Навіны на тэму: суды
06.02.2013 Брэст: у справе абароны гонару і годнасці незалежнай журналісткі чакаецца лінгвістычная экспертыза
Падчас чарговага судовага паседжання па зыску незалежнай журналісткі Міланы Харытонавай да карэспандэнта дзяржаўнай газеты “Брестский вестник” Уладзіміра Міневіча абодва бакі заявілі пра хадайніцтва, каб была прызначана экспертыза тэксту, што з’яўляецца прадмет ам разгляду.
05.02.2013 Ад бярозаўскага актывіста патрабуюць аплаціць суд над ім
Грамадска-палітычны актывіст з гораду Бярозаўка Вітольд Ашурак атрымаў дзіўнае ўведамленне з Лідскага раённага суду. Калі Вітольд Ашурак патэлефанаваў туды – яму паведамілі, што ён мусіць заплаціць 150 тысяч беларускіх рублёў за судовыя выдаткі, якія панёс Свіслацкі раённы суд. Ён быў асуджаны Свіслацкім судом да трох сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней ён у належны тэрмін заплаціў грошы за харчаванне ў час зняволення.
30.01.2013 У Магілёўскім абласным судзе з’явіцца відэаканферэнцсувязь
Новыя тэхнічныя магчымасці дазволюць істотна спрасціць працэдуру судавытворчасці. Грамадзяніну ўжо не будзе неабходнасці ехаць у абласны цэнтр з раёна на касацыйны разгляд справы – дастаткова будзе прыйсці ў раённы суд і пры дапамозе відэаканферэнцсувязі даць тлумачэнні па сутнасці справы.
29.01.2013 Судовы марафон Мікалая Уласевіча
Сёння ў Гарадзенскім абласным судзе была разгледжана скарга грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча на пастанову Астравецкага раённага суда, які снежня ў выніку ажно 9 судовых паседжанняў прызнаў аяго вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння і аштрафаваў на 40 базавых велічынь.
29.01.2013 Гарадзенскі абласны суд не стаў на бок праваабаронцаў
Суддзя абласнога суда Анатоль Заяц прадказальна ўзяў бок раённага суда і, нягледзячы на ўсе аргументы праваабаронцаў, якія былі выкладзены ў скаргах пісьмова і дадаткова пры іх разглядзе, пакінуў пастанову бяз зменаў.
29.01.2013 Сяргея Малашэнка аштрафавалі за салідарнасць з Бяляцкім на 2,5 мільёны
Гэта ўжо другі штраф, прысуджаны ў Наваполацкім гарадскім судзе мясцовым актывістам, якія, на ўзор гарадзенскіх аднадумцаў, сфатаграфаваліся з партрэтамі Алеся Бяляцкага ў руках. Пасля таго, як фотаздымкі Яўгена Парчынскага і Сяргея Малашэнка трапілі ў інтэрнэт, абодвух аштрафавалі за "несанкцыянаваную акцыю".
29.01.2013 Сёння абласны суд разгледзіць скаргі гарадзенскіх праваабаронцаў
Сёння адбудзецца разгляд касацыйных скаргаў гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча, якія ў Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня сфатаграфаваліся з партрэтамі зняволенага Алеся Бяляцкага і брашурамі з тэкстам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
29.01.2013 Аштрафаваныя свіслацкія актывісты падаюць скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН
Свіслацкія грамадскія актывісты Віктар Дзесяцік і Анатоль Валюк падаюць скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Не знайшоўшы аб’ектыўнага разгляду сваіх касацыйных скаргаў па адміністрацыйных справах у Гарадзенскім абласным судзе, яны дабіваюцца справядлівасці ў міжнароднай інстанцыі.
28.01.2013 У Магілёве суд прызнаў законнай забарону на правядзенне пікета актывістам АГП
“Чаму мы павінны туліцца недзе на ўскрайках, калі маем усе законныя падставы праводзіць свае мерапрыемствы фактычна ў любых месцах горада. Хай на ўскрайку праводзіць свае акцыі Белая Русь і БРСМ. Мы на ўскрайкі пікетаваць болей не пойдзем”, - кажа Уладзімір Шанцаў.
25.01.2013 Суд над клімавіцкімі пярэваратнямі ў пагонах адбудзецца ў лютым
18 студзеня 2012 года былі затрыманыя з палічным старэйшы оперупаўнаважаны Клімавіцкага РАУС і старэйшы следчы Клімавіцкага раённага аддзела кіравання Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці. Устаноўлена, што ў злачынную групу ўваходзіў таксама начальнік Клімавіцкага РАУС.
25.01.2013 Юрысты БХК раскрылі схему ўнясення апазіцыянераў у “спіс невыязных”
І нават ведаюць імя чалавека, які мог стаць тым самым “тэхнічным збоем”, на які вінавата спасылаюцца ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
24.01.2013 Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў «Платформе»
Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў у задавальненні касацыйнай скаргі ІП «Платформа», паставіўшы тым самым апошнюю кропку ў справе аб ліквідацыі арганізацыі.
24.01.2013 За фатаграфаванне з партрэтам Бяляцкага аштрафавалі і ў Наваполацку
Яўген Парчынскі аштрафаваны на 500 тысяч рублёў. Яго прызналі вінаватым у правядзенні несанкцыянаванай акцыі. Працэс над актывістам вёў асабіста старшыня Наваполацкага гарадскога суду Пётр Ляўчонак, які і вырашыў, што фатаграфаванне з партрэтам Алеся Бяляцкага ў руках – гэта парушэнне заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы.
24.01.2013 У Наваполацку ў 14 гадзін будзе суд за здымкі з партрэтам Бяляцкага
Актывістам Яўгену Парчынскаму і Сяргею Малашонку паведамілі, што супраць іх інцыяваная адміністрацыйная справа за несанкцыянаваную акцыю. Доказам правапарушэння для мясцовай міліцыі сталі фотаздымкі, размешчаныя на шэрагу незалежных сайтах. У Наваполацку паўтараецца сітуацыя з судом над гарадзенскімі праваабаронцамі.
24.01.2013 У Оршы завяршылася гучная справа па педафіліі. Суд стаў на бок аршанскай грамадскасці
Судовы працэс пацвердзіў тое, пра што неаднаразова казала аршанская грамадскасць - у мікрараёне «Задняпроўе», побач з СШ № 20 доўгія гады існавала дзіцячая порнастудыі, якая пакрывалася нейкімі высокапастаўленымі службовымі асобамі.










