Навіны на тэму: суды

Літоўскі МЗС прайграў беларускаму антыядзернаму актывісту

23.10.2013 Літоўскі МЗС прайграў беларускаму антыядзернаму актывісту

Грамадска-палітычны актывіст з Астравеччыны Мікола Уласевіч атрымаў паведамленне ад свайго адваката з Літвы. Вышэйшая судовая інстанцыя гэтай краіны не задаволіла касацыйную скаргу Міністэрства замежных спраў Літвы на пастанову адміністрацыйнага суда Вільні, які сваім рашэннем прызнаў незаконнымі дзеянні адпаведных органаў Літвы па забароне Уласевічу ўезду ў Літву на тры месяцы.

Вярхоўны суд адмяніў прысуд аб смяротным пакаранні

22.10.2013 Вярхоўны суд адмяніў прысуд аб смяротным пакаранні

Справа гамельчука Аляксандра Грунова адпраўленая на новае судовае разбіральніцтва ў Гомельскі абласны суд.

Суд Крычаўскага раёна задаволіў чарговы пазоў супраць газеты “Вольны горад”

22.10.2013 Суд Крычаўскага раёна задаволіў чарговы пазоў супраць газеты “Вольны горад”

Суддзя Антаніна Качанава прыйшла да высновы, што журналісты газеты “Вольны горад” у артыкуле “З абвяржэннем пачакаем” дыскрэдытавалі кіраўніцтва прадпрыемства і падрывалі дзелавую рэпутацыю КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280”.

Нацболы скардзяцца і... перамагаюць

22.10.2013 Нацболы скардзяцца і... перамагаюць

21 кастрычніка суд Мінскага раёна і горада Заслаўе, разгледзеўшы скаргі групы беларускіх нацыянал -бальшавікоў , адмяніў пастановы, вынесеныя начальнікам Ждановіцкага аддзялення міліцыі, і накіраваў іх адміністратыўные справы на дапрацоўку.

Касацыйная скарга МЗС Літвы па справе беларускага антыядзершчыка Мікалая Уласевіча не задаволеная

22.10.2013 Касацыйная скарга МЗС Літвы па справе беларускага антыядзершчыка Мікалая Уласевіча не задаволеная

21 кастрычніка грамадска-палітычны актывіст з Астравеччыны Мікола Уласевіч атрымаў паведамленне ад свайго адваката з Літвы. У гэты дзень вышэйшая судовая інстанцыя гэтай краіны не задаволіла касацыйную скаргу Міністэрства замежных спраў Літвы на пастанову адміністрацыйнага суда Вільні.

«Кроў за кроў» vs права на жыццё. Што вырашыць Вярхоўны Суд?

18.10.2013 «Кроў за кроў» vs права на жыццё. Што вырашыць Вярхоўны Суд?

18 кастрычніка ў Вярхоўным Судзе адвакат асуджанага да смяротнай кары Аляксандра Грунова заклікаў суддзяў: «... каб, калі будзеце прымаць канчатковае рашэнне, кіраваліся толькі законам, а не эмоцыямі. Прынцып Таліёна «кроў за кроў» адышоў у старажытнасць». Якім будзе рашэнне Вярхоўнага Суда, стане вядома 22 кастрычніка.

Рашэнне Вярхоўнага суда па скарзе асуджанага за забойства агучаць 22 кастрычніка

18.10.2013 Рашэнне Вярхоўнага суда па скарзе асуджанага за забойства агучаць 22 кастрычніка

Вярхоўны суд Беларусі 18 кастрычніка разгледзеў касацыйную скаргу жыхара Гомеля Аляксандра Грунова, асуджанага да выключнай меры пакарання за забойства студэнткі. Канчатковае рашэнне будзе агучанае 22 кастрычніка ў 15 гадзін. Падрабязнасці – пазней на нашым сайце.

Брэст: незалежная журналістка скардзіцца старшыні Вярхоўнага суда

17.10.2013 Брэст: незалежная журналістка скардзіцца старшыні Вярхоўнага суда

Фотакарэспандэнт Мілана Харытонава аспрэчвае раней вынесенае рашэнне суда першай інстанцыі і вызначэнне калегіі па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда ў справе абароны гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.

Разгляд касацыйнай скаргі асуджанага за забойства – 18 кастрычніка ў Вярхоўным судзе

17.10.2013 Разгляд касацыйнай скаргі асуджанага за забойства – 18 кастрычніка ў Вярхоўным судзе

18 кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць касацыйную скаргу жыхара Гомеля Аляксандра Грунова, асуджанага да выключнай меры пакарання за забойства студэнткі.

Баранавічы: Мікалай Чарнавус дабіваецца выдзялення памяшкання для арганізацыі праз суд

16.10.2013 Баранавічы: Мікалай Чарнавус дабіваецца выдзялення памяшкання для арганізацыі праз суд

16 кастрычніка ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы адбыўся папярэдні разгляд скаргі грамадскага актывіста Мікалая Чарнавуса на дзеянні начальніка ўпраўлення эканомікі Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта Раісы Уласовіч.

Бабруйск: Блогер Алег Жалноў звернецца па дапамогу да адваката

16.10.2013 Бабруйск: Блогер Алег Жалноў звернецца па дапамогу да адваката

15 кастрычніка ў бабруйскім судзе прайшло другое пасяджэнне па справе Алега Жалнова. Нагадаем, супрацоўнікі ДАІ даводзяць суддзі Наталлі Чарапуха, што блогер і яго сын Аляксей аказвалі ім супраціў, прымянялі фізічную сілу. Жалновы настойваюць на тым, што наадварот самі сталі ахвярамі перавышэння паўнамоцтваў з боку супрацоўнікаў ДАІ.

Крычаў: чарговы суд супраць газеты “Вольны горад”

15.10.2013 Крычаў: чарговы суд супраць газеты “Вольны горад”

Працаўнікі КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” -- штукатур Байгола і столяр Конеў патрабуюць ад журналістаў кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 16 мільёнаў рублёў за выкладзеныя ў артыкуле “З абвяржэннем пачакаем” звесткі. Згодна пазоўнікаў, выкладзеныя ў артыкуле звесткі пра тое, што з імі не заключаны належным чынам працоўныя дамовы, даставілі ім маральныя пакуты.

Магілёўскага апазіцыянера хочуць выселіць з інтэрнату праз суд

15.10.2013 Магілёўскага апазіцыянера хочуць выселіць з інтэрнату праз суд

Актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Мікалай Залозны атрымаў позву ў суд Ленінскага раёна Магілёва. Паводле яе, 24 кастрычніка 2013 года суддзя Юлія Трапыніна разгледзіць пытанне высялення актывіста з інтэрнату без прадастаўлення яму іншага жылля.

Магілёў: адміністрацыйны пратакол вернуты на дапрацоўку ў міліцыю

12.10.2013 Магілёў: адміністрацыйны пратакол вернуты на дапрацоўку ў міліцыю

11 кастрычніка суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Вольгі Бекушавай пачаў разгляд справы з нагоды затрымання за раздачу ўлётак актывістам дэмакратычнага руху Юрыя Новікава. Падчас суду было выяўлена, што выдадзеная актывісту копія пратакола адміністрацыйнага правапарушэння не супадае з арыгіналам.

Віцебскі суд  не заўважыў парушэння правоў на публічнае выкаванне сваіх меркаванняў

10.10.2013 Віцебскі суд не заўважыў парушэння правоў на публічнае выкаванне сваіх меркаванняў

У Першамайскім райсудзе Віцебска адбыўся разгляд скаргі актывістаў, якія прасілі абавязаць раённыя ўлады даць дазвол на правядзенне пікета супраць размяшчэння расійскіх вайсковых баз.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства