Навіны на тэму: суды
10.09.2013 Суд Крычаўскага раёна спагнаў з журналістаў “Вольнага горада” грошы за судовыя выдаткі
10 верасня адбылося паседжанне суда Крычаўскага раёна, на якім быў разгледжаны чарговы пазоў з боку КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” да журналістаў незалежнай газеты “Вольны горад”.
09.09.2013 Віцебскага сябра партыі "Справядлівы свет" аштрафавалі за ўлёткі
За распаўсюд улётак пра "Народны рэферэндум" у Віцебску сябра партыі "Справядлівы свет" Андрэя Андрэева аштрафавалі на два мільёны рублёў. Суд Кастрычніцкага раёну прызнаў яго парушальнікам заканадаўства аб СМІ.
06.09.2013 Штраф за ўтрыманне свінней у пяцікіламетровай зоне абскарджаны ў судзе
Святлана Ліпецкая абскардзіла ў судзе Магілёўскага раёна пастанову адміністрацыйнай камісіі Магілёўскага райвыканкаму ад 30 жніўня 2013 года, паводле якой жанчыну аштрафавалі на 1,5 мільёны рублёў.
06.09.2013 У Магілёве забарона пікета праваабаронцаў прызнана законнай
Такое рашэнне вынес суд Ленінскага раёна Магілёва 3 жніўня 2013 года ў асобе суддзі Андрэя Юрчанкі. Праз суд праваабаронца Барыс Бухель хацеў аспрэчыць забарону пікета, а таксама прызнаць рашэнне гарвыканкама аб адзіным вызначаным месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе незаконным.
05.09.2013 Дата разгляду касацыйных скаргаў пра прымусовае псіхіятрычнае лячэнне Пастнова пакуль не вядомая
Касацыйную скаргу на рашэнне Віцебскага райсуду адвакат віцебскага "лекара-праўдаруба", прымусова змешчанага ў абласны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі, падаў 30 жніўня. Яшчэ раней Ігар Пастноў даслаў у абласны суд уласную скаргу – ен напісаў яе самастойна, калі зразумеў, што знаходзіцца ў ізаляцыі, і што яго пазбавілі юрыдычнай дапамогі.
05.09.2013 Бярозаўскія праваабаронцы будуць судзіцца з райвыканкамам
Адмову ў пікеце, які заяўляўся на 4 жніўня бягучага году ў падтрымку палітзняволенага старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна”Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў, праваабаронцы лічаць неабаснаванай і неправамернай.
04.09.2013 Дзянісу Сахару прысудзілі штраф - 40 базавых велічынь
Сёння актывіст нацыянал-бальшавіцкага руху быў прызнаны вінаватым у непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы (арт 23.4 КаАП РБ) і пакараны штрафам на суму 4 млн. рублёў.
04.09.2013 Блогер Глеб Лабадзенка выйграў суд за беларускую мову
Ён абскардзіў парушэньне закону аб зваротах грамадзян, якое выявілася ў тым, што супрацоўнік ЖЭС на ягоны беларускамоўны зварот адказаў па-расейску.
03.09.2013 Маці асуджанага на смяротнае пакаранне звярнулася да кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы
Тамара Сілюн заклікае Філарэта звярнуцца да прэзідэнта Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні і адмене смяротнага пакарання ў дачыненні да яе сына.
02.09.2013 За бел-чырвона-белы сцяг — 5 сутак арышту
Іллю Дабратвора абвінавачваюць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ). Справу разглядаў суддзя Сяргей Бандарэнка. Прысуд - 5 сутак арышту.
02.09.2013 Дзмітрый Яўстратаў дамагаецца вяртання зямлі, незаконна перададзенай фермеру
Гэтым разам жыхар вёскі Нядашава-2 Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці падаў наглядную скаргу ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.
02.09.2013 Брэст: на гарвыканкам пададзена скарга ў суд
Мясцовы каардынатар Руху “За Свабоду!” Дзяніс Турчаняк спрабуе дамагчыся прызнання незаконнымі дзеянні брэсцкіх уладаў, якія тычацца будаўніцтва на тэрыторыі, што ахоўваецца дзяржавай.
02.09.2013 Стала вядома дата касацыі па смяротнаму прысуду жыхару Гомеля
Разгляд касацыйнай скаргі асуджанага да вышэйшай меры пакарання Аляксандра Грунова і яго адваката Сяргея Краснова прызначаны на раніцу 18 кастрычніка бягучага года ў судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда.
02.09.2013 Суд не задаволіў касацыйную скаргу Уладзіміра Лабковіча
Мінскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргі правабаронцы Уладзіміра Лабковіча на вынесены яму прысуд судом Савецкага раёну Мінска 3 мільёны рублёў штрафу.
30.08.2013 У судзе Крычаўскага раёна пачаўся разгляд чарговага пазова адміністрацыі ПМК да газеты “Вольны горад”
Падставай для пазова на гэты раз паслужыў артыкул “З абвяржэннем пачакаем”, падпісаны Ганнай Владавай, які быў змешчаны ў нумары газеты “Вольны горад” ад 29 чэрвеня.










