Навіны на тэму: суды
15.07.2013 Баранавіцкі суд падтрымаў райвыканкам у забароне Мілавідскага фэсту
Сёння ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы адбыўся працяг судовага пасяджэння па скарзе актывіста грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Вячаслава Болбата на дзеянні Баранавіцкага райвыканкама, які двойчы забараніў адукацыйна-культурніцкае мерапрыемства “Мілавідскі фэст – памяці касінераў 1863 года”.
15.07.2013 Віцебскі абласны суд не падтрымаў скаргу Антаніны Піванос, якая патрабуе выканаць рашэнне КПЧ ААН
Пенсіянерка Антаніна Піванос – аўтарка вышыванкі са словамі малітвы "Ойча наш", якую ў 2008 годзе за з'яўленне з гэтай вышыванкай у цэнтры Віцебску прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за несанкцыянаванае пікетаванне.
15.07.2013 Ашмяны: трэці суд па справе адабраных на мяжы рэчаў перанесены на 25 ліпеня
16 ліпеня ў судзе Ашмянскага раёну будзе працягнуты разгляд іску грамадскага актывіста з Астравеччыны Мікалая Уласевіча да Ашмянскай рэгіянальнай мытні на прадмет вяртання асабістых рэчаў. Гэтыя рэчы былі забраныя ў Уласевіча на памежным пераходзе Катлоўка яшчэ 10 красавіка 2011 году.
15.07.2013 Выдавец газеты “Вольны горад” падаў касацыйную скаргу
Выдавец газеты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў 12 ліпеня накіраваў касацыйную скаргу ў Магілёўскі абласны суд на рашэнне суда Крычаўскага раёна ад 17 чэрвеня 2013 года. Нагадаем, што тады суд Крычаўскага раёна вынес рашэнне па іску “аб абароне дзелавой рэпутацыі” з боку КУП “Чэрыкаўскае ПМК № 280”.
13.07.2013 Слонім: суд аднавіў супрацоўніка птушкафабрыкі на працоўным месцы
"Я спадзяваўся, што мне акажа дапамогу прафсаюз, які дзейнічае на птушкафабрыцы, але памыліўся. Як аказалася, гэты прафсаюз абараняе не рабочага, а наймальніка. Таму я вырашыў звярнуцца ў Беларускі незалежны прафсаюз, і з яго боку мне была аказана кваліфікаваная дапамога. Дзякуючы гэтаму я здолеў дамагчыся справядлівасці ".
12.07.2013 Баранавічы: суд аб забароне Мілавідскага фэсту перанесены на 15 ліпеня
У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 12 ліпеня адбыўся рагляд скаргі актывіста грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Вячаслава Болбата на дзеянні Баранавіцкага райвыканкама, які, на думку грамадскага актывіста, 3 і 20 мая 2013 года двойчы незаконна забараніў адукацыйна-культурніцкае мерапрыемства “Мілавідскі фэст – памяці касінераў 1863 года”.
12.07.2013 У Магілёве суддзя Юрчанка спрабуе замяць справу
Суддзя Ленінскага раённага суда Магілёва Андрэй Юрчанка спрабуе замяць справу з нагоды паклёпу на Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамаду). Нагадаем, што нагодай для судовай спрэчкі стаў матэрыял, размешчаны на сайце naviny.by “У Магілёве з інтэрнату высяляюць сацыял-дэмакрата Мікалая Залознага”.
12.07.2013 На сёння прызначаны суд над віцебскай журналісткай
Віцебскую сябру ГА “БАЖ” Алену Сцяпанаву вінавацяць у парушэнні заканадаўства аб СМІ. Адміністратыўную справу завёў Кастрычніцкі РАУС Віцебска на падставе арт. 22.9 ч.2 КаАП.
12.07.2013 Жлобін: памылка прызнана, а судовы іск не задаволены
Суддзя Жлобінскага раённага суда Сняжана Галавенчык адмовіла ў задавальненні іску праваабаронцы Леаніда Судаленкі на карысць работніцы Беларускага металургічнага завода (БМЗ) Марыі Міраеўскай з патрабаваннем спагнаць з яе працадаўцы пенсію больш чым за чатыры гады.
11.07.2013 У Магілёве суд не задаволіў скаргу актывіста БХД Алега Аксёнава на КДБ
Учора, 10 ліпеня, суд Ленінскага раёна Магілёва пакінуў без задавальнення скаргу актывіста аргкамітэту партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Алега Аксёнава. Актывіст абскарджваў папярэджанне, якое яму вынесла КДБ 19 красавіка за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
11.07.2013 Калінкавіцкаму актывісту адмянілі мільённы штраф
Гомельскі абласны суд адмяніў мільённы штраф сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзянісу Рабянку з Калінкавічаў.
11.07.2013 У Магілёве нечакана адбыўся суд па скарзе Алега Аксёнава на КДБ
У Магілёве 10 ліпеня суд разглядзеў скаргу каардынатара аргкамітэту БХД Алега Аксёнава на незаконнае вынясенне яму папярэджання КДБ за нібыта дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
10.07.2013 Экс-кандыдат ў прэзідэнты Беларусі Някляеў ініцыяваў крымінальную справу супраць нападнікаў
У судзе Цэнтральнага раёна Менска 10 ліпеня пачнецца разгляд заявы экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімера Някляева пра узбуджэнне крымінальнай справы супраць асоб, якія напалі на яго увечары 19 снежня 2010 года.
08.07.2013 Прысуд Паўлу Пракаповічу - штраф у 25 базавых велічынь
Суд Савецкага раёна Менска прысудзіў Паўлу Пракаповічу штраф памерам у 25 базавых велічынь. Актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" пакаралі за акцыю памяці ахвяры гвалтоўнага знікнення - журналіста Дзмітрыя Завадскага.
08.07.2013 Баранавічы: суд другі раз вярнуў адміністрацыйны пратакол у міліцыю
Старшыня суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Мікалай Кміта другі раз адправіў адміністрацыйны пратакол, складзены на арганізатара святочнага мерапрыемства ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года Віктара Сырыцу, назад у міліцыю для выпраўлення недахопаў. Гэта стала вядома з ліста, які ён атрымаў 6 ліпеня з гарадскога суда.










