Навіны на тэму: суды

Вярхоўны суд разгледзіць скаргу Андрэя Гайдукова 27 жніўня

15.08.2013 Вярхоўны суд разгледзіць скаргу Андрэя Гайдукова 27 жніўня

Касацыйная скарга асуджанага за спробу ўсталяваць кантакты з прадстаўнікамі замежнай спецслужбы Андрэя Гайдукова будзе разгледжаная ў Вярхоўным судзе 27 жніўня. Пачатак суду – у 9-30.

Брэст: скарга незалежнай журналісткі адхілена

14.08.2013 Брэст: скарга незалежнай журналісткі адхілена

Старшыня Брэсцкага абласнога суда Тамара Сучок не знайшла парушэнняў у ранейшых судовых рашэннях па справе Міланы Харытонавай, якая спрабавала абараніць свае гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю.

14.08.2013 Судовая калегія Гомельскага аблсуда сумняваецца ў канстытуцыйных правах грамадзян

Суддзі Гомельскага абласнога суда Леанора Буянкова, Алена Краўчанка і Аляксандр Хоміч паставілі кропку ў спрэчцы паміж старшынём Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Уладзімірам Сякерка і памежнікамі, якія знялі яго з цягніка з фармулёўкай «выяўлены грамадзянін, які праходзіць па спісах па даручэнні праваахоўных органаў».

Бялынічы: адміністрацыйная справа Валерыя Вусіка будзе разгледжана паўторна

13.08.2013 Бялынічы: адміністрацыйная справа Валерыя Вусіка будзе разгледжана паўторна

Грамадскі актывіст з вёскі Лебедзянка Бялыніцкага раёна Валерый Вусік атрымаў позву з суда Бялыніцкага раёна. У ёй паведамляецца, што суд выклікае яго ў якасці асобы, якая прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці, для разгляду справы ў судзе ў 11-00 16 жніўня.

Пракуратура Баранавічаў адмовілася рэагаваць на калектыўную скаргу па справе Мілавідскага фэсту

13.08.2013 Пракуратура Баранавічаў адмовілася рэагаваць на калектыўную скаргу па справе Мілавідскага фэсту

Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў ліст за подпісам выконваючага абавязкі Баранавіцкага міжраённага пракурора П.М. Навіцкага, у якім паведамляецца, што калектыўная скарга грамадзян па справе Мілавідскага фэсту вяртаецца назад заяўнікам.

Упраўленне юстыцыі прызнала: віцебскія суддзі не грэбуюць пераступіць закон

13.08.2013 Упраўленне юстыцыі прызнала: віцебскія суддзі не грэбуюць пераступіць закон

На аператыўнай нарадзе галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама разгледжаны паступіўшыя з Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і пракуратуры Віцебскай вобласці звароты праваабаронцы Паўла Левінава.

Маладзечна: супрацоўніка суда прыцягнуць да адказнасці за тое, што ён не падрыхтаваў адказ на запыт грамадзяніна

12.08.2013 Маладзечна: супрацоўніка суда прыцягнуць да адказнасці за тое, што ён не падрыхтаваў адказ на запыт грамадзяніна

Зварот накіроўвала жыхарка Маладзечна Алеся Садоўская, якая другі год спрабуе праз суд і праваабарочыя органы даказаць, што яе беспадстаўна спрабавалі прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці.

Дзяніса Сахара судзяць за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі

12.08.2013 Дзяніса Сахара судзяць за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі

У судзе Менскага раёна 12 жніўня будзе разглядацца адміністратыўная справа актывіста нацыянал-бальшавісцкага руху Беларусі Дзяніса Сахара. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы ( арт 23.4 КаАП РБ).

У справе Мілавідскага фэсту супрацоўнікі Баранавіцкага райвыканкама заблыталіся

10.08.2013 У справе Мілавідскага фэсту супрацоўнікі Баранавіцкага райвыканкама заблыталіся

Атрымоўваецца, што райвыканкам спачатку абвясціў 30 мая ў газеце пра запланаваны фэст, а ў гэты ж дзень і адмяніў сваё свята ля Мілавідаў, але чамусьці 2 чэрвеня асобныя чыноўнікі ўсё ж такі правялі (!!!) адмененае мерапрыемства ў гонар паўстанцаў 1863 года.

«Справаводства па-беларуску!»: родная мова ў грамадзянскай судовай вытворчасці

10.08.2013 «Справаводства па-беларуску!»: родная мова ў грамадзянскай судовай вытворчасці

Грамадзянская ініцыятыва «Справаводства па-беларуску!» у межах агульнанацыянальнай кампаніі «Зробім лепш!» распачала кампанію па пашырэнню беларускамоўнага справаводства ў грамадзянскай судовай вытворчасці.

Баранавічы: у справе Мілавідскага фэсту будзе разбірацца Брэсцкі абласны суд

08.08.2013 Баранавічы: у справе Мілавідскага фэсту будзе разбірацца Брэсцкі абласны суд

Грамадскі актывіст Віктар Сырыца 8 жніўня падаў скаргу на пастанову суддзі суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы па справе Мілавідскага фэсту ў Брэсцкі абласны суд. Віктар Сырыца просіць адмяніць пастанову суддзі суда, а справу аб адміністрацыйным правапарушэнні спыніць з-за адсутнасці складу правапарушэння.

Жлобін: Яўген Басарэўскі падаў пярэчанне на пратэст пракуратуры

08.08.2013 Жлобін: Яўген Басарэўскі падаў пярэчанне на пратэст пракуратуры

Сябра партыі “Справядлівы свет” Яўген Басарэўскі разам са сваім адвакатам падаў пярэчанне на пратэст пракуратуры Жлобінскага раёна, якая не пагадзілася з апраўдальным прысудам актывісту. Аналагічным чынам паступіла былая калега Басарэўскага Валянціна Касцюкевіч, якая праходзіла з сябрам партыі левых па адной справе.

Касацыйная скарга выдаўца “Вольнага горада”  будзе разгледжана 28 жніўня

07.08.2013 Касацыйная скарга выдаўца “Вольнага горада” будзе разгледжана 28 жніўня

Суд Крычаўскага раёна прызнаў распаўсюджаныя ў газеце “Вольны горад” (№ 4 ад 3 лютага 2013 года) у артыкуле “Прыгонныя” звесткі адносна КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” не адпавядаючымі рэчаіснасці і абавязаў газету “Вольны горад” апублікаваць абвяржэнне.

Баранавічы: па справе Мілавідскага фэсту просяць разабрацца пракуратуру

07.08.2013 Баранавічы: па справе Мілавідскага фэсту просяць разабрацца пракуратуру

Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты, абураныя неаб’ектыўным і спешным рашэннем суддзі Кацярыны Груда, 6 жніўня накіравалі калектыўную скаргу ў пракуратуру па адміністрацыйнай справе Віктара Сырыцы.

Праваабаронцаў "Вясны" пакаралі штрафамі (копія пастановы)

06.08.2013 Праваабаронцаў "Вясны" пакаралі штрафамі (копія пастановы)

Праваабаронцаў ПЦ "Вясна" Таццяну Равяка і Уладзіміра Лабковіча пакаралі штрафамі ў памеры па 30 базавых велічыняў за раздачу паштовак з выяваю Алеся Бяляцкага..

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства