Навіны на тэму: суды

Мінскі абласны суд пакінуў у сіле рашэнне аб прызыве ў войска Паўла Сяргея

04.03.2013 Мінскі абласны суд пакінуў у сіле рашэнне аб прызыве ў войска Паўла Сяргея

Судовая калегія спасылаецца на тое, што ў Беларусі адсутнічае заканадаўчы парадак праходжання альтэрнатыўнай грамадзянскай службы, а таксама неабгрунтаваныя довады прызаўніка пра тое, што служыць у войску яму не дазваляюць рэлігійныя перакананні.

Генік Лойка заўтра абскарджвае незаконнае затрыманне

04.03.2013 Генік Лойка заўтра абскарджвае незаконнае затрыманне

Разгляд касацыйнай скаргі адбудзецца ў 15.00 у гарадскім судзе Мінску.

Баранавіцкі праваабаронца звярнуўся ў Канстытуцыйны суд

01.03.2013 Баранавіцкі праваабаронца звярнуўся ў Канстытуцыйны суд

Сяргей Гоўша прапануе КС прызнаць неадпаведнымі Канстытуцыі і міжнародным прававым нормам палажэнні Працэсульна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей ПВКабАП) у пытанні немагчымасці адмены дзяржпошліны.

28.02.2013 Паўлу Вінаградаву далі 7 сутак за ўдзел у карпаратыве

Паводле правілаў прэвентыўнага нагляду яму забаронена знаходзіцца ў месцах, дзе алкаголь прадаюць на разліў.

Ян Дзяржаўцаў – супраць невыканальнага рашэння Віцебскага гарвыканкаму

25.02.2013 Ян Дзяржаўцаў – супраць невыканальнага рашэння Віцебскага гарвыканкаму

Ян Дзяржаўцаў мяркуе, што рашэнне гарвыканкаму № 881 павінны выконваць не толькі грамадзяне, якія хочуць зладзіць масавае мерапрыемства, але і ўстановы, пералічаныя ў гэтым рашэнні. Таму неабходна ці то абавязаць іх да заключэння дамоваў, ці то ўдасканаліць само рашэнне гарвыканкаму, змест якога выклікае супярэчнасці.

 Cуды над  актывістамі “Еўрапейскага дзеяння” (дапаўняецца)

25.02.2013 Cуды над актывістамі “Еўрапейскага дзеяння” (дапаўняецца)

У судзе Цэнтральнага раёна Менска праходзяць суды над затрыманымі 24 лютага актывістамі руху “Еўрапейскае дзеянне”/ Усяго ў суд каля апоўдня прывезлі 8 чалавек. Суддзі - Валерый Есьман і Вікторыя Шабуня. Сведчыць – камандзір падраздзялення АМАПУ Андрэй Белы.

Беларус-эколаг, якога не пусцілі ў Літву, выйграў справу ў віленскім судзе

25.02.2013 Беларус-эколаг, якога не пусцілі ў Літву, выйграў справу ў віленскім судзе

У панядзелак Віленскі акруговы адміністрацыйны суд ануляваў рашэнне Дэпартамента міграцыі, якія забараніў уезд у Літву грамадзяніну Беларусі Мікалаю Уласевічу -- актывісту руху супраць АЭС.

На атрыманне вызначэння Мінскага абласнога суда спатрэбілася паўгады

24.02.2013 На атрыманне вызначэння Мінскага абласнога суда спатрэбілася паўгады

З-за сур’ёзнай затрымкі з атрыманнем судовага вызначэння салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына будзе дамагацца не толькі прызнання парушэння яго права на свабоду мірных сходаў, але і права на справядлівае судовае разбіральніцтва.

Удзельнік Плошчы-2010 Андрэй Пазняк вызвалены ад адбыцця пакарання

22.02.2013 Удзельнік Плошчы-2010 Андрэй Пазняк вызвалены ад адбыцця пакарання

Суд Фрунзенскага раёна Менска 21 лютага разгледзеў пытаньне пра умоўна-датэрміновае вызваленьне ўдзельніка Плошчы 2010 Андрэя Пазняка і вызваліў яго ад адбыцьця пакараньня. 26 траўня 2011 года Ленінскім судом Менска ён быў асуджаны да 2 гадоў “хіміі” без накіравання ў папраўчыя ўстановы.

Віцебскіх актывістаў аштрафавалі за салідарнасць з палітвязнямі

21.02.2013 Віцебскіх актывістаў аштрафавалі за салідарнасць з палітвязнямі

Суддзя Кастрычніцкага райсуду Іна Грабоўская прысудзіла прыхільнікам стварэння БХД Станіславу Лаўрэнаву і Аляксею Кішчуку па 30 базавых велічынь штрафу, прызнаўшы іх вінаватымі ў правядзенні несанкцыянаванай акцыі. На факты парушэння правоў абодвух хлопцаў суддзя ўвагі не звярнула.

Магілёў: зямля агульнага карыстання засталася за фермерам-дэпутатам

21.02.2013 Магілёў: зямля агульнага карыстання засталася за фермерам-дэпутатам

20 лютага суд Ленінскага раёна Магілёва спыніў вытворчасць па скарзе жыхара вёскі Нядашава-2 Магілёўскага раёна Зміцера Яўстратава, які, як і іншыя жыхары вёскі, хацеў аспрэчыць праз суд перадачу зямлі агульнага карыстання мясцоваму фермеру Юрыю Коршунаву.

Ліда: суд засумняваўся ў тым, што ўскладанне кветак з'яўляецца масавым мерапрыемствам

20.02.2013 Ліда: суд засумняваўся ў тым, што ўскладанне кветак з'яўляецца масавым мерапрыемствам

20 лютага ў Лідзе адбылося судовае паседжанне над Аляксандрам Калышкам, старшынём грамадскага аб’яднання “Польскай культуры зямлі Лідскай”. Уся яго “віна” палягала ў тым, што ён разам з сябрамі арганізацыі ўсклалі кветкі і запалілі знічкі на месцы пахавання ксяндза Адама Фалькоўскага.

19.02.2013 Намеснік старшыні Вярхоўнага суда: здымаць да працэсу ў судзе можна!

Заканадаўства не забараняе журналістам весці фота- і відэаздымкі да пачатку судовага працэсу, дзе б ён ні праходзіў.

Ліда: суд за ўскладанне кветак на месцы пахавання ксяндза Адама Фалькоўскага

18.02.2013 Ліда: суд за ўскладанне кветак на месцы пахавання ксяндза Адама Фалькоўскага

На Гарадзеншчыне пачата чарговая адміністрацыйная справа за ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 года. На гэты раз абсурднай рэпрэсіўнасцю вырашылі вызначыцца лідскія ўладныя органы. У сераду, 20 лютага, у Лідзе адбудзецца суд над Аляксандрам Калышкам, старшынёй грамадскага аб’яднання “Польскай культуры зямлі Лідскай”.

Магілёўскі абласны суд не зняў з прафуліку КДБ Алега Аксёнава

18.02.2013 Магілёўскі абласны суд не зняў з прафуліку КДБ Алега Аксёнава

“Я буду дамагацца таго, каб мяне знялі з прафуліку КДБ, на які мяне паставілі па надуманных прычынах супрацоўнікі дадзенай установы. Буду абскарджваць рашэнні мясцовых судоў да самога Вярхоўнага суда”, - кажа Алег Аксёнаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства