Навіны на тэму: суды

У Магілёве арыштаваны намеснік старшыні суда Кастрычніцкага раёна

21.06.2013 У Магілёве арыштаваны намеснік старшыні суда Кастрычніцкага раёна

Учора, 20 чэрвеня, супрацоўнікі міліцыі затрымалі проста на працоўным месцы суддзю Магамеда Умарава. З апранутымі на рукі кайданкамі яго вывелі з будынку суда. Пра гэта паведамілі відавочцы затрымання. Падрабязнасці затрымання, а таксама афіцыйная прычына затрымання пакуль невядомыя.

Пратакол на арганізатара Мілавідскага фэсту накіраваны на дапрацоўку (дакумент)

19.06.2013 Пратакол на арганізатара Мілавідскага фэсту накіраваны на дапрацоўку (дакумент)

Старшыня суда Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы Мікалай Кміта адправіў адміністрацыйны пратакол, складзены на арганізатара святочнага мерапрыемства ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года Віктара Сырыцу, назад у міліцыю для выпраўлення недахопаў.

Гайдукову могуць перакваліфікаваць абвінавачванне

19.06.2013 Гайдукову могуць перакваліфікаваць абвінавачванне

Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Валер Вакульчык пракаментаваў у парламенце справу Андрэя Гайдукова.

Лукашэнка: «Суддзі разумеюць, што падкантрольныя». Канстытуцыя: «Суддзі незалежныя»

18.06.2013 Лукашэнка: «Суддзі разумеюць, што падкантрольныя». Канстытуцыя: «Суддзі незалежныя»

Падчас інтэрв’ю «Ізвестіям ва Украіне» Аляксандр Лукашэнка даў адвольную трактоўку паўнамоцтваў суддзяў і пракурора ў нашай краіне: «У нас у Беларусі створаны кампактны аператыўна-аналітычныцэнтр пры прэзідэнце, у ім менш за сто чалавек.

Суд Крычаўскага раёна абавязаў газету “Вольны горад” апублікаваць абвяржэнне

17.06.2013 Суд Крычаўскага раёна абавязаў газету “Вольны горад” апублікаваць абвяржэнне

Суд прызнаў распаўсюджаныя ў газеце “Вольны горад” (№ 4 ад 3 лютага 2013 года) у артыкуле “Прыгонныя” звесткі адносна КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” не адпавядаючымі рэчаіснасці і абавязаў газету “Вольны горад” апублікаваць абвяржэнне.

Рашэнне па справе газеты “Вольны горад” будзе абвешчана 17 чэрвеня

16.06.2013 Рашэнне па справе газеты “Вольны горад” будзе абвешчана 17 чэрвеня

У судзе Крычаўскага раёна 14 чэрвеня працягнуўся разгляд справы ў грамадзянскім працэсе па пазову “аб абароне дзелавой рэпутацыі” з боку УКП “Чэрыкаўскае ПМК № 280” супраць незалежнай газеты “Вольны горад”.

Ігар Міхнавец перамагае ў судовай спрэчцы з Салігорскім РАУС

15.06.2013 Ігар Міхнавец перамагае ў судовай спрэчцы з Салігорскім РАУС

Мінскі абласны суд устаў на бок салігорца Ігара Міхнаўца ў яго спрэчцы з Раённым аддзяленнем унутраных справаў. На думку былога зняволеннега, не апошную ролю ў аднаўленні справядлівасці адыграў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Гародня: актывіст БХД абскарджвае адміністрацыйны штраф у парадку нагляду

15.06.2013 Гародня: актывіст БХД абскарджвае адміністрацыйны штраф у парадку нагляду

Суддзя Наталля Козел прызнала Сяргея вінаватым у вырабе друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных і аштрафавала на 20 базавых велічынь. А папярэднічала гэтаму затрыманне міліцыяй Верамеенкі яшчэ 12 сакавіка з торбай улётак каля партыйнага офісу па вуліцы Будзёнага.

У Магілёве суд не задаволіў скаргу актывіста АГП

14.06.2013 У Магілёве суд не задаволіў скаргу актывіста АГП

Сёння, 14 чэрвеня, суд Ленінскага раёна Магілёва разгледзеў скаргу актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Шарамета на адмову ў правядзенні пікета ў цэнтры горада. 7-га траўня ў дзень знікнення генерала Юрыя Захаранкі актывісты АГП збіраліся правесці пікет у цэнтры горада каля Дыягнастычнага цэнтра, аднак мясцовыя ўлады забарнілі ім гэта.

Справу аб паклёпе на БСДП разгледзіць касацыйная інстанцыя

13.06.2013 Справу аб паклёпе на БСДП разгледзіць касацыйная інстанцыя

Кіраўніцтва БСДП і сябар партыі Мікалай Залозны падалі касацыйныя скаргі ў Магілёўскі абласны суд на рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва. Сацыял-дэмакраты хочуць, каб рашэнне раённага суда было адменена і справа была накіравана на новы разгляд.

Падазраваны ў жорсткім забойстве гомельскай студэнткі папрасіў прабачэння

13.06.2013 Падазраваны ў жорсткім забойстве гомельскай студэнткі папрасіў прабачэння

Малады чалавек не знайшоў ніводнага слова ў сваё апраўданне. У Гомельскім абласным судзе працягваецца разгляд рэзананснай крымінальнай справы.

У Гродне вынесены смяротны прысуд 23-гадоваму хлопцу

13.06.2013 У Гродне вынесены смяротны прысуд 23-гадоваму хлопцу

Гродзенскі абласны суд прызнаў абвінавачанага вінаватым па чатырох артыкулах: забойства дзвюх асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю, крадзёж, здзек над трупамі, крадзё ж асабістых дакументаў.

І штрафы не аспрэчылі, і на працэс Гайдукова не трапілі

13.06.2013 І штрафы не аспрэчылі, і на працэс Гайдукова не трапілі

Сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і страшыня віцебскай арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў прыйшлі на разгляд сваіх касацыйных скаргаў у Віцебскі абласны суд. Далей першага паверха іх не пусцілі, бо там пачынаўся закрыты працэс над Андэем Гайдуковым. У задавальненні скаргаў актывістам адмовілі і праз нейкіх 15 хвілін выставілі за дзверы.

Мікалай Уласевіч накіраваў шостую скаргу ў Вярхоўны суд

13.06.2013 Мікалай Уласевіч накіраваў шостую скаргу ў Вярхоўны суд

Справа датычыць яшчэ выбарчай кампаніі 2012 года, калі Уласевіч быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Тады супраць яго была сфабрыкаваная адміністрацыйная справа паводле артыкулу 23.4 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэннях – «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы».

Сёння ў Гродне можа быць вынесены смяротны прысуд

12.06.2013 Сёння ў Гродне можа быць вынесены смяротны прысуд

На такім пакаранні настойвае дзяржаўны абвінаваўца па справе 23-гадовага жыхара Вілейкі. Ён абвінавачваецца ў забойстве двух асобаў з асаблівай жорсткасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства