Навіны на тэму: суды

Прызначаны разгляд касацыйнай скаргі па справе “Вольнага гораду”

17.11.2013 Прызначаны разгляд касацыйнай скаргі па справе “Вольнага гораду”

Судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда разгледзіць касацыйную скаргу выдаўца газеты “Вольны горад” 4 снежня. Адпаведнае паведамленне атрымаў выдавец газеты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў 16 лістапада з суда Крычаўскага раёна.

У справе прафсаюзнага актывіста “Граніта” чакаецца новы суд

17.11.2013 У справе прафсаюзнага актывіста “Граніта” чакаецца новы суд

Леанід Дубаносаў, сябра суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт”, што знаходзіцца ў Мікашэвічах, зноў звярнуўся з заявай у суд Лунінецкага раёна. Гэтым разам Дубаносаў спрабуе атрымаць ад адміністрацыі прадпрыемства маральную кампенсацыю, бо ў вызначаны тэрмін яго не папярэдзілі аб звальненні.

15.11.2013 Яшчэ адзін пакараны арыштам за пікет памяці Пцічкіна

Па справе аб пікеце ў памяць Ігара Пцічкіна арыштаваны яшчэ адзін чалавек. Аляксандар Данілаў пакараны 5 суткамі арышту за разагнаны міліцыяй 14 верасьня пікет у памяцьІгара Пцічкіна, які загінуў у СІЗА.

Віцебскі абласны суд задаволіў скаргу актывістаў. Але – толькі часткова

15.11.2013 Віцебскі абласны суд задаволіў скаргу актывістаў. Але – толькі часткова

Хрыстафор Жаляпаў і Аляксей Гаўруцікаў абскарджвалі пастанову Першамайскага райсуду, куды звярнуліся пасля атрымання чарговай забароны на правядзенне пікета. Як і раённы суд, калегія Віцебскага абласнога суду прызнала забарону законнай, але накіравала на перагляд справу ў той частцы, якая тычылася адмоваў ад супрацоўніцтва з актывістамі з боку міліцыі і цэнтральнай гарадской паліклінікі.

Судзяць Жанну Пцічкіну і Андрэя Бандарэнку (аднаўляецца)

14.11.2013 Судзяць Жанну Пцічкіну і Андрэя Бандарэнку (аднаўляецца)

Суд Маскоўскага раёна Менска ў 15-30 разгледзіць адміністратыўныя справы маці памерлага ў мінскім СІЗА Ігара Пцічкіна і дырэктара прыватнай культурна-асветніцкай установы "Платформ інавейшн" Андрэя Бандарэнку. Іх вінавацяць у несанкцыянаваным пікетаванні. Разгляд быў перанесены з 13-га лістапада.

14.11.2013 Суд Логвінава супраць Мінінфармацыі прызначаны на 18 лістапада

Слуханні па заяве да Міністэрства інфармацыі Беларусі з просьбай адмяніць загад аб пазбаўленні ліцэнзіі выдавецтва “Логвінаў” прызначаныя на 18 лістапада ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі.

За гомельскія «Дзяды» Васіль Палякоў пакараны штрафам на 4,55 мільёна рублёў

13.11.2013 За гомельскія «Дзяды» Васіль Палякоў пакараны штрафам на 4,55 мільёна рублёў

Нагадаем, 3 лістапада каля Гомеля апазіцыянеры правялі акцыю памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій – прыбралі месцы масавых расстрэлаў нявінных ахвяраў бальшавіцкага тэрору, усклалі вянкі, запалілі знічы. Да адміністрацыйнай адказнасці за прыборку пакутных крыжоў прыцягваць у Гомелі ўпершыню.

Перагляд справы Грунова прызначаны на 26 лістапада

13.11.2013 Перагляд справы Грунова прызначаны на 26 лістапада

На 26 лістапада прызначаны новы разгляд ў Гомельскім абласным судзе крымінальнай справы Аляксандра Грунова, якому Вярхоўны суд адмяніў смяротны прысуд.

Адміністратыўная права Яўгена Контуша канчаткова спыненая за надаказанасцю віны

12.11.2013 Адміністратыўная права Яўгена Контуша канчаткова спыненая за надаказанасцю віны

Справа актывіста нацыянал-бальшавіцкага руху Яўгена Контуша канчаткова спыненая за надаказанасцю ягонай віны.

Прысуд Уладзіміру Яроменка пакінуты ў сіле

12.11.2013 Прысуд Уладзіміру Яроменка пакінуты ў сіле

Прысуд Першамайскага суду Уладзіміру Яроменка пакінуты ў сіле. Роўна сем хвілін спратрэбілася калегіі суддзяў, каб разгледзець касацыйную скаргу і абвясціць перапынак для вынясення рашэння.

Старшыня Гомельскага абласнога суда накіраваў справу Дзяніса Рабянка на новы разгляд

11.11.2013 Старшыня Гомельскага абласнога суда накіраваў справу Дзяніса Рабянка на новы разгляд

Сем месяцаў спатрэбілася актывісту АГП з Калінкавічаў Дзянісу Рабянку, каб дамагчыся абароны сваіх правоў. Нагадаем, што яшчэ ў красавіку гэтага году на актывіста здзейсніў напад агрэсіўны сусед, распыліўшы Дзянісу Рабянку ў твар газавы балончык.

Суд «БЕЛСАТплюс» супраць «Белсат ТВ» адклалі да 9 снежня

11.11.2013 Суд «БЕЛСАТплюс» супраць «Белсат ТВ» адклалі да 9 снежня

Вярхоўны суд вырашыў перанесці разгляд справы. Пра гэта прасіў прадстаўнік тэлеканала Міхась Янчук.

Асуджаны крычаўскі міліцыянер, які выбіваў прызнанні ў затрыманага

11.11.2013 Асуджаны крычаўскі міліцыянер, які выбіваў прызнанні ў затрыманага

Малодшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Крычаўскага РАУС, старэйшы сяржант міліцыі асуджаны Бабруйскім міжгарнізонным судом за тое, што ў літаральным сэнсе выбіваў прызнанне ў жыхара Крычава, каб атрымаць ад яго паказанні ў здзяйсненні злачынства, якога той не здзяйсняў.

Прысуд Леаніду Смаўжу - 5 сутак арышту

11.11.2013 Прысуд Леаніду Смаўжу - 5 сутак арышту

У судзе Ленінскага раёна Менска разглядалася адміністрацыйнай справы Леаніда Смаўжа, затрыманага 10 лістапада пасля шэсьця і мітынгу ў Лошыцы. Падставаю для затрыманьня паслужыла тая акалічнасць, што жыхар Стаўбцоўскага раёна прыйшоў на акцыю ў майцы «За Беларусь без Лукашэнкі».

Брэст: абласны суд адхіліў скаргу прафсаюзнага актывіста “Граніта”

11.11.2013 Брэст: абласны суд адхіліў скаргу прафсаюзнага актывіста “Граніта”

Сябра Беларускага незалежнага прафсаюза Леанід Дубаносаў спрабаваў аспрэчыць рашэнне суда Лунінецкага раёна, які не аднавіў яго на працы на прадпрыемстве “Граніт” і не прызнаў факт дыскрымінацыі з-за прафсаюзнай прыналежнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства