. Былога намесніка старшыні гарвыканкама і экс-кіраўніка Жлобінскага цэнтра камунальнай уласнасці абвінавачваюць ва ўзложыванні службовымі паўнамоцтвамі.

У Магілёве створаны небяспечны судовы прэцэдэнт – адмаўляць у працаўладкаванні можна “праз нязгоду калектыва”

29.11.2012 У Магілёве створаны небяспечны судовы прэцэдэнт – адмаўляць у працаўладкаванні можна “праз нязгоду калектыва”

Суддзя Ленінскага раённага суда Магілёва Юлія Трапыніна не задаволіла пазоў актывіста незалежнага прафсаюзу РЭП Аляксея Паўлоўскага. Яна не прызнала наяўнасць працоўнай дыскрымінацыі пры спробе актывіста працаўладкавацца.

Мікалай Уласевіч: суды нон-стоп

29.11.2012 Мікалай Уласевіч: суды нон-стоп

Грамадскі актывіст з Варнянаў (Астравецкі раён) Мікалай Уласевіч працягвае змаганне за свае правы. У пятніцу, 30 лістапада, працягнецца адміністрацыйны працэс у Астравецкім раённым судзе – Уласевіча вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. 29 лістапада ў Ашмянскім раённым судзе будзе разгледжаны пазоў ужо самога Уласевіча.

Высяляюць царкву «Новае жыццё»

28.11.2012 Высяляюць царкву «Новае жыццё»

27 лістапада вернікі атрымалі адпаведную судовую позву. Паводле рашэння Вышэйшага гаспадарчага суда, яны павінны вызваліць будынак да 5 снежня.

У Свіслачы - штрафы ў 10 базавых велічынь

27.11.2012 У Свіслачы - штрафы ў 10 базавых велічынь

У Свіслацкім раённым судзе 27 лістапада адбыўся разгляд трох адміністратыўных пратаколаў, складзеных у дачыненні да мясцовых грамадскіх актывістаў за ўдзел у святкаванні Дня памяці паўстанцаў 1863 году, якое адбылося яшчэ 27 кастрычніка.

Палітвязня Мікалая Дзядка могуць перавесці з калонію ў турму

27.11.2012 Палітвязня Мікалая Дзядка могуць перавесці з калонію ў турму

4 сьнежня ў Шклоўскай калоніі адбудзецца выязное паседжаньне суду пад старшынствам судзьдзі Воўкава, які разгледзіць пытаньне аб пераводзе палітвязня Мікалая Дзядка ў турму. Верагодна, гэта будзе турма №4 у Магілёве.

27.11.2012 У Сьвіслачы судзяць за ўшанаваньне памяці паўстанцаў

27 лістапада ў Сьвіслачы працягнуцца судовыя працэсы над дэмакратычнымі актывістамі Анатолем Валюком, Юры Глебікам і Віктарам Дзесяцікам.

“Свіслацкая справа” – колькасць “парушальнікаў” расце

26.11.2012 “Свіслацкая справа” – колькасць “парушальнікаў” расце

Працягваюцца адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да грамадскіх актывістаў, што ўдзельнічалі ў святкаванні Дня памяці паўстанцаў 1863 году, якое адбылося яшчэ 27 кастрычніка. А тым часам кола “парушальнікаў” павялічваецца. У міліцыю горада Бярозаўка быў выкліканы рэгіянальны кіраўнік “Руху за свабоду” Сяргей Трафімчык.

У Баранавіцкім судзе ў кнізе скаргаў спісаны нават вокладкі

26.11.2012 У Баранавіцкім судзе ў кнізе скаргаў спісаны нават вокладкі

У Баранавіцкім судзе няма кнігі скаргаў. Так сказалі прадпрымальніку Міколу Чарнавусу, калі ён 26 лістапада ў чарговы раз спрабаваў атрымаць судовае рашэнне, і ў чарговы раз яму гэта не ўдалося. М.Чарнавус папрасіў кнігу скаргаў. Яму адмовілі са словамі: “Кніга скаргаў уся спісаная ўжо”.

Салігорскі суд тры месяцы не аддае рашэнне

26.11.2012 Салігорскі суд тры месяцы не аддае рашэнне

Ужо больш за паўгады цягнецца справа салігорскага маладафронтаўца Андрэя Тычыны, датычная забароны велапрабегу ў падтрымку нацянальнай беларускай сімволікі - бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня". Палову гэтага тэрміну маладзён наўпрост не можа атрымаць рашэнне Мінскага абласнога суда па сваёй справе.

Адміністратыўны працэс над Міколам Уласевічам расцягваецца

23.11.2012 Адміністратыўны працэс над Міколам Уласевічам расцягваецца

23 лістапада ў Астравецкім раённым судзе павінен быў адбыцца працяг адміністратыўнага працэсу над Мікалаем Уласевічам, якога вінавацяць нібыта ў непадпарадкаванні службовым асобам у час выканання тымі сваіх абавязкаў. Аднак, сённяшняе паседжанне суду, прызначанае на 15.00, хутчэй усяго не адбудзецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства