Навіны на тэму: суды

Справу слуцкай актывісткі Зінаіды Цімошак суд разгледзіць 19 снежня

12.12.2013 Справу слуцкай актывісткі Зінаіды Цімошак суд разгледзіць 19 снежня

Суд над арганізатаркай прагляду фільма пра Слуцкі збройны чын, актывісткай Зінаідай Цімошак працягнецца 19 снежня. Пачатак - у 14-30 у судзе Слуцкага раёна. Яе вінавацяць па артыкуле 23.34 КаАП (арганізацыя альбо ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

 Суд над Дабратворам перанесены на 12 снежня

11.12.2013 Суд над Дабратворам перанесены на 12 снежня

Суд над актывістам Руху салідарнасці «Разам» Іллёй Дабратворам перанесены на 17 гадзін 12 снежня. Суддзя суду Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня адправіла пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт 23.34 КаАП РБ на дапрацоўку ў РУУС Цэнтральнага раёна.

Мазыр: пытанні па выкананні правоў чалавека -- на прыёме ў старшыні абласнога суда

11.12.2013 Мазыр: пытанні па выкананні правоў чалавека -- на прыёме ў старшыні абласнога суда

Старшыня Гомельскага абласнога суда Сяргей Шаўцоў 10 снежня правёў у Мазыры прыём грамадзян. Гэтай нагодай скарыстаўся мясцовы праваабаронца Уладзімір Целяпун, які задаў старшыні абласнога суда некалькі важных пытанняў.

10.12.2013 У Дзень правоў чалавека апазыцыянэру падарылі штраф

10 сьнежня судзьдзя Навабеліцкага раённага суду Гомеля Тацяна Шаўчэнка аштрафавала грамадзкага актывіста, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шыцікава на 2,6 мільёны рублёў (20 базавых велічыняў).

Актывіст незалежнага прафсаюза атрымае кампенсацыю ад прадпрыемства “Граніт”

09.12.2013 Актывіст незалежнага прафсаюза атрымае кампенсацыю ад прадпрыемства “Граніт”

Суд Лунінецкага раёна часткова задаволіў патрабаванні Леаніда Дубаносава, якога звольнілі з прадпрыемства ў Мікашэвічах. Сёлета з актывістам Беларускага незалежнага прафсаюза, які амаль 25 гадоў адпрацаваў на “Граніце”, не быў працягнуты кантракт.

Ігар Пастноў падаў скаргу ў Вярхоўны суд

09.12.2013 Ігар Пастноў падаў скаргу ў Вярхоўны суд

Віцебскі ўрач спрабуе аспрэчыць рашэнне суду Віцебскага раёну, дзе ў ягоную адсутнасць і ў адсутнасць адваката была прынята пастанова пра прымусовае псіхіятрычнае лячэнне. Звароты ў абласны суд і да старшыні абласнога суду не дапамаглі: парушэнняў закону там не ўбачылі.

Віцебскія актывісты звярнуліся ў абласны суд з нявырашаным пытаннем пра пікеты

09.12.2013 Віцебскія актывісты звярнуліся ў абласны суд з нявырашаным пытаннем пра пікеты

У абласны суд пададзены дзве прыватныя скаргі, дзе апісаны выпадкі, калі раённы суд не дапамог вырашыць пытанні, звязаныя з арганізацыяй пікетаў. Актывісты спрабуюць дамагчыся ўцямнага адказу ад абласнога суду, якім чынам можна ў рэальнасці выканаць рашэнне гарвыканкаму "Аб арганізацыі масавых мерапрыемстваў”.

Пінскія інваліды падтрымалі сябра, які судзіцца з нацыянальным аэрапортам “Мінск-2”

08.12.2013 Пінскія інваліды падтрымалі сябра, які судзіцца з нацыянальным аэрапортам “Мінск-2”

Гэтая справа тычыцца разбіральніцтва наконт таго, як інваліда Яўгена Шаўко з парушэннямі нормаў даставілі да самалёта, што пагражала яго жыццю і здароўю, а таксама нанесла маральную шкоду.

Рэчыца: абласныя даішнікі паўстануць перад раённым судом

08.12.2013 Рэчыца: абласныя даішнікі паўстануць перад раённым судом

Гомельскі грамадскі актывіст Уладзімір Кацора атрымаў з раённага суду Рэчыцы позву, паводле якой слуханне скаргі аб адмове Следчым камітэтам узбудзіць крымінальную справу супраць інспектараў ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама прызначана на 16 снежня.

Віцебскі абласны суд забарону пікету лічыць законнай

06.12.2013 Віцебскі абласны суд забарону пікету лічыць законнай

Хрыстафор Жаляпаў і Аляксей Гаўруцікаў спрабавалі аспрэчыць рашэнне Кастрычніцкага райсуду, куды звярталіся пасля атрыманай забароны на шэсце і мітынг салідарнасці з Ігарам Пастновым. Абласны суд адхіліў скаргу, пагадзіўшыся з райсудом.

Васіль Парфянкоў:  “Я – не злачынца, не злодзей, а звычайны беларус..”

05.12.2013 Васіль Парфянкоў: “Я – не злачынца, не злодзей, а звычайны беларус..”

На год папраўчай калоніі строгага рэжыму суд Першамайскага раёна Мінска прыгаварыў 5 снежня былога палітвязня Васіля Парфянкова за парушэнне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду. Ён быў узяты пад варту у залі суда і адпраўлены ў следчы ізалятар.

Магілёўскі абласны суд пакінуў у сіле штраф за улёткі

05.12.2013 Магілёўскі абласны суд пакінуў у сіле штраф за улёткі

Сёння, 5 снежня, Магілёўскі абласны суд пад старшынствам суддзі Мікалая Гладкага разгледзеў скаргу старшыні Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл Юрыя Новікава на рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва ад 29 кастрыніка.

Сёння - суд над  Васілём Парфянковым. Пачатак у 14-30

05.12.2013 Сёння - суд над Васілём Парфянковым. Пачатак у 14-30

Былога палітвязня Васіля Парфянкова абвінавачваюць у парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду (артыкул 421 Крымінальнага кодэксу). Справу разглядае суддзя Леанід Ярмоленкаў.

Каштарыс па-гарадзенску: правядзенне пікету каштуе больш 23 мільёнаў рублёў

04.12.2013 Каштарыс па-гарадзенску: правядзенне пікету каштуе больш 23 мільёнаў рублёў

4 снежня ў судзе Ленінскага раёна Гродна прайшоў разгляд скаргі гродзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля на рашэнне гарвыканкама, якім не было дазволена правядзенне інфармацыйнага пікету 10 кастрычніка ў Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання.

Бабруйск: Справу незалежнага прафсаюза пачалі з нуля

04.12.2013 Бабруйск: Справу незалежнага прафсаюза пачалі з нуля

У бабруйскім судзе зноў разглядаецца справа аб выплаце прэмій за высокую культуру вытворчасці сябрам Свабоднага прафсаюза Беларускага завода ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў). Яны кажуць, што для іх не столькі важна атрымаць гэтыя 300 тысяч, колькі адстаяць свой гонар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства