Навіны на тэму: суды

Паседжаньне ў Жодзінскім судзе – чарговая акцыя салідарнасьці з Алесем Бяляцкім

09.11.2013 Паседжаньне ў Жодзінскім судзе – чарговая акцыя салідарнасьці з Алесем Бяляцкім

8 лістапада ў Жодзінскім гарадскім судзе пад старшынствам судзьдзі Івана Грынкевіча адбылося другое паседжаньне па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай адносна адмовы Жодзінскага выканкаму даць дазвол на правядзеньне пікетаваньня ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў, якое плянавалася правесьці сёлета 4 жніўня.

Мінгарсуд адмяніў “завочны” штраф прадпрымальніку Вячаславу Піліпуку

08.11.2013 Мінгарсуд адмяніў “завочны” штраф прадпрымальніку Вячаславу Піліпуку

Мінскі гарадскі суд адмяніў пастанову пра штраф у дачыненні да сталічнага прадпрымальніка Вячаслава Піліпука, які выступае супраць высечкі дрэваў пад будаўніцтва аўтацэнтра Audi AG ў мікрараёне Уручча. Адміністратыўная справа накіравана ў суд Першамайскага раёна на новы разгляд.

Суд на гомельскім актывістам адбудзецца 13 лістапада

08.11.2013 Суд на гомельскім актывістам адбудзецца 13 лістапада

Сёння з 10 гадзін раніцы намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў знаходзіцца ў начальніка аддзелу грамадскага парадку Новабеліцкага РАУС Гомеля, падпалкоўніка Генадзя Хількевіча. Супраць яго тут склалі адміністрацыйны пратакол аб парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.

Рамана Пратасевіча асудзілі на двое сутак арышту

08.11.2013 Рамана Пратасевіча асудзілі на двое сутак арышту

Актывіста “Маладога фронту” Рамана Пратасевіча збіраюцца судзіць. Як высветлілі ягоныя паплечнікі, 6 лістапада яго затрымалі пад час суду над Зміцерам Дашкевічам і адвезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе ён правёў 2 дні, паколькі 7 лістапада суды не працавалі. Пакуль вядома, што яго асудзілі на 2 сутак арышту і вызвалілі з залы суда, паколькі гэты тэрмін актывіст адбыў на Акрэсціна.

08.11.2013 На «Белсат» падалі ў суд

Андрэй Белякоў сцвярджае, што тэлебачанне «Белсат» незаконна выкарыстоўвае свой таварны знак.

Чарговае судовае паседжанне наконт будаўніцтва завода беленай цэлюлозы прайшло 6 лістапада

07.11.2013 Чарговае судовае паседжанне наконт будаўніцтва завода беленай цэлюлозы прайшло 6 лістапада

Трэцяе судовае паседжанне па экалагічнаму іску адносна будаўніцтва завода беленай цэлюлозы адбылося 6 лістапада ў Светлагорску. Як стала вядома сайту HoradS.by з прэс-рэліза, суду былі прадастаўлены матэрыялы пра тое, што ў Еўрапейскім Саюзе і Расіі адмаўляюцца ад выкарыстання дыяксіду хлору – небяспечнага рэчыва, якое збіраюцца выкарыстоўваць на заводзе ў Светлагорску.

Слонімскі суд цвёрда стаіць на баку райвыканкама

06.11.2013 Слонімскі суд цвёрда стаіць на баку райвыканкама

Слонімскі раённы суд разгледзеў скаргу слонімскага грамадскага актывіста Алеся Масюка, у якой ён прасіў прызнаць незаконным і адмяніць рашэнне райвыканкама пра забарону правядзення пікету ў абарону чытачоў і падпісчыкаў “Газеты Слонімскай”.

Былога кіраўніка Гомеля Піліпца судзяць у Магілёве

05.11.2013 Былога кіраўніка Гомеля Піліпца судзяць у Магілёве

Вядзе працэс суддзя Сяргей Конеў, абвінаваўца — пракурор Кічыгін. Суд ідзе ў адкрытым рэжыме.

Гародня: судовая “сцяна” пакуль непрабівальная

05.11.2013 Гародня: судовая “сцяна” пакуль непрабівальная

У Гарадзенскім абласным судзе прайшоў разгляд касацыйнай скаргі грамадскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля на рашэнне суда Ленінскага раёну Гародні па адмове гарвыканкамам правесці пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага 4 жніўня.

Магілёўскі раён: штраф за ўтрыманне свіней адменены па фармальных прычынах

05.11.2013 Магілёўскі раён: штраф за ўтрыманне свіней адменены па фармальных прычынах

4 лістапада Магілёўскі раённы суд адмяніў пастанову адміністрацыйнай камісіі пры Магілёўскім райвыканкаме ад 30 жніўня 2013 за парушэнне п.52 Ветэрынарна-санітарных правілаў вырошчавання свіней і ўтрыманні іх ва ўласным падворку ў радыусе меней за 5 кіламетраў ад СВК “Палыкавічы”.

Суд актывістаў з гарвыканкамам  зацягнуўся

05.11.2013 Суд актывістаў з гарвыканкамам зацягнуўся

1 лістапада каардынатар Руху "За свабоду" па Віцебскай вобласці Х. Жаляпаў і актывіст аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада"А. Гаўруцікаў спрабавалі аспрэчыць праз суд забарону на шэсце і мітынг.

Арышт Юрыя Рубцова праваабаронцы лічаць незаконным

04.11.2013 Арышт Юрыя Рубцова праваабаронцы лічаць незаконным

4 лістапада суд Савецкага раёна Мінска пакараў удзельніка акцыі “Дзяды” Юрыя Рубцова трохсуткавым адміністратыўным арыштам за “непадпарадкаванне” міліцыі. Праваабаронцы лічаць, што насамрэч гэты арышт з’яўляецца помстай за майку з надпісам “Лукашенко, уходи”.

Юрыя Рубцова судзяць за “непадпарадкаванне” міліцыі

04.11.2013 Юрыя Рубцова судзяць за “непадпарадкаванне” міліцыі

4 лістапада актывіст апазіцыі гамяльчук Юрый Рубцоў, затрыманы ўдзельнік учорашняй акцыі “Дзяды”, дастаўлены ў суд Савецкага раёна Мінска. Яго абвінавачваюць паводле артыкула 23.4 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях РБ - у "непадпарадкаванні" супрацоўнікам міліцыі, што цягне накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністратыўны арышт.

Лістапад распачаўся новым судовым працэсам у Жодзіне

02.11.2013 Лістапад распачаўся новым судовым працэсам у Жодзіне

1 лістапада ў будынку Жодзінскага гарадзкога суду праходзіла першае паседжаньне па разглядзе судовай справы па забароне гарадзкімі ўладамі 4 жніўня мірнага пікетаваньня ў падтрымку палітвязьня, вядомага праваабаронцы, старшыні закрытага ўладамі Праваабарончага Цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў.

Барыс Бухель: Крычаўскі раённы суд не меў права разглядаць пазоў на “Вольны горад”

01.11.2013 Барыс Бухель: Крычаўскі раённы суд не меў права разглядаць пазоў на “Вольны горад”

На думку магілёўскага праваабаронцы Барыса Бухеля, калі б начальства Чэрыкаўскага ПМК-280 хацела абараніць сваю дзелавую рэпутацыю, то яно мусіла падаваць пазовы ў гаспадарчы суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства