Навіны на тэму: суды
18.02.2013 Памежніку, які не паведаміў пра шведскі самалёт, далі 2 гады калоніі
Вайсковец быў прызнаны вінаватым у тым, што парушыў службовыя абавязкі і не паведаміў пра самалёт-парушальнік у адпаведныя падраздзяленні Мінабароны.
18.02.2013 Упраўленне юстыцыі не рэагуе на неправамерныя дзеянні Салігорскага суда
Новы спосаб супрацьдзеяння жадаючым скардзіцца ў Камітэт ААН пачаў дзейнічаць на практыцы. Салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына атрымаў адказ Галоўнага упраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкаму на сваю скаргу аб нявыдачы вызначэння Мінскага абласнога суда судом Салігорскага раёна.
18.02.2013 У Віцебску суд за расцяжку “Свабоду палітвязням” перанесены на 21 лютага (дадаліся фота)
Адміністратыўныя справы сябраў ствараемай партыі БХД Аляксея Кішчука і Станіслава Лаўрэнава будуць разгледжаныя 18 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска.
17.02.2013 Гарадзенскія праваабаронцы ідуць да канца
Прадстаўнікі праваабарончага руху Гародні абскарджваюць несправядлівыя рашэнні гарадзенскага Ленінскага і абласнога судоў пра прызнанне іх фотаздымка, які тыя змясцілі ў інтэрнэце, несанкцыянаваным пікетам.
15.02.2013 Гомельскі абласны суд адмяніў прысуд сябру “Справядлівага свету”
Гомельскі абласны суд 15 лютага адмяніў рашэнне Жлобінскага раённага суда пакараць трыма гадамі зняволення з адтэрміноўкай сябра партыі “Справядлівы свет” Яўгена Басарэўскага. Суддзі палічылі, што падчас судовага працэсу не былі разглежданы вынікі незалежных экспертыз, якія падцвярджаюць невінаватасць Яўгена Басарэўскага.
14.02.2013 Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці змагаецца з даўжнікамі праз сацыяльныя сеткі
У гаспадарчым судзе Віцебскай вобласці вырашылі ганіць тых, хто мае запазычынасці, апелюючы да грамадскай думкі. У сацыяльных сетках з'явіліся акаўнты "Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці ", і ад гэтага імя даўжнікам рассылаюцца папярэджанні пра неабходнасць ліквідаваць запазычанасць.
13.02.2013 Наглядная скарга на прысуд расстралянаму Кавалёву дагэтуль не разгледжана
Адвакат Станіслаў Абразей, які бараніў Ўладзіслава Кавалёва, расстралянага паводле абвінавачання ў тэрарызме, звярнуўся да старшыні Вярхоўнага суда з патрабаваннем неадкладна разгледзець наглядную скаргу. Гэта мусіла быць зроблена не пазней як у кастрычніку мінулага году.
12.02.2013 Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу Уладзіміра Лемеша
Сёння, 12 лютага, а 15-й гадзіне Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу салігорскага актывіста грамадскай ініцыятывы “Еўрапейская Беларусь” Уладзіміра Лемеша на пастанову суда Першамайскага раёна горада Мінска аб адміністратыўным правапарушэнні.
10.02.2013 Брэст: улады спрабуюць прымусова высяліць сям’ю да рашэння Вярхоўнага суда
Уладзімір Гадун і ўся яго сям’я, уключаючы трохгадовую ўнучку, атрымалі рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста, адпаведна з якім яны мусяць да 11 лютага вызваліць кватэру, дзе жывуць.
08.02.2013 У Магілёве старшыня абласной арганізацыі АГП абскарджвае забарону правядзення пікета
"Я маю аднолькавае права з чыноўнікамі на правядзенне масавых мерапрыемстваў. Аднак, яны, калі праводзяць такія мерапрыемствы, нічога за гэта не плацяць і праводзяць іх у цэнтры горада. Прадстаўнікі ж апазіцыйных партый і арганізацый мусяць свае мерапрыемствы праводзіць на ўскайку горада і яшчэ плаціць за іх”.
07.02.2013 10 сутак за флэшмоб на тэму афіцыйнага беларускага беспрацоўя
Актывіста "Альтэрнатывы" Дзмітрыя Сільчанку сёння асудзілі на 10 сутак арышту па артыкуле 23.34 КаАП РБ - парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў. Рашэнне вынес суд Савецкага раёну г.Мінска.
07.02.2013 Шклоў: суд палічыў непатрэбным кампенсаваць выдаткі на адваката
Учора Магілёўскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу жыхарак Шклову Іны Хамрыцялёвай і Серафімы Якаўлевай, якія выйгралі раённы суд з нагоды беспадстаўна заведзенай на іх адміністрацыйнай справы міліцыянтам Тадарэнка, і хацелі, каб суд спагнаў з яго грошы, якія былі патрачаны на паслугі адваката.
07.02.2013 У Быхаўскім раёне даяркі вымушаны красці, каб пракарміць дзяцей
Днямі ў будынку Ямніцкага сельвыканкама адбылося выязное пасяджэнне суда Быхаўскага раёна пад старшынствам Дзмітрыя Гудына. На пасяджэнні разглядалася справа чатырох даярак СВК “Валадарскі”, якія 12 студзеня спрабавалі скрасці з фермы ў вёсцы Ямнае 10 літраў малака.
07.02.2013 Вільнюскі суд разглядае справу Мікалая Уласевіча аб забароне на ўезд у Літву
6 лютага ў адміністрацыйным судзе Вільні разглядалася справа беларускага грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча. Вызначалася правамоцнасць прызнання рашэння Дэпартаменту Літвы пра забарону часовага ўезду ў гэтую краіну Уласевіча ў перыяд з 25 верасня па 25 снежня 2012 года.
06.02.2013 Былога мэра Полацка памілавалі
Памілаваныя экс-старшыні Полацкага гарвыканкама Уладзімір Тачыла і Полацкага райвыканкама Валерый Палідавец, якія абвінавачваліся ў перавышенні службовых паўнамоцтваў.










