Навіны на тэму: суды
07.07.2013 Валерый Вусік абскарджвае штрафы ў парадку нагляду
Нагадаем, што 29 сакавіка 2013 года старшыня суда Бялыніцкага раёна Уладзімір Гуз пакараў Валерыя Вусік аштрафам у памеры 30 базавых велічынь за паклёп на адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і штрафам у памеры 20 базавых велічынь за парушэнне артыкула 17 Закона аб СМІ пры распаўсюдзе газеты “Магілёўскі Выбар”.
05.07.2013 Суд аб забароне Мілавідскага фэсту адбудзецца 12 ліпеня
Вячаслаў Болбат, як адзін з арганізатараў Мілавідскага фэсту, падаў скаргу ў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы на дзеянні райвыканкама, які, на думку грамадскага актывіста, двойчы незаконна забараніў адукацыйна-культурніцкае мерапрыемства.
05.07.2013 Затрыманні нацыянал-бальшавікоў у Менску
У Менску 2 ліпеня былі затрыманыя актывісты нацыянал-бальшавіцкага руху Зміцер Паліенка, Аляксандр Палякоў і Дзяніс Гаўрыкаў. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што яны падазраюцца ў рабаванні, аднак калі актывістаў адвезлі ў Кастрычніцкі РУУС, на іх былі складзеныя пратаколы па артыкуле 17.1 КаАП РБ за нібыта нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы.
02.07.2013 Назіральнікі працягваюць маніторынг адміністратыўных працэсаў
Група назіральнікаў 1 ліпеня правяла маніторынг дзесяці звычайных судовых паседжанняў па справах аб адміністратыўных правапарушэннях.
02.07.2013 Гродзенскі абласны суд знайшоў парушэнні ў дзеяннях суддзі па справе Belarus Press Photo
Але адмовіўся распачынаць супраць Аляксандра Давыдава дысцыплінарную вытворчасць.
01.07.2013 Баранавічы: афіцыйная газета праз суд адкажа за запрашэнне на Мілавідскі фэст
Грамадскі актывіст Віктар Сырыца падаў на афіцыйную газету “Наш край” зыск у суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы у сувязі з публікацыяй 30 траўня 2013 года аб’явы з запрашэннем на Мілавідскі фэст, у арганізацыі якога ён пазней быў абвінавачаны РАУС.
28.06.2013 Анатоля Шумчанку асудзілі на 5 сутак
Старшыню рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоля Шумчанку судзілі і далі 5 сутак арышту. Пра гэта карэспандэнту «Свабоды» паведаміла намесьніца старшыні «Пэрспэктывы» Вольга Круміна.
27.06.2013 Прысуд Андрэю Гайдукевічу будзе агучаны 1 ліпеня
Разгляд справы адбываецца ў закрытым рэжыме, таму дагэтуль невядома, ці змененая абвінавачванне актывісту і якое пакаранне запрасіў пракурор. Родныя і сябры не вераць у тое, што Гайдукоў мог займацца шпіянажам, яны тлумачаць ціск з боку КДБ апазыцыйнымі поглядамі хлопца.
26.06.2013 Пракурор Стук адмовіўся гаварыць, ці перавыстаўлена абвінавачанне Андрэю Гайдукову
Намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук на прэс-канферэнцыі 25 чэрвеня адмовіўся адказваць на пытанне, ці перавыстаўлена ўжо абвінавачанне Андрэю Гайдукову. Нагадаем, малады чалавек абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве, суд над ім праходзіць у Віцебску ў закрытым рэжыме.
26.06.2013 Суддзя Федарцоў: Беларускія суды даўно страцілі карную функцыю
Беларускія суды даўно страцілі карную функцыю, заявіў 25 чэрвеня журналістам першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Аляксандр Федарцоў.
24.06.2013 Lawtrend і ПЦ "Вясна" правялі сумесны маніторынг судовых працэсаў
Маніторынг 11 судовых пасяджэнняў па справах аб адміністратыўных правапарушэннях правяла 20 чэрвеня група назіральнікаў Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend).
24.06.2013 Працэс над «шпіёнам» Гайдуковым: Маці была ў судзе
Вольга Гайдукова распавяла, што была сьведкай з боку абароны на судовым працэсе над сынам, якога вінавацяць у «здрадзе дзяржаве». Гайдукова атрымала афіцыйны адказ ад старшыні Віцебскага абласнога суду: на спатканьне з Андрэем яна можа разьлічваць толькі па сканчэньні суду.
24.06.2013 Cкарга наконт фотаальбома «Belarus Press Photo» не задаволена: выданне засталося «экстрэмісцкім»
24 чэрвеня Гродзенскі абласны суд павінен быў разгледзіць касацыйную скаргу па справе фотаальбому «Belarus Press Photo — 2011». У красавіку суд Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці прызнаў фотаальбом Belarus Press Photo 2011 экстрэмісцкім.
24.06.2013 Працаўнікі Круглянскага ільнозавода “выбіваюць” заробкі праз суд
Працаўнікі Круглянскага ільнозавода 20 чэрвеня падалі пазоў у суд Круглянскага раёна з патрабаваннем да адміністрацыі прадпрыемства выплаціць заробкі за красавік і травень, а таксама грошы на адпускныя.
21.06.2013 Жыхар Гомеля 4 гады змагаецца за аднаўленне на працы
За гэты час справа Аляксандра Транкунова ператварылася ў 11 тамоў разбіральніцтва, дзевяць разоў ён звяртаўся ў позвамі ў суд.










