Навіны на тэму: суды

Гарадзенскія правабаронцы абскарджваюць штрафы ў абласным судзе

15.01.2013 Гарадзенскія правабаронцы абскарджваюць штрафы ў абласным судзе

Гарадзенскія правабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч, аштрафаваныя судом Ленінскага раёну Гародні на паўтары мільёны кожны за нібыта правядзенне несанкцыянаванага пікету 10 снежня, склалі скаргі ў абласны суд. У сваіх скаргах яны даводзяць усю абсурднасць абвінавачвання і пастановы суду.

Мікалай Чарнавус падаў скаргу старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда

15.01.2013 Мікалай Чарнавус падаў скаргу старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда

У судах ён сцвярджае, што сябры Рады прадпрымальнікаў Ю.Зяленскі, Д.Гараднічы, А.Макар і інш. былі назначаны адміністрацыяй каапрынка, а не абраны на агульным сходзе індывідуальных прадпрымальнікаў, як гэта патрабуе заканадаўства краіны.

Сёння пачаўся закрыты працэс над былым намесьнікам МУС

14.01.2013 Сёння пачаўся закрыты працэс над былым намесьнікам МУС

14 студзеня ў Вярхоўным судзе пачынаецца працэс над былым намесьнікам міністра ўнутраных спраў Яўгенам Полуднем. Судзіць палкоўніка міліцыі будуць пры зачыненых дзьвярах у будынку вайсковага суду на Рагачоўскай вуліцы.

Пенсіянера-інваліда, які спрабаваў падпаліць старшыню сельвыканкама і сябе, аштрафавалі на 3 мільёны

14.01.2013 Пенсіянера-інваліда, які спрабаваў падпаліць старшыню сельвыканкама і сябе, аштрафавалі на 3 мільёны

Суд Бярозаўскага раёна аштрафаваў 89-гадовага пенсіянера з вёскі Сакалова Бярозаўскага раёна, інваліда другой групы па зроку, вязня нямецкага канцлагера Паўла Левашэвіча трыма мільёнамі штрафу за спробу падпаліць сябе і старшыню мясцовага сельвыканкама.

Брэст: журналістаў не пусцілі на судовы працэс іх калегі

11.01.2013 Брэст: журналістаў не пусцілі на судовы працэс іх калегі

Суддзя Маскоўскага раёна Брэста Таццяна Ісаева, спаслаўшыся на абмежаваную колькасць месцаў, праігнаравала хадайніцтва, каб на слуханнях па справе фотакарэспандэнта Міланы Харытонавай маглі прысутнічаць журналісты і ўсе жадаючыя.

10.01.2013 Актывістаў «Гавары праўду» асудзілі на суткі

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска асудзіў актывістку кампаніі «Гавары праўду» Святлану Воўкаву да 5-ці сутак арышту. Двух іншых актывістаў Юрыя Фабішэўскага і Аляксея Марозава — да 10 сутак. Падстава — непадпарадкаванне міліцыі.

Свіслацкая справа: абласны суд трымае “цвёрды курс”

10.01.2013 Свіслацкая справа: абласны суд трымае “цвёрды курс”

Прадказальнай адмовай у Гарадзенскім абласным судзе скончыўся разгляд касацыйнай скаргі бярозаўскага актывіста Сяргея Трафімчыка на пастанову Свіслацкага раённага суда, згодна з якой за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 году ў Свіслачы суддзёй Жанай Салагубік 13 снежня ён быў аштрафаваны на 8 базавых велічынь.

Брэст: прыхільнікі гурта“Дай Дарогу!” сабралі сродкі, каб сплаціць штраф на карысць чыноўніцы гарвыканкаму

08.01.2013 Брэст: прыхільнікі гурта“Дай Дарогу!” сабралі сродкі, каб сплаціць штраф на карысць чыноўніцы гарвыканкаму

Каля 30 чалавек, якія неабыкавыя да творчасці гэтага музычнага калектыву, прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці і літаральна за тыдзень назбіралі 1 мільён рублёў, каб лідэр гурта Юрый Стыльскі змог заплаціць штраф.

Гарадзенскі рэкорд – за фотаздымак у інтэрнэце праваабаронцы аштрафаваны на 4,5 мільёнаў рублёў

05.01.2013 Гарадзенскі рэкорд – за фотаздымак у інтэрнэце праваабаронцы аштрафаваны на 4,5 мільёнаў рублёў

У Гародні 5 снежня ў судзе Ленінскага раёну прайшоў разгляд адміністрацыйных справаў, распачатых супраць гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча.

Суд на Васільевым перавялі ў закрыты рэжым

04.01.2013 Суд на Васільевым перавялі ў закрыты рэжым

Будзе даследавацца справа аператыўнага ўліку КДБ.

Старшыню гарадзенскага БНФ абвінавацілі ў парушэнні Канстытуцыі

04.01.2013 Старшыню гарадзенскага БНФ абвінавацілі ў парушэнні Канстытуцыі

Да 10 базавых велічынь прысудзілі старшыню гарадзенскай гарадской арганізацыі партыі БНФ Вадзіма Саранчукова за ўдзел у акцыі па ўшанаванні паўстанцаў Кастуся Каліноўскага 1863 года.

Гомель: Уладзімір Сякерка будзе праз суд дабівацца выключэння яго з чорных спісаў на мяжы

04.01.2013 Гомель: Уладзімір Сякерка будзе праз суд дабівацца выключэння яго з чорных спісаў на мяжы

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Уладзімір Сякерка 3 студзеня звярнуўся са скаргай у суд Цэнтральнага раёна Гомеля. Ён просіць суд прызнаць дзеянні памежнікаў, якія знялі яго з цягніка, неправамоцнымі.

Брэст: суд палічыў правамоцным атрыманне заробку ў канверце

03.01.2013 Брэст: суд палічыў правамоцным атрыманне заробку ў канверце

Ніхто з рабочых “Таланта”, акрамя Сахарука, не падцвердзіў атрыманне заробкаў у канверце. Аднак упраўленне дэпартамента фінансавых расследаваняў факт заробку Сахарука ў канверце ўстанавіла, былі з гэтай сумы вылічаны падаткі, пакарана кіраўніцтва “Таланта”. Тым не менш гэтыя факты не пераканалі суддзю.

Брэст: суддзя абяцае пакараць пракурора, які не з’явіўся на суд над грамадскім актывістам

03.01.2013 Брэст: суддзя абяцае пакараць пракурора, які не з’явіўся на суд над грамадскім актывістам

Суддзя Брэсцкага раённага суда Мікалай Сянько 3 студзеня не задаволіў хадайніцтва адваката Паўла Алесіка аб змене меры стрымання грамадскаму актывісту Віталю Каўшу на падпіску аб нявыездзе, але адначасова не здолеў пачаць працэс, бо на паседжанне не з’явіўся пракурор.

Працягваецца судовы пераслед “Добрай волі”

03.01.2013 Працягваецца судовы пераслед “Добрай волі”

Грамадскае аб’яднанне “Добрая воля” збіраецца склікаць новы сход, каб бараніць свае правы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства