Навіны на тэму: суды

Актывіста АГП Дзяніса Рабянка суд прызнаў вінаватым, але… не пакараў

08.10.2013 Актывіста АГП Дзяніса Рабянка суд прызнаў вінаватым, але… не пакараў

7 кастрычніка ў Калінкавічах завяршыўся суд над актывістам АГП Дзянісам Рабянком. Згодна з пастановай суду, ён прызнаны вінаватым у парушэнні артыкула 9.1 КаАП. Тым не менш, адміністрацыйны працэс у адносінах да яго быў спынены ў сувязі са сканчэннем тэрміну прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.

Аршанскі актывіст Мікалай Дзямідаў рыхтуе скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН

08.10.2013 Аршанскі актывіст Мікалай Дзямідаў рыхтуе скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН

Праблема, з якой сябар партыі левых "Справядлівы свет" вырашыў звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека, паўстала пасля мінулагодніх выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. З тае пары ён спрабуе прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэнні выбарчага заканадаўства.

Суд па справе Лабковіча сёння таксама не адбыўся

07.10.2013 Суд па справе Лабковіча сёння таксама не адбыўся

7 кастрычніка ў судзе Савецкага раёна Мінска сябру Рады ПЦ “Вясна” Уладзіміру Лабковічу паведамілі, што працэс адбудзецца заўтра, пачнецца а 9-й раніцы. Гэта ўжо чацвертая дата, на якую суд прызначае перагляд адміністратыўнай справы праваабаронцы.

Мінгарсуд адмяніў пастанову ад прыцягненні да адказнасці нацбола Дзмітрыя Паліенкі

07.10.2013 Мінгарсуд адмяніў пастанову ад прыцягненні да адказнасці нацбола Дзмітрыя Паліенкі

4 кастрычніка Менскі гарадскі суд адмяніў пастанову суда Цэнтральнага раёна сталіцы аб прыцягненні да адміністратыўнай адказнасці актывіста нацыянал-бальшавіцкага руху Дзмітрыя Паліенкі.

Новы хімічны завод у Сьветлагорску пайшоў пад суд

04.10.2013 Новы хімічны завод у Сьветлагорску пайшоў пад суд

4 кастрычніка ў Сьветлагорскім раённым судзе прызначаны разгляд пазову грамадзкага аб’яднаньня «Экадом» і кіраўніка ініцыятыўнай групы грамадзянаў Тэльмана Масьлюкова супраць будаўніцтва ў горадзе заводу па вытворчасьці сульфатнай беленай цэлюлёзы.

З Уладзіміра Яроменка зняты прэвентыўны нагляд

03.10.2013 З Уладзіміра Яроменка зняты прэвентыўны нагляд

З былога палітычнага зняволенага, удзельніка «Плошчы-2010», маладафронтаўца Уладзіміра Яроменка 1 кастрычніка зняты прэвентыўны нагляд — такое рашэнне прыняў суд. Пра гэта актывісту паведамілі ў крымінальна-выканаўчай інспэкцыі міліцыі Першамайскага раёну Менска.

02.10.2013 Актывіст Леанід Здрэстаў дамогся пакараньня віцебскіх судзьдзяў

Двойчы Віцебскі абласны суд адмяняў пастановы, вынесеныя судзьдзямі суду Кастрычніцкага раёну Віцебску, аб адмове распачаць справы паводле скаргаў жыхара Віцебскага раёну Леаніда Здрэстава супраць УП «Віцебскаблгаз».

Што такое лячэбна-працоўныя прафілакторыі ў Беларусі

01.10.2013 Што такое лячэбна-працоўныя прафілакторыі ў Беларусі

У межах правядзення маніторынгу за месцамі прымусовага ўтрымання грамадзян у Рэспубліцы Беларусь Праваабарончы цэнтр «Вясна» прапануе да ўвагі дадзены матэрыял пра сістэму ЛПП, заканадаўства аб прымусовай ізаляцыі асоб, якія пакутуюць на алкагалізм і наркаманію, а таксама практыку яго прымянення.

Ігар Пасноў спадзяецца на далейшую дапамогу праваабаронцаў

01.10.2013 Ігар Пасноў спадзяецца на далейшую дапамогу праваабаронцаў

Віцебскі лекар Ігар Пастноў, які больш за месяц знаходзіўся на прымусовым лячэнні ў абласным клінічным цэнтры псіхіятрыі і наркалогіі, збіраецца працягваць абскарджанне рашэнне райсуду Віцебскага раёну, які санкцыянаваў лячэнне. Калі гэтага не ўдасца дамагчыся на нацыянальным узроўні, Ігар Пастноў не выключае звароту ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Віцебскі абласны суд не адмяніў штраф за распаўсюд улётак

01.10.2013 Віцебскі абласны суд не адмяніў штраф за распаўсюд улётак

Рашэнне Кастрычніцкага райсуду спрабаваў абскардзіць сябра партыі левых «Справядлівы свет» Андрэй Андрэеў. Яго аштрафавалі на 2 мільёны рублёў за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў кампаніі «Гавары праўду» -- улётак з інфармацыяй пра «Народны рэфэрэндум» і «Грамадзянскую дамову».

Судзяць удзельнікаў фэстывалю бегу «Кубак выкліку»

30.09.2013 Судзяць удзельнікаў фэстывалю бегу «Кубак выкліку»

У судзе Цэнтральнага раёна Менска ў 15 гадзін пачаўся разгляд адміністратыўных спраў удзельнікаў фэстывалю бегу «Кубак выкліку», які праходзіў 28 верасня .

Супрацоўнік міліцыі не жадае сведчыць па справе Уладзіміра Лабковіча

30.09.2013 Супрацоўнік міліцыі не жадае сведчыць па справе Уладзіміра Лабковіча

30 верасня сведка-міліцыянт, які затрымліваў праваабаронцаў “Вясны” Уладзіміра Лабковіча і Таццяну Рэвяку падчас раздачы інфармацыйных матэрыялаў пра палітвязня Алеся Бяляцкага, у чарговы раз не з’явіўся на судовае паседжанне. Перагляд адміністратыўнай справы перанесены на 7 кастрычніка і пачнецца а 9-й раніцы.

30.09.2013 Павел Вінаградаў зноў за кратамі

Затрыманы ў Менску актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Павел Вінаградаў 27 верасня асуджаны судом Савецкага раёна сталіцы да 15 сутак арышту. Як паведаміла жонка актывіста Святлана Вінаградава, ён прызнаны вінаватым па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях

30.09.2013 Удзельнікаў забегу ў майках Статкевіча будуць судзіць за незаконнае пікетаваньне

Працэс па справе чатырох удзельнікаў фэстывалю бегу «Кубак выкліку», які прайшоў 28 верасьня ў Мінску па ініцыятыве беларускіх спартовак Аліны Талай і Аляксандры Герасімені, адбудзецца 30 верасьня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.

Актывіст незалежнай прафсаюзнай суполкі скардзіцца ў Брэсцкі абласны суд

27.09.2013 Актывіст незалежнай прафсаюзнай суполкі скардзіцца ў Брэсцкі абласны суд

Леанід Дубаносаў не згодны з рашэннем суда Лунінецкага раёна, які прызнаў законным ягонае звальненне з прадпрыемства “Граніт”, і не выявіў факту дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыналежнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства