Навіны на тэму: суды

Суд над Паўлам Вінаградавым: 5 сутак арышту

17.12.2012 Суд над Паўлам Вінаградавым: 5 сутак арышту

Лідар моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду!» Павед Вінаградаў асуджаны сёння судом Першамайскага раёна на 5 сутак адміністрацыйнага арышту.

Чарговы штраф за акцыю ў Свіслачы

13.12.2012 Чарговы штраф за акцыю ў Свіслачы

На Гарадзеншчыне працягваюцца суды за акцыю ўшанавання памяці паўстанцаў, якая адбылася ў Свіслачы 27-га кастрычніка. 13 снежня Свіслацкі раённы суд асудзіў актывіста з Бярозаўкі Сяргея Трафімчыка. Яго абвінавацілі ва ўдзеле у несанкцыяваным мерапрыемстве і пакаралі штрафам у памеры 8-мі базавых велічынь.

Магілёў: экс-кандыдат Паўлоўскі пакуль застаецца без кампенсацыі маральнай шкоды

13.12.2012 Магілёў: экс-кандыдат Паўлоўскі пакуль застаецца без кампенсацыі маральнай шкоды

Магілёўскі абласны суд 12 снежня разглядаў касацыйную і прыватную скаргі грамадскага актывіста Аляксея Паўлоўскага на рашэнне суда Ленінскага раёна г. Магілёва па ягонаму пазову да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Эдуарда Сянкевіча. Нагодай для звароту ў суд сталі абразлівыя, на думку Паўлоўскага, выказванні галоўнага пракурора Магілёўшчыны на тэледэбатах падчас парламенцкай кампаніі ў ягоны адрас. Тады яны абодва балатаваліся па адной выбарчай акрузе №85.

Суд віну работніка не прызнаў, але прэміяльныя не вярнуў

12.12.2012 Суд віну работніка не прызнаў, але прэміяльныя не вярнуў

Суд Маскоўскага раёна Брэста, разгледзеўшы зыск машыніста аміячна-халадзільных установак ААТ “Савушкін прадукт” Уладзіміра Андрашчука, прыняў палавінчатае рашэнне.

Брэст: судовы працэс над Віталем Каўшом перанесены на 27 снежня

12.12.2012 Брэст: судовы працэс над Віталем Каўшом перанесены на 27 снежня

Грамадскі актывіст, якога памежнікі вінавацяць у “спрыянні незаконнай міграцыі”, хадайнічаў аб магчымасці больш глыбока азнаёміцца з матэрыяламі справы. Суддзя Брэсцкага раённага суда Мікалай Сенька гэтае хадайніцтва задаволіў і прызначыў разгляд на 27 снежня.

Суд над Паўлам Вінаградавым перанесены

12.12.2012 Суд над Паўлам Вінаградавым перанесены

Суд над актывістам “Змены” Паўлам Вінаградавым перанесены на панядзелак, 17 снежня. Такое рашэнне прыняў суд Першамайскага раёна Менска. Сам актывіст адпушчаны з залі суда на вуліцы Астрашыцкай.

Аляксей Паўлоўскі абскарджвае рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва

11.12.2012 Аляксей Паўлоўскі абскарджвае рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва

Днямі ён падаў касацыйную скаргу ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда. Актывіст незалежнага прафсаюза РЭП незадаволены рашэннем суда першай інстанцыі і просіць адмяніць гэтае рашэнне, бо, паводле яго, яно вынесена з парушэннем норм матэрыяльнага і працэсуальнага права.

Орша: суд задаволіў скаргу назіральнікаў за выбарамі

10.12.2012 Орша: суд задаволіў скаргу назіральнікаў за выбарамі

Амаль неверагодная па цяперашніх часах падзея адбылася днямі ў судзе Аршанскага раёна і горада Оршы: задаволена скарга партыйных назіральнікаў на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па фактах аб фальсіфікацыі выбараў у Палату прадстаўнікоў. Справа адпраўлена на дадатковае расследаванне.

Вярхоўны Суд не задаволіў скаргу слонімскай актывісткі БХД

10.12.2012 Вярхоўны Суд не задаволіў скаргу слонімскай актывісткі БХД

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь не задаволіў скаргу актывісткі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Вольгі Пансевіч, якую сёлета 12 чэрвеня суддзя суда Слонімскага раёна Іван Ластоўскі па двух адміністратыўных артыкулах – за непадпарадкаванне міліцыі і нецэнзурную лаянку - аштрафаваў на 2 мільёны 500 тысяч рублёў.

Гарадзенскі суд не аднавіў на працы звольненага выкладчыка Андрэя Чарнякевіча

07.12.2012 Гарадзенскі суд не аднавіў на працы звольненага выкладчыка Андрэя Чарнякевіча

7 снежня ў Гародні ў судзе Ленінскага раёну завяршыўся працэс па грамадзянскай справе гісторыка Андрэя Чарнякевіча. У кастрычніку бягучага году дацэнт Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы Андрэй Чарнякевіч быў звольнены з працы выкладчыка нібыта за парушэнне працоўнай дысцыпліны.

Аляксей Паўлоўскі зняў копію матэрыялаў судовай справы толькі пасля запісу ў кнігу скаргаў

06.12.2012 Аляксей Паўлоўскі зняў копію матэрыялаў судовай справы толькі пасля запісу ў кнігу скаргаў

Дагэтуль суддзя Ленінскага раёна Магілёва Юлія Трапыніна не дазваляла яму гэта зрабіць. Актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП лічыць, што суддзя баіцца таго, што ў абласным суддзе прынятае ёй рашэнне можа быць адменена.

06.12.2012 Алеся Пушкіна таемна пасадзілі на 12 сутак

Судзьдзя Ленінскага раёну Менску Марына Запасьнік арыштавала мастака Алеся Пушкіна на 12 сутак.

Аляксею Паўлоўскаму не дазволілі зняць копію з матэрыялаў судовай справы

05.12.2012 Аляксею Паўлоўскаму не дазволілі зняць копію з матэрыялаў судовай справы

Суддзя Ленінскага раёна Магілёва Юлія Трапыніна не дазволіла сфатаграфаваць матэрыялы справы цяжбы актывіста незалежнага прафсаюза РЭП з Магілёўскім домабудаўнічым камбінатам. Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што суддзя Трапыніна парушыла тры артыкулы Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса.

04.12.2012 Пушкін абскарджвае свой арышт пэрформансам

Мастак Алесь Пушкін зьвярнуўся ў Вярхоўны суд з абскарджаньнем рашэньня суду Смаргонскага раёну. Ён просіць прызнаць рашэньне раённага суду аб сваім 10-суткавым арышце незаконным.

04.12.2012 4 сьнежня — разгляд справы палітвязьня Мікалая Дзядка

На 4 сьнежня прызначанае выязное паседжаньне Шклоўскага суду па справе зьняволенага анархіста Мікалая Дзядка. Суд будзе вырашаць, ці накіроўваць Мікалая Дзядка з калёніі ў «крытую» турму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства