Навіны на тэму: суды
15.03.2013 Аштрафаваны за хуліганства праваабаронца дамогся разгляду сваёй справы ў касацыйнай інстанцыі. На гэта спатрэбілася 5 месяцаў (дакумент)
Справа датычыць адміністрацыйнага пераследу Сяргея Гоўшы яшчэ падчас парламенцкіх выбараў, калі пасля выяўлення фальсіфікацыі пратакола акруговай камісіяй ён быў абвінавачаны ў брыдкаслоўі і пакараны штрафам.
13.03.2013 Прыгавор у дачыненні да былога намесніка міністра ўнутраных спраў Полудня будзе абвешчаны 25 сакавіка
Пра гэта паведамілі ў Вярхоўным судзе. Працэс па справе былога высокага чыноўніка МУС праходзіць у Беларускім ваенным судзе ў закрытым рэжыме.
12.03.2013 Віцебскія актывісты судзяцца з медыкамі за Дзень Волі
Галоўурач цэнтральнай гарадской паліклінікі адмовіўся заключыць дамовы з заяўнікамі мітынгаў, якія плануецца правесці 25 сакавіка. Кіраўнік абласной структуры руху "За свабоду" Хрыстафор Жаляпаў вырашыў звярнуцца ў суд, каб медыкаў абавязалі падпісаць дамову. 12 сакавіка адбыліся папярэднія слуханні ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебску.
12.03.2013 Жыхары гістарычнай пабудовы ў цэнтры Брэста судзяцца з гарвыканкамам
Гарвыканкам настойвае на адсяленні, каб перадаць тэрыторыю дзе месціцца гэты будынак, новым інвестарам. Паколькі дабраахвотна пазбаўляцца сваё уласнасці ў цэнтры горада жыхары не жадаюць, гэтая справа будз разглядацца ў судзе.
12.03.2013 Гомель: суд адмовіўся правесці разгляд справы на беларускай мове
Гомельскі абласны суд 12 сакавіка адхіліў хадайніцтва жыхара вёскі Церуха Гомельскага раёна Мікалая Віцікава аб разглядзе яго справы на роднай беларускай мове. Суддзя ўдакладніў – ці валодае грамадзянін рускай мовай, і, атрымаўшы станоўчы адказ, адхіліў хадайніцтва.
11.03.2013 Валянціну Цюраву пакаралі арыштам на 3 сутак, якія яна адбыла на Акрэсціна
Суддзя Дзмітрый Паўлючэнка пакараў Валянціну Цюраву арыштам на 3 сутак. Менавіта столькі правяла дзяўчына ў чаканьні суду на Акрэсціна.
11.03.2013 Канстытуцыйны суд не выключае разгляду пытання, пастаўленага праваабаронцам
Праваабаронца Сяргей Гоўша прасіў КС унесці прапанову аб дапаўненні Працэсуальна-выканаўчага кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях палажэннямі, якія б забяспечылі магчымасць вызвалення ад уплаты дзяржпошліны пры падачы скаргаў на пастановы суда.
07.03.2013 У Брэсце аднавіўся суд над Віталем Каўшом
Перапынак быў звязаны з тым, што абвінавачванне няправільна пазначыла прозвішчы затрыманых на мяжы грамадзян Індыі, якім нібыта дапамагаў грамадскі актывіст. Суд адмовіўся разглядаць змешчаныя ў Інтэрнеце відэаролікі з запісам выказванняў грамадзян Індыі, якія пасля дэпартацыі з Беларусі заявілі пра тое, што іх прымусілі агаварыць невядомых людзей.
07.03.2013 Справа "аб налепках" рассыпалася за адсутнасцю доказаў
Адміністрацыйная камісія пры Слуцкім райвыканкаме спыніла адміністрацыйны працэс у дачыненні да Амяльковіча ў сувязі з недаказанасцю яго віны. Адпаведную пастанову актывісту ўручылі 5 сакавіка. Такім чынам, на тое, каб даказаць сваю невінаватасць, яму спатрэбілася сем месяцаў.
07.03.2013 Жлобін: Прысуд адменены, але рашэнне не выдаецца
Гомельскі абласны суд не задаволіў просьбу сябра партыі левых “Справядлівы свет” Яўгена Басарэўскага са Жлобіна даслаць копію рашэння, якое адмяніла прысуд Жлобінскага раённага суда. Пакуль жа Жлобінскі раённы суд не прызначыў дату разгляду справы Басарэзскага.
06.03.2013 Менскі гарадзкі суд: 5 сутак за мову — гэта справядліва
У Менскім гарадзкім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі скульптара Гэніка Лойкі на прысуд судзьдзі Фрунзенскага раённага суду Людмілы Лапо.
06.03.2013 Вярхоўны суд Беларусі накіраваў пратэст у Гомельскі абласны суд на скаргу сябра “Справядлівага света”
Сябра партыі левых “Справядлівы свет” Валеры Рыбчанка (Жлобін) атрымаў адказ з Вярхоўнага суда на скаргу па ўмовах утрымання ў СІЗА г.Буда-Кашалёва.
06.03.2013 Вярхоўны суд не знайшоў парушэнняў у справе будаўніцтва камерцыйнай аптэкі
Для жыхароў брэсцкага дома №32 па Набярэжнай імя Францыска Скарыны зварот у гэтую судовую інстанцыю быў апошняй магчымасцю дамагчыся спынення будоўлі, якую яны лічаць незаконнай.
05.03.2013 Віцебскія актывісты праз суд дамагаюцца выканання ўмовы атрымання дазволу на мітынг
Заява ў Кастрычніцкі суд была напісана з тае нагоды, што Віцебская гарадская паліклініка адмовілася заключыць дамову на абслугоўванне масавага мерапрыемства – мітынгу да дня Волі.
04.03.2013 Справу Уладзя Яроменка накіравалі на новы разгляд
Прычынай стала тое, што судовыя выканаўцы не праінфармавалі актывіста аб судовым паседжанні. Разгляд справы праходзіў у ягоную адсутнасць.










