Навіны на тэму: суды
06.08.2013 Суд над маладафронтаўцам адбудзецца 19 жніўня
Аб гэтым паведаміў прэс-службе Маладога Фронта Уладзь Яроменак.
05.08.2013 З журналістаў “Вольнага горада” патрабуюць грошы за судовыя выдаткі
Рэдактар газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны кажа, што рашэнне аб выплаце якіх-небудзь грошай на карысць Чэрыкаўскай ПМК-280 можа быць прынятае толькі пасля разгляду касацыйнай скаргі выдаўца газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава ў Магілёўскім абласным судзе.
05.08.2013 Жлобін: пракуратура апратэставала апраўдальны прысуд сябру “Справядлівага свету”
Пракуратура Жлобінскага раёна накіравала пратэст у Гомельскі абласны суд на рашэнне Жлобінскага раённага суда апраўдаць сябра партыі “Справядлівы свет” Яўгена Басарэўскага. Агулам суд над Яўгенам Басарэўскім цягнуўся з 2010 года.
05.08.2013 Суд падтрымаў улады ў справе высялення жыхароў дома, што мае гістарычную каштоўнасць
Пытанне пра раптоўнае і прымусовае высяленне жыхароў, якім замест кватэр у цэнтры горада ўлады прапануюць варыянты у аддаленых мікрараёнах, з’явілася пасля заключэння гарвыканкамам інвестыцыйнай дамовы з адной з камерцыйных фірм.
05.08.2013 Віктар Сырыца скардзіцца ў Мінюст на суддзю
Кіраўнік Баранавіцкай суполкі ТБМ і актывіст Руху “За свабоду” Віктар Сырыца накіраваў скаргу ў Мінюст на суддзю Кацярыну Груда. Ён лічыць, што суддзя парушыла яго канстытуцыйныя правы, калі не прыняла хадайніцтва актывіста весці яго судовы працэс на беларускай мове.
04.08.2013 Адменена пастанова аб пакаранні штрафам Валерыя Вусіка за паклёп і распаўсюд незалежнага выдання
Старшыня Магілёўскага абласнога суда пастанавіў адмяніць рашэнне суда Бялыніцкага раёна ад 29 сакавіка 2013 года і рашэнне Магілёўскага абласнога суда ад 25 красавіка 2013 года і накіраваць справу на новы разгляд у суд Бялыніцкага раёна да другога суддзі.
02.08.2013 Баранавічы: суд вярнуў справу абвінавачанага ў арганізацыі прадпрымальніцкіх страйкаў на дапрацоўку
Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус атрымаў ліст за подпісам старшыні суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Мікалая Кміты, у якім паведамляецца, што ў адпаведнасці з пастановай суда 29 ліпеня 2013 года яго справа аб адміністацыйным правапарушэнні вяртаецца назад у міліцыю для выпраўлення недахопаў.
01.08.2013 Баранавічы: штраф 20 базавых за ўдзел у афіцыйным мерапрыемстве
Суддзя Кацярына Груда вынесла пастанову аб штрафе ў памеры 20 базавых велічыынь старшыні Баранавіцкай суполкі ТБМ, актывісту Руху “За свабоду” Віктару Сырыцы. Актывіст быў абвінавачаны ў парушэнні арт.23.34 Адміністрацыйнага кодэкса РБ – арганізацыі і правядзенні Мілавідскага фэсту.
31.07.2013 Калінкавічы: актывіст АГП Дзяніс Рабянок патрабуе даць прававую адзнаку дзеянням міліцыі
31 ліпеня актывіст АГП з Калінкавічаў Дзяніс Рабянок накіраваў заяву начальніку Гомельскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта з прапановай даць прававую адзнаку дзеянням міліцыянераў і прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасці. Скарга была напісана на супрацоўнікаў Калінкавіцкага РАУС, якія складалі адміністрацыйны пратакол на актывіста.
31.07.2013 Вярхоўны суд разглядае скаргу аб’яднання «За справядлівыя выбары»
31 ліпеня ў Вярхоўным судзе Беларусі пачнецца разгляд скаргі на Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі праваабарончаму грамадскаму аб’яднанню «За справядлівыя выбары». Пачатак у 10 гадзін.
30.07.2013 “Вольны горад” зноў вінавацяць у паклёпе
Адміністрацыя КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” падала чарговы пазоў у суд Крычаўскага раёна, у якім зноў вінаваціць газету “Вольны горад” у дыскрэдытацыі кіраўніцтва прадпрыемства і падрыве дзелавой рэпутацыі ПМК-280. Падставай для пазова паслужыў артыкул “З абвяржэннем пачакаем”, падпісаны Ганнай Владавай.
30.07.2013 Магілёў: справа аб знявазе БСДП усё ж будзе разгледжана ў касацыйным парадку
29 ліпеня суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Андрэя Юрчанкі аднавіў тэрміны на касацыю рашэння Ленінскага раённага суда ад 31 траўня 2013 года з нагоды абароны дзелавой рэпутацыі БСДП, а таксама гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі сябра БСДП Мікалая Залознага.
29.07.2013 Суды над актывістамі "Альтэрнатывы" (аднаўляецца)
У судзе Партызанскага раёна Менска 29 ліпеня праходзяць суды над трыма актывістамі кампаніі "Альтэрнатыва" Алегам Корбанам, Змітром Сільчанкам і Алегам Кералем. Суд пачнецца каля 9.30 ў памяшканні суду па вул. Сямашкі, 33. Адміністратыўную справу Алега Корбана разглядае суддзя Паўлоўская, а Змітра Сільчанка суддзя Кацярына Чайко.
29.07.2013 Тамара Сяргей абскарджвае рашэнне Генпракуратуры ў судзе
Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Менска адбудзецца разгляд скаргі юрыста і грамадскай актывісткі Тамары Сяргей на неправамоцныя дзеянні Генеральнай пракуратуры, якая вынесла ёй афіцыйнае папярэджанне аб крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай грамадскай арганізацыі.
27.07.2013 Скаргі на Салігорскі тэлеканал накіраваны ў пракуратуру, суд і ідэалагічны аддзел
Цяжбу з дзяржаўнымі тэлевізіёншычкамі актывіст вядзе з-за адмовы апошніх паставіць у эфіры ў сакавіку 2013 года віншаванні з 95-годдзем Беларускай Народнай Рэспублікі ды адказамі на свае звароты на рускай мове.










