Навіны на тэму: суды
25.09.2013 ПЦ “Вясна” ўдакладняе інфармацыю адносна справы Васіля Парфянкова
25 верасня ў Праваабарончага цэнтра “Вясна” з’явілася новая інфармацыя пра акалічнасці грамадзянскай справы аб накіраванні Васіля Парфянкова ў лячэбна-працоўны прафілакторый.
23.09.2013 Гродна: суд прызнаў законнай забарону пікету
Дзве з паловай гадзіны працягваўся 23 верасня разгляд скаргі гродненскіх праваабаронцаў на рашэнне Гродненскага гарвыканкаму, якім было забаронена правядзенне ў горадзе інфармацыйнага пікету ў падтрымку палітзняволенага Алеся Бяляцкага. У выніку суддзя Жана Краўчанка не задаволіла скаргу Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля.
23.09.2013 Публіцыст Андрэй Пачобут вызвалены ад крымінальнай адказнасці
Паўгадзіны доўжылася сёння “вызваленне” Андрэя Пачобута ў Ленінскім раённым судзе Гродна. Працэс закрыцця крымінальнай справы аформіў суддзя Юрый Казакевіч. Публіцыст Андрэй Пачобут вызвалены ад адбыцця пакарання ў звязку з тым, што ён не парушыў заканадаўства.
23.09.2013 Пачобута вызвалілі ад пакарання
У судзе Ленінскага раёну Горадні адбыўся разгляд справы журналіста Андрэя Пачобута, які ў ліпені 2011 года быў асуджаны за «паклёп на прэзыдэнта» на 3 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады. Было прынята рашэньне вызваліць журналіста ад пакараньня.
23.09.2013 Мінскі гарадскі суд накіраваў справу Контуша на перагляд
Суддзя Валер Камісараў адмяніў пастанову і накіраваў справу на новы разгляд у суд Цэнтральнага раёна.
23.09.2013 Сёння - суд над Андрэем Пачобутам
Справа журналіста будзе разглядацца ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Пачатак працэсу - у 15:30.
23.09.2013 Віталь Коўш асуджаны на чатыры гады зняволення
Суд Брэсцкага раёна паўторна разгледзеў справу грамадскага актывіста і прызнаў яго вінаватым у арганізацыі нелегальнага пераходу праз беларуска-польскую мяжу грамадзянамі Індыі. Суддзя Уладзімір Шаламіцкі абвесціў, што раней вынесенае пакаранне застаецца без зменаў.
22.09.2013 Гродна: у панядзелак перагляд крымінальнай справы Андрэя Пачобута
21 верасня Андрэй Пачобут атрымаў позву ў суд Ленінскага раёна Гродна, у якой пазначана “аб вызваленні ад пакарання”. Справа будзе разглядацца ў панядзелак 23 верасня у 15.30. Рашэннем гэтага суда ад 5 ліпеня 2011 года Андрэй Пачобут быў пакараны трыма гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.
20.09.2013 Баранавічы: аб’яднанне баранавіцкіх украінцаў “Кабзар” судзіцца за магчымасць атрымаць памяшканне
Грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 19 верасня падаў ў суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы скаргу на дзеянні начальніка ўпраўлення эканомікі гарвыканкама Раісы Уласовіч.
19.09.2013 Крычаў: “Вольны горад” зноў у судзе
Суддзя Антаніна Качанава высвятляла абставіны таго, ці сапраўды журналісты газеты “Вольны горад” у артыкуле “З абвяржэннем пачакаем” дыскрэдытавалі кіраўніцтва прадпрыемства і падрывалі дзелавую рэпутацыю КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280”.
19.09.2013 Андрэя Пачобута чакае суд
20 верасня заканчваецца перыяд адтэрміноўкі пакарання гродзенскага журналіста, сябра ГА “БАЖ” Андрэя Пачобута па крымінальнай справе за “паклёп на прэзідэнта”.
19.09.2013 Бабруйск: Пазоў сябраў СПБ не задаволены
Пазоўнікі - сябры пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага на заводзе Трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТДіА), адказчыкі – прадстаўнікі адміністрацыі прадпрыемства. Нагадаем, гэта было трэцяе судовае пасяджэнне, на якім рабочыя цэха № 2 спрабавалі дамагчыся выплаты квартальнай прэміі за высокую культуру вытворчасці.
18.09.2013 Аляксандр Кузьмін абскарджвае пракурорскае папярэджанне ў судзе
Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Аляксандр Кузьмін з Белаазёрска абскарджае ў судзе папярэджанне, вынесенае яму за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі Бярозаўскай раённай пракуратурай (за подпісам Данілы Дзярабіна) і падтрыманае Брэсцкай абласной. У судзе Ленінскага раёна Брэста прайшоў першы судовы працэс.
18.09.2013 Суд перанёс перагляд справы Уладзіміра Лабковіча
Прычына - выкліканы ў якасці сведкі супрацоўнік міліцыі Смаляк, якім былі затрыманыя праваабаронцы падчас раздачы паштовак з інфармацыяй пра палітвязня Алеся Бяляцкага, так і не з'явіўся на судовае паседжанне. Наступнае паседжанне прызначана на 30 верасня, пачнецца ў 09:15.
18.09.2013 Бабруйск: сябры СПБ судзяцца з адміністрацыяй завода за нявыплату прэмій
17 верасня суд Бабруйскага раёна працягнуў разгляд справы аб нявыплаце грашовых прэмій сябрам пярвічкі СПБ на заводзе Трактарных дэталяў і агрэгатаў. Працоўныя дамагаюцца выплаты квартальнай прэміі – за высокую культуру вытворчасці. Яе, як сцвярджаюць пазоўнікі, не атрымалі толькі сябры СПБ.










