Навіны на тэму: суды

Маці Андрэя Гайдукова пацвердзілі, што суд над сынам будзе закрыты

12.06.2013 Маці Андрэя Гайдукова пацвердзілі, што суд над сынам будзе закрыты

Вольга Гайдукова неаднаразова казала, што яна – за адкрыты працэс над сынам, якога вінавацяць у "здрадзе дзяржаве" і супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі. Аднак ёй стала вядома рашэнне суддзі абласнога суду пра тое, што працэс будзе закрыты. Тое самае колькі дзён таму прадказваў старшыня КДБ Валерый Вакульчык.

Жлобін: пачаўся перагляд справы сябра “Справядлівага свету”

12.06.2013 Жлобін: пачаўся перагляд справы сябра “Справядлівага свету”

У Жлобінскім раённым судзе адбылося дваццаць другое па ліку судовае паседжанне па справе сябра партыі “Справядлівы свет” Яўгена Басарэўскага. У якасці сведак у суд былі выкліканыя чыноўнікі з Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта, а таксама раённага Савета дэпутатаў.

Гомель: суд падтрымаў пазіцыю гарвыканкаму па забароне мітынгу 1 мая

12.06.2013 Гомель: суд падтрымаў пазіцыю гарвыканкаму па забароне мітынгу 1 мая

11 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля ў асобе Марыны Дамненка разгледзеў скаргу Гомельскай арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» на дзеянні гарвыканкаму па забароне мітынгу 1 мая. Беларускія левыя хацелі правесці 1 мая ў абласным цэнтры мітынг для выказвання салідарнасці з працоўнымі.

Магілёў: Алег Аксёнаў скардзіцца на дзейнасць КДБ  у суд

12.06.2013 Магілёў: Алег Аксёнаў скардзіцца на дзейнасць КДБ у суд

Праз суд актывіст аркамітэта партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя хоча адмяніць вынесенае яму папярэджанне КДБ, а таксама прызнаць незаконнай і неабгрунтаванай праведзенную з ім супрацоўнікам спецслужбы прафілактычную размову.

Правабаронца спадзяецца на аб’ектыўнасць старшыні Вярхоўнага суда

10.06.2013 Правабаронца спадзяецца на аб’ектыўнасць старшыні Вярхоўнага суда

Баранавіцкі правабаронца Сяргей Гоўша 8 чэрвеня накіраваў старшыні Вярхоўнага суда РБ Сукала В.А скаргу на пастанову аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці 21 жніўня 2012 года па абвінавачанні ў брыдкаслоўі ў грамадскім месцы. Сяргей Гоўша адзначае, што суддзі аднесліся да разгляду яго скаргі фармальна і неаб’ектыўна.

Калінкавічы: суд пакараў актывіста АГП Дзяніса Рабянка штрафам

07.06.2013 Калінкавічы: суд пакараў актывіста АГП Дзяніса Рабянка штрафам

Па словах Дзяніса Рабянка, для яго стаў «своеасаблівай ілюстрацыяй заганнасці нашай сістэмы». «Я разлічваў вочы ў вочы задаць супрацоўнікам міліцыі ўсе нязручныя пытанні – і пра экспертызу, і пра адмову апытваць сведак, і пра тое, чаму начальнік РАУС не стаў разглядаць маю скаргу. Але мільцыянтаў нават у суд не выклікалі".

Столінская райбальніца самавольна пазбавіла ветэрана ваенных падзей у Венгрыі ільгот на лекі

07.06.2013 Столінская райбальніца самавольна пазбавіла ветэрана ваенных падзей у Венгрыі ільгот на лекі

Брэсцкі абласны суд разгледзеў пратэст пракурора Столінскага раёна аб адмене рашэння суда Столінскага раёна і касацыйную скаргу жыхара Давід-Гарадка Міхаіла Марэйкі. Справа датычыцца незаконных дзеянняў работнікаў Столінскай раённай бальніцы. Справа накіравана на новы разгляд іншаму суддзі.

Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў судзейскім корпусе

06.06.2013 Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў судзейскім корпусе

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, суддзямі Вярхоўнага суда з наступным узгадненнем гэтых прызначэнняў з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу прызначаны Аляксандр Паўтаў і Уладзімір Пуціла. Яны вызвалены ад ранейшых пасадаў адпаведна намесніка старшыні і суддзі Беларускага ваеннага суда і старшыні і суддзі Мінскага гарадскога суда.

Крычаўскую незалежную газету вінавацяць у распаўсюдзе недакладных звестак

06.06.2013 Крычаўскую незалежную газету вінавацяць у распаўсюдзе недакладных звестак

5 чэрвеня ў судзе Крычаўскага раёна пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы па пазову “Аб абароне дзелавой рэпутацыі” супраць незалежнай газеты “Вольны горад”. Падставай для пазову ў суд стаў невялікі артыкул “Прыгонныя” , у якім адміністрацыя ПМК № 280 убачыла мэту “дыскрэдытаваць кіруючае звяно “Чэрыкаўскага ПМК-280” і раённую вертыкаль улады”.

Пяць сутак арышту за ўлёткі супраць прызыўнога рабства

06.06.2013 Пяць сутак арышту за ўлёткі супраць прызыўнога рабства

4 чэрвеня позна ўвечары, падчас правядзення кампаніі супраць прызыўнога рабства быў затрыманы член аргкамітэта па стварэнні Нацыянал-бальшавіцкай партыі Зміцер Паліенка. Пасля затрымання ён быў дастаўлены ў РАУС Маскоўскага раёна, дзе быў падвергнуты зьбіцьцю з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Генеральному пракурору прыйдзецца разабрацца, ці законна суды адмаўлялі ў разглядзе скаргі праваабаронцы

05.06.2013 Генеральному пракурору прыйдзецца разабрацца, ці законна суды адмаўлялі ў разглядзе скаргі праваабаронцы

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў Генеральному прокурору РБ наглядную скаргу на вызначэнне судоў першай і касацыйнай інстанцый аб непадсутнасці справы адносна кампенсацыі маральнай шкоды за невыкананне рашэння Камітэта ААН аб закрыцці ПЦ “Вясна”.

Віцебскі абласны суд падтрымаў звальненне актывіста СПБ

05.06.2013 Віцебскі абласны суд падтрымаў звальненне актывіста СПБ

Суддзі пакінулі без задавальнення касацыйную скаргу старшыні суполкі незалежнага прафсаюзу Віктара Стукава. Той спрабаваў абскардзіць пастанову Полацкага гарадскога суду, які пацвердзіў слушнасць звальнення актывіста з прадпрыемства "Полацк-Шкловалакно".

Гомель: суд адхіліў зыск праваабаронцы аб спагнанні маральнай шкоды з дзяржаўнай казны

04.06.2013 Гомель: суд адхіліў зыск праваабаронцы аб спагнанні маральнай шкоды з дзяржаўнай казны

Праваабаронца падаў зыск аб кампенсацыі маральнай шкоды, якую ацэньвае заробкам дэпутата парламента за чатыры гады паўнамоцтваў. Падставай да такога патрабавання паслужыла адмова беларускіх ўладаў выканаць рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН, у якім устаноўлены факты парушэння правоў грамадзяніна.

Разгляд справы аб экстрэмізме ў альбомах “Прэс-фота Беларусі-2011” Гродзенскі аблсуд прызначыў на 24 чэрвеня

04.06.2013 Разгляд справы аб экстрэмізме ў альбомах “Прэс-фота Беларусі-2011” Гродзенскі аблсуд прызначыў на 24 чэрвеня

Як стала вядома прэс-службе ГА “БАЖ”, 24 чэрвеня гродзенскі абласны суд разглядзіць касацыйныя скаргі фатографаў і іх адвакатаў на рашэнне суда ў Ашмянах ад 18 красавіка прызнаць альбомы “Прэс-фота Беларусі-2011” экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Магілёўскі раён: за зямлю агульнага карыстання будуць змагацца і ў касацыйнай інстанцыі

31.05.2013 Магілёўскі раён: за зямлю агульнага карыстання будуць змагацца і ў касацыйнай інстанцыі

Паводле Дзмітрыя Яўстратава і жыхароў вёскі Нядашава-2, прычынай канфлікту стала тое, што зямлю агульнага карыстання перадалі ў пажыццёвае карыстанне фермеру Юрыю Коршунаву без правядзення грамадскіх слуханняў і ўліку грамадскай думкі жыхароў вёскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства