Навіны на тэму: суды

Брэст: чыноўніца гарвыканкаму выйграла справу супраць лідэра гурта “Дай Дарогу!”

31.12.2012 Брэст: чыноўніца гарвыканкаму выйграла справу супраць лідэра гурта “Дай Дарогу!”

Суд Ленінскага раёна Брэста абвясціў рашэнне ў справе абразы гонару і годнасці начальніка аддзела па справах моладзі Брэсцкага гарвыканкама Таццяны Барышчык. Падставай для судовага разбіральніцтва была заявы Барышчык з нагоды змешчанага ў Інтэрнэце (у сацыяльнай сетцы “Вконтакте”) паведамлення музыканта Юрыя Стыльскага.

Улады вынайшлі новы спосаб супрацьдзеяння жадаючым скардзіцца ў Камітэт ААН

31.12.2012 Улады вынайшлі новы спосаб супрацьдзеяння жадаючым скардзіцца ў Камітэт ААН

Салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына ўжо паўгады не можа атырмаць вызначэнне Мінскага абласнога суда на сваю касацыйную скаргу аб забароне велапрабегу ў падтрымку нацянальнай беларускай сімволікі, што пазбаўляе яго магчымасці звярнуцца са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН.

 Аляксандру Макаеву - штраф 50 базавых велічынь

27.12.2012 Аляксандру Макаеву - штраф 50 базавых велічынь

У судзе Маскоўскага раёна Менска 27 сьнежня пачаўся разгляд адміністратыўнай справы прадпрымальніка Аляксандра Макаева. Яго вінавацяць па частцы 3 артыкула 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, здзейсненае паўторна на працягу года). Справу разглядае суддзя Яўген Хаткевіч.

24.12.2012 Алеся Макаева будуць судзіць за арганізацыю святкавання ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну

Грамадскі актывіст Алесь Макаеў зноў можа сустрэць Новы год за кратамі. Ён атрымаў позву з патрабаваннем з'явіцца 27 снежня ў 9.30 у суд Маскоўскага раёна Мінска.

Свіслач: працягваюцца суды і складанне пратаколаў за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў

21.12.2012 Свіслач: працягваюцца суды і складанне пратаколаў за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў

Працягваецца “свіслацкая карная эпапея” за ўдзел у традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863 году, які прайшоў у Свіслацкім раёне 27 кастрычніка. Найбольш абсурдна выглядае сітуацыя з Валерам Кісялём, на якога складзены пратакол паводле артыкулу “незаконны ўдзел у масавым мерапрыемстве”, але якога ўвогуле не быў на фэсце ў Свіслачы і які знаходзіўся ў гэты дзень у Мінску.

Брэст: разгляд справы аб абароне гонару і годнасці незалежнай журналісткі адкладзены на наступны год

20.12.2012 Брэст: разгляд справы аб абароне гонару і годнасці незалежнай журналісткі адкладзены на наступны год

У якасці адказчыка выступае карэспандэнт дзяржаўнай газеты “Брестский вестник” Уладзімір Міневіч, які сёння не з’явіўся ў суд Маскоўскага раёна Брэста, спаслаўшыся на тэрміновую камандзіроўку. Наступнае судовае паседжанне прызначанана 11 студзення 2013 году.

Віцебскіх актывістаў БХД аштрафавалі "за хуліганства"

20.12.2012 Віцебскіх актывістаў БХД аштрафавалі "за хуліганства"

Суддзя Першамайскага райсуду Валянціна Кісмярошкіна прысудзіла Аляксею Кішчуку і Станіславу Лаўрэнаву па 3 базавыя велічыні (300 тысяч рублёў) штрафу. Падставай для абвінавачання сталі паказанні чатырох міліцыянтаў, якія засведчылі, што хлопцы нецэнзурна выказваліся ў іх адрас...

20.12.2012 У Віцебску судзяць прыхільнікаў БХД

У Першамайскім райсудзе разглядаюць справы затрыманых 19 сьнежня Аляксея Кішчука і Станіслава Лаўрэнава. На абодвух хлопцаў міліцыянты склалі пратаколы за «нецэнзурную лаянку».

Гарадзенскі абласны суд: карпаратыўная “сцяна”

20.12.2012 Гарадзенскі абласны суд: карпаратыўная “сцяна”

20 снежня ў Гарадзенскім абласным судзе адбыўся разгляд скаргаў трох свіслацкіх грамадскіх актывістаў – Віктара Дзесяціка, Юрыя Глебіка і Анатоля Валюка, якія аспрэчвалі пастановы Свіслацкага раённага суда. Фармальны разгляд трох скаргаў доўжыўся хвілін па тры-пяць.

Брэст: незалежная журналістка судзіцца з калегам з дзяржаўнага выдання

19.12.2012 Брэст: незалежная журналістка судзіцца з калегам з дзяржаўнага выдання

На 20 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста прызначаны разгляд справы паводле позвы фотажурналісткі Міланы Харытонавай, якая спрабуе абараніць свой гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. У якасці адказчыка - карэспандэнт дзяржаўнай газеты “Брестский вестник” Уладзімір Міневіч.

18.12.2012 Дземідзенка асуджаны на 5 сутак

Мікола Дземідзенка быў затрыманы сёння ў другой палове дня на вуліцы Уманскай, ён вяртаўся дахаты. Некалькі гадзін з імі не было сувязі.

Вярхоўны суд не бачыць парушэння ў адмове вядзення судаводства па-беларуску (дакумент)

17.12.2012 Вярхоўны суд не бачыць парушэння ў адмове вядзення судаводства па-беларуску (дакумент)

Вось ўжо 5-ты месяц Сяргей Гоўша дамагаецца, каб суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы выдаў яму пастановы аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці на беларускай мове. Аднак суддзі заўзята дасылаюць яму ўсе судовыя дакументы на рускай мове, нягледзячы на тое, што ён пісьмова і ў вуснай формах настойліва просіць суддзяў дасылаць лісты па-беларуску.

Канстытуцыйны Суд праігнараваў прапановы Ігара Случака

17.12.2012 Канстытуцыйны Суд праігнараваў прапановы Ігара Случака

Ігар Случак звярнуўся ў КС, у заяве ён прасіў прапанаваць Вярхоўнаму суду разгледзець скаргу на пастанову ЦВК і прапанаваць ЦВК і палатам парламенту ўнесці норму ў выбарчае заканадаўства, па якой права на абскарджанне вынікаў выбараў у судзе будуць мець кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў.

17.12.2012 У Сьвіслачы працягваюцца суды за ўшанаваньне памяці паўстанцаў

На 20 сьнежня позву ў Сьвіслацкі раённы суд атрымала гарадзенка Ірына Данілоўская.

Абласны суд не адмяніў Чарнавусу штраф за дабрачынны абед

17.12.2012 Абласны суд не адмяніў Чарнавусу штраф за дабрачынны абед

Брэсцкі абласны суд у дабрачынным абедзе, які ладзіў прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікола Чарнавус на баранавіцкім рынку, таксама убачыў несанкцыянавае пікетаванне і не задаволіў касацыйную скаргу аб адмене штрафу ў памеры трох мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства